Газета “Сельскае жыццё”

У Круглянскім раёне выходзіць адна дзяржаўная грамадска-палітычная газета – “Сельскае жыццё”.

Заснавальнік выдання: Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
Круглянскі раённы Савет дэпутатаў
Калектыў рэдакцыі

Адрас рэдакцыі: 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 34, Дом Саветаў.

E-mail:Selsk_Zhyccjo@cmi.by -- для лістоў і паведамленняў;
reklama_krugloe@tut.by -- для рэкламадаўцаў.

Банковские реквизиты:
р/с BY74BAPB30122150400160000000 в филиале ОАО "Белагропромбанк"- Могилевское областное управление, ркц №5 в г.п.Круглое, ул.Советская, д.45. БИК BAPBBY27458
УНП 700107380
ОКПО 02478927000

Тэлефоны: (8-02234)
галоўны рэдактар Аляксандр Іванавіч Паўлаў – 79-661, намеснік рэдактара Юлія Сяргееўна Ходас – 79-660,
адказны сакратар Мікалай Іванавіч Вадап'ян – 79-658,
галоўны бухгалтар Шылец Алена Міхайлаўна – 79-662.
Аддзел рэкламы: 79-657.
Тэлефон/факс: 8-02234-79-657.

Агульны разавы тыраж: 3379 экземпляраў.

У сярэднім па раёну адна газета прыходзіцца на 4 чалавека.

Перыядычнасць – два разы на тыдзень: серада і субота. Аб’ём: па 8 палос, газета поўнакаляровая.

Газета набіраецца, вярстаецца на ўласнай настольна-выдавецкай сістэме, а друкуецца ў Магілёўскай абласной друкарні імя Спірыдона Собаля. Выданне выходзіць на беларускай і рускай мовах.

На сённяшні дзень у штаце рэдакцыі – 11 чалавек. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў - 40 гадоў.

Гісторыя
Першы нумар Круглянскай раённай газеты выйшаў 27 красавіка 1935 года пад назвай “Бальшавік Кругляншчыны”. Ужо тады “раёнка” была выразніцай думак і спадзяванняў працоўных раёна. На яе старонках выступалі не толькі журналісты, але і шматлікія няштатныя аўтары – прадстаўнікі інтэлігенцыі, рабочыя і калгаснікі, селькоры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны газета выходзіла пад назвай “Партызанскі шлях”. У кожным нумары яна даносіла да жыхароў раёна ўсю праўду аб падзеях на франтах, расказвала аб баявых справах мясцовых партызан і падпольшчыкаў.
У першыя пасляваенныя гады раённая газета насіла назву “Ленінскі сцяг”. Яна нямала зрабіла для аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі, мабілізуючы працаўнікоў Кругляншчыны на ўдарную работу.

Сёння газета выходзіць у свет пад назвай “Сельскае жыццё”, якая цалкам адпавядае вытворчаму профілю нашага раёна, які з’яўляецца сельскагаспадарчым. Як і заўсёды, газета цвёрда трымае сваю лінію – з’яўляецца акумулятарам ідэй і пачынанняў, якія ўзнікаюць у грамадстве, актыўным правадніком палітыкі нашага Прэзідэнта і ўрада Рэспублікі Беларусь, паслядоўна адстойвае інтарэсы чалавека працы.
Аб разнастайнасці тэматыкі і жанру публікацый гаворыць той факт, што ў газеце заведзена звыш 60 рубрык. У ліку найбольш значных – “Навіны. Факты. Падзеі”, “Вертыкаль у дзеянні”, “Саветы за работай”, “На кантролі – Дырэктыва...”, “Адно вакно”, “За эфектыўнасць гаспадарання”, “Прадпрыемства і рынак”, “У раённым выканаўчым камітэце”, “У правафланговых калектывах”, “Аналізуем зробленае” і г.д.

Журналісты і ўвесь калектыў “раёнкі” неаднаразова былі пераможцамі ў абласных творчых конкурсах, займалі прызавыя месцы ў рэспубліцы па асвятленню найбольш актуальных пытанняў. У 1995 годзе “Сельскае жыццё” узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтве сярод дзяржаўных перыядычных выданняў Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2007 і 2011 гады калектыў рэдакцыі газеты “Сельскае жыццё” заняў ІІІ месца і ўзнагароджаны адпаведнымі Дыпломамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі.

Уверх