НАВІНЫ

Syndicate content Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Стужка навiн (БЕЛТА)
Абноўлена: 1 год 49 тыдні таму

Жураўкоў: місія настаўніка - быць для ўсіх прыкладам

29 верасень, 2015 - 11:44
Літаральна ў пятніцу быў у невялікай школе ў Пінскім раёне і размаўляў з настаўнікамі. Яны мне самі кажуць: "У нас такая місія - быць прыкладам у вёсцы для ўсяго насельніцтва". І кажуць гэта з гордасцю. Я спадзяюся, што ўсе настаўнікі гэта разумеюць і стараюцца гэтага прытрымлівацца", - адзначыў міністр адукацыі.

Мінадукацыі рыхтуе прапановы па дадатковай падтрымцы маладых педагогаў

29 верасень, 2015 - 11:38
"Яны могуць прымаць рашэнні, якія датычацца надбавак да студэнцкіх стыпендый і падтрымкі пачынаючых працаваць у школе маладых спецыялістаў", - нагадаў Аляксандр Жук.

Аказанне сацпаслуг дома адначасова сацработнікам і сядзелкай стане магчымым з 2016 года - Румак

29 верасень, 2015 - 11:36
"Аказанне сацыяльных паслуг дома адначасова сацыяльным работнікам і сядзелкай стане магчымым з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у пастанову нумар 3/4", - адзначыў Аляксандр Румак.

Беларуска-славенскае інвестыцыйнае супрацоўніцтва мае тэндэнцыю росту - Рашчан

29 верасень, 2015 - 11:30
"Мы адкрылі новыя главы нашага супрацоўніцтва, і я ўпэўнены, што яны будуць паспяхова рэалізаваны", - сказаў Станіслаў Рашчан. Бакі працуюць над праектам пагаднення аб узаемнай абароне інвестыцый.

Нацыянальны сход Беларусі зацікаўлены ва ўстанаўленні больш цесных кантактаў з Лацінаамерыканскім парламентам - Андрэйчанка

29 верасень, 2015 - 11:28
Спікер, у прыватнасці, звярнуў увагу на важнасць узаемадзеяння Беларусі і Бразіліі ў фармаце міжпарламенцкіх арганізацый, адзначыўшы, што прадстаўнікі дзвюх краін практычна пастаянна сустракаюцца ў рамках Асамблеі Міжпарламенцкага саюза.

Кантакты паміж бізнес-коламі Беларусі і Славеніі актывізаваліся - Купчына

29 верасень, 2015 - 11:12
Алена Купчына - сустаршыня камісіі з беларускага боку, кіраўнік дырэктарата эканамічнай дыпламатыі МЗС Славеніі Станіслаў Рашчан узначальвае славенскую частку камісіі.

Педагагічныя кластары ў Беларусі будуць стварацца на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях - Жураўкоў

29 верасень, 2015 - 11:02
Адна з галоўных задач на бліжэйшы час - узмацненне практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі настаўнікаў. Вырашэнне гэтай задачы мае комплексны характар і прадугледжвае, перш за ўсё, мадэрнізацыю педагагічнай практыкі студэнтаў, наданне ёй бесперапыннага і плённага характару.

Беларусь і Славенія вызначылі найбольш перспектыўныя галіны для кааперацыі

29 верасень, 2015 - 10:51
"Асноўная ўвага была ўдзелена магчымасцям для двухбаковага інвестыцыйнага супрацоўніцтва краін, для дэталёвага абмеркавання якіх быў праведзены круглы стол з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўнага і прыватнага сектараў абедзвюх краін", - расказалі ў НАІП.

Славенская кампанія "Рыка" і "Мінскэнерга" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў электраэнергетыцы

29 верасень, 2015 - 10:47
Дакумент заключаны ў МЗС Беларусі па выніках праведзенага напярэдадні пятага пасяджэння беларуска-славенскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Беларусь і Славенія падпісалі дэкларацыю па супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі

29 верасень, 2015 - 10:43
Гэты дакумент заключаны паміж Міністэрствам энергетыкі Беларусі і Міністэрствам інфраструктуры Славеніі па выніках праведзенага пятага пасяджэння беларуска-славенскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 3 кастрычніка прамыя тэлефонныя лініі

29 верасень, 2015 - 10:34
У Беларусі ў бягучым годзе арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых тэлефонных ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў.

На работу ва ўстановы адукацыі ў 2015 годзе накіравана больш як 5 тыс. маладых спецыялістаў

29 верасень, 2015 - 10:18
Падтрымка маладых спецыялістаў уключае ў сябе, перш за ўсё, матэрыяльнае стымуляванне (павышэнне тарыфнага акладу за работу на кантрактнай форме найму, частковая аплата за арэнду жылля, арганізацыя бясплатнага праезду або частковая аплата праезду, прадастаўленне дадатковага водпуску, прэміяльныя і іншыя выплаты).

Тыдзень маці пройдзе ў Беларусі з 8 па 15 кастрычніка

29 верасень, 2015 - 09:51
Плануецца традыцыйнае ўшаноўванне жанчын-маці ў працоўных калектывах, па месцы службы. Адбудуцца ўрачыстыя прыёмы ў гар-, рай- і аблвыканкамах, цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Маці.

Лукашэнка правёў шэраг поўнафарматных сустрэч з калегамі на пляцоўцы ААН і некалькі кароткіх гутарак

29 верасень, 2015 - 09:43
Міністр звярнуў увагу на тое, што знаходжанне ў ААН уяўляе сабой унікальную магчымасць для правядзення сустрэч з лідарамі тых краін, якія з'яўляюцца партнёрамі Беларусі.

Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасці нармалізацыі двухбаковых адносін

29 верасень, 2015 - 09:28
Уладзімір Макей прымае ўдзел у 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Выступленне Прэзідэнта Беларусі ў агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН

29 верасень, 2015 - 09:22
70 гадоў таму, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у чалавецтва з'явілася надзея на ўстанаўленне справядлівага светапарадку, заснаванага на ўсеагульным узаемаразуменні і супрацоўніцтве.

У мінскіх участковых камісіях акрэдытаваны больш як 4,5 тыс. нацыянальных наглядальнікаў

29 верасень, 2015 - 09:06
Пры гэтым абсалютную большасць вылучэнцаў складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў - 2570. Найбольш актыўна вылучаюць наглядальнікаў РГА "Белая Русь" (566), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (450), Федэрацыя прафсаюзаў (416), Беларускі саюз жанчын (313), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў (190).

Уверх