НАВІНЫ

Syndicate content Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Стужка навiн (БЕЛТА)
Абноўлена: 1 год 49 тыдні таму

Намаганні ў інфармпрасторы былі накіраваны на транспарэнтнасць выбарчай кампаніі - Ананіч

11 кастрычнік, 2015 - 22:19
"Асноўны фон нацыянальнай інфармацыйнай прасторы быў накіраваны на тое, каб выбары прайшлі транспарэнтна, каб усе жыхары нашай краіны маглі скласці сваё ўражанне аб праграмах кандыдатаў. Без увагі прэсы не застаўся ні адзін важнейшы аспект на ўсіх этапах выбарчай кампаніі", - сказала Лілія Ананіч.

Міжнародны наглядальнік канстатаваў актыўнасць беларускай моладзі на выбарах

11 кастрычнік, 2015 - 22:19
Марк Базалеў падкрэсліў, што не бачыў ніякага прымусу, людзі галасавалі шчыра.

Высокую яўку на выбарах забяспечыў вялікі працэнт беларусаў, якія прагаласавалі датэрмінова

11 кастрычнік, 2015 - 22:01
Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах па стане на 18.00 склала 81,77 працэнта.

Шчоткіна: агітацыйная работа ў Беларусі вялася карэктна і з павагай да ўсіх кандыдатаў

11 кастрычнік, 2015 - 21:43
"Важным момантам гэтых выбараў з'яўляецца адказнасць кожнага чалавека і кансалідацыя грамадства. Хачу адзначыць, што сёння агульнае свята, і мы павінны павіншаваць адзін аднаго: мы паказалі, што мы адна краіна, адзін народ і мы разам", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Правядзенне экзітполаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі адпавядае ўсім сусветным стандартам - Херпфер

11 кастрычнік, 2015 - 21:23
Усе інтэрв'юеры, якія працавалі на ўчастках, выконвалі ўсе правілы і інструкцыі.

Ярмошына: кампанія 2015 года па выбарах Прэзідэнта стала прыкладам палітычнага жыцця

11 кастрычнік, 2015 - 21:21
Такое меркаванне выказала ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ старшыня ЦВК Беларусі.

Гайдукевіч: заклікі ісці на плошчу ні да чаго добрага не прыводзяць

11 кастрычнік, 2015 - 21:04
Дынаміка і развіццё краіны - заўсёды ў згодзе і адзінстве.

Жак Фор аб назіранні за падлікам галасоў: для мяне гэта цікавы вопыт

11 кастрычнік, 2015 - 20:44
Працэс выбараў сёння праходзіў спакойна, пры гэтым актыўна ў галасаванні ўдзельнічала моладзь.

Ярмошына пакуль не лічыць неабходным уносіць папраўкі ў выбарчае заканадаўства

11 кастрычнік, 2015 - 20:39
"Цалкам магчыма, паступяць нейкія прапановы, у тым ліку ад міжнародных наглядальных місій, якія суб'екты заканадаўчай ініцыятывы палічаць карыснымі для прымянення ў нас у краіне. Таму цалкам магчыма закон будзе мяняцца. Але я пакуль такіх перспектыў не бачу", - сказала Лідзія Ярмошына.

Канчатковая яўка выбаршчыкаў, хутчэй за ўсё, будзе агучана разам з папярэднімі вынікамі выбараў - Ярмошына

11 кастрычнік, 2015 - 20:29
На закрытых воінскіх участках прагаласавала 100 працэнтаў выбаршчыкаў

Наглядальнікі ад СНД схіляюцца да таго, каб прызнаць выбары дэмакратычнымі і легітымнымі

11 кастрычнік, 2015 - 20:13
Паводле слоў Сяргея Лебедзева, усё прайшло арганізавана, спакойна і на больш высокім узроўні, чым папярэдні раз.

АБСЕ зацікаўлена ў далейшым развіцці кантактаў з Беларуссю - Жак Фор

11 кастрычнік, 2015 - 19:54
"Ёсць сферы, дзе ў АБСЕ ўжо ёсць кантакты з Беларуссю, і гэтыя кантакты арганізацыя мае намер развіваць у далейшым. Размова ідзе перш за ўсё аб такіх сферах, як заканадаўства і правы чалавека", - падкрэсліў Жак Фор.

Лукашэнку падтрымалі больш як 80 працэнтаў выбаршчыкаў - экзітполы

11 кастрычнік, 2015 - 19:23
Адпаведныя даныя экзітполаў агучаны сёння.

ВЫБАРЫ-2015. Легітымнасць улады не залежыць ад прызнання і непрызнання выбараў іншымі краінамі - Лазавік

11 кастрычнік, 2015 - 19:17
"Калі выбары прызнаны дэмакратычнымі, адпаведна, і ўзаемаадносіны з міжнароднымі арганізацыямі і іншымі дзяржавамі будуць ужо ісці, напэўна, па іншым сцэнарыі", - дадаў Мікалай Лазавік.

Лебедзеў: выбары Прэзідэнта ў Беларусі адпавядаюць дэмакратычным нормам

11 кастрычнік, 2015 - 19:12
Сяргей Лебедзеў таксама звярнуў увагу на больш актыўнае датэрміновае галасаванне.

На закрытых участках 89 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі за Лукашэнку - ЦВК

11 кастрычнік, 2015 - 19:09
У адпаведнасці са звесткамі, атрыманымі ЦВК, 89 працэнтаў прагаласавалі за Аляксандра Лукашэнку.

У Беларусі закрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі, пачаўся падлік галасоў

11 кастрычнік, 2015 - 19:06
Цяпер выбаркамы пачалі падлік галасоў. Першыя папярэднія даныя будуць вядомы, як чакаецца, прыкладна праз пяць гадзін.

Яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі на ўчастку ў Маскве перасягнула 80 працэнтаў

11 кастрычнік, 2015 - 18:55
На ўчастку ў Маскве створана святочная атмасфера, арганізавана работа буфета са стравамі нацыянальнай кухні.

ВЫБАРЫ-2015. Лазавік паведаміў аб адзінкавых выпадках пазбаўлення акрэдытацыі нацыянальных наглядальнікаў

11 кастрычнік, 2015 - 18:51
Мікалай Лазавік не ўдакладніў канкрэтную колькасць нацыянальных наглядальнікаў, пазбаўленых акрэдытацыі, паколькі гэтым займаюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі. "Мэтанакіраваным зборам гэтай інфармацыі ЦВК не займалася", - сказаў ён.

Уверх