НАВІНЫ

Syndicate content Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Стужка навiн (БЕЛТА)
Абноўлена: 1 год 49 тыдні таму

ВЫБАРЫ-2015. Сакрэт высокай яўкі на прэзідэнцкіх выбарах у асабістай зацікаўленасці беларусаў - Ярмошына

11 кастрычнік, 2015 - 18:48
"Кожны грамадзянін Беларусі, за выключэннем, можа, самых індыферэнтных, цікавіцца гэтымі выбарамі, таму што разглядае іх як гарантыю або пагрозу сваёй бяспецы і бяспецы сваёй сям'і", - сказала Лідзія Ярмошына.

Цяперашнюю прэзідэнцкую кампанію нельга папракнуць у слабой актыўнасці выбаршчыкаў - Лазавік

11 кастрычнік, 2015 - 18:30
"Да гэтага часу яўка грамадзян на ўчастках даволі актыўная, і нават наглядальнікі, якія хацелі б адзначыць нейкія недахопы, у тым ліку па актыўнасці выбаршчыкаў, не могуць папракнуць цяперашнюю кампанію ў тым, што яе ігнаруюць", - адзначыў Мікалай Лазавік.

Радыкальныя сілы ўпершыню не атрымалі падтрымку Захаду перад выбарамі ў Беларусі - эксперт

11 кастрычнік, 2015 - 18:15
"Новыя магчымасці сталі галоўнай прычынай таго, што ў ходзе бягучай кампаніі нацыяналісты-радыкалы не атрымалі падтрымкі Захаду. Упершыню за 20 гадоў мы не ўбачылі таго, што прывыклі бачыць", - сказаў Юрый Шаўцоў.

Лукашэнка: у Беларуcі ніколі не было такіх блізкіх, стратэгічна важных адносін з КНР, як цяпер

11 кастрычнік, 2015 - 18:10
"У нас выдатныя адносіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

ВЫБАРЫ-2015. Гайдукевіч лічыць, што можа заняць на выбарах Прэзідэнта другое месца

11 кастрычнік, 2015 - 18:00
Сваю перадвыбарную кампанію кандыдат ацаніў высока. "Сваю кампанію ацэньваю на пяць, можа, нават пяць з плюсам", - сказаў Сяргей Гайдукевіч.

Лукашэнка: перш чым штосьці патрабаваць ад улады, трэба кожнаму паглядзець на сябе

11 кастрычнік, 2015 - 17:38
"Будзем працаваць - будзем мець усё", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

ВЫБАРЫ-2015. Улаховіч гатовы пазмагацца за месца ў беларускім парламенце

11 кастрычнік, 2015 - 17:30
"Я хачу, каб у парламенце былі палітычныя партыі, фракцыі. Каб пры Прэзідэнце была грамадска-палітычная палата", - адзначыў Мікалай Улаховіч.

Лукашэнка расказаў, у якіх умовах ён жыве

11 кастрычнік, 2015 - 17:22
Хаваць мне няма чаго, дамоў у мяне сваіх няма", - сказаў беларускі лідар.

ВЫБАРЫ-2015. Таццяна Караткевіч падтрымала на выбарах Прэзідэнта сваю кандыдатуру

11 кастрычнік, 2015 - 17:15
"Я ўпэўнена, што наперадзе ў нас шмат работы. У нас ёсць сілы, каб заставацца ў палітыцы", - сказала яна.

ВЫБАРЫ-2015. Больш за 43,7 тыс. нацыянальных наглядальнікаў працуюць на ўчастках па ўсёй Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 16:59
Сакратар ЦВК растлумачыў, што норма аб галасаванні па месцы знаходжання не азначае, што любы грамадзянін можа галасаваць на любым участку.

Лукашэнка не бачыць мэтазгоднасці ў размяшчэнні расійскай авіябазы ў Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 16:49
"Нам не трэба ніякіх баз", - сказаў беларускі лідар. "Зразумейце адну простую рэч, я тут ні пад каго не падладжваюся і на злобу дня не выказваюся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь рашуча і безумоўна асуджае бесчалавечыя дзеянні ў Анкары

11 кастрычнік, 2015 - 16:31
"Беларусь рашуча і безумоўна асуджае гэтыя бесчалавечныя дзеянні і спадзяецца на хуткае пакаранне ўсіх звязаных з гэтым тэрактам злачынцаў", - гаворыцца ў спачуванні.

ВЫБАРЫ-2015. Альянс місій наглядальнікаў не сустракае перашкод для маніторынгу выбараў у Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 16:26
Наглядальнік таксама сказаў наконт датэрміновага галасавання: "Гэта толькі частка сістэмы галасавання, па якой нельга меркаваць аб усёй сістэме".

ВЫБАРЫ-2015. Скаргаў па галасаванні за мяжой у ЦВК Беларусі не паступала

11 кастрычнік, 2015 - 15:46
"На 14.00 замежныя ўчасткі паведамілі аб яўцы 66,8 працэнта выбаршчыкаў", - канстатавала Лідзія Ярмошына.

Лукашэнка: калі мяне выберуць, я павінен буду забяспечыць вельмі хуткі рух наперад і бяспеку народа

11 кастрычнік, 2015 - 15:34
"Калі Лукашэнку выберуць, то жыццё на гэтым не спыняецца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я павінен буду зыходзячы з таго, што ёсць, прадоўжыць, няхай без радыкалізму, вельмі хуткі рух па выхадзе на нармальны ўзровень развіцця Беларусі. Вось што для мяне галоўнае. Я павінен забяспечыць бяспеку народа".

Важна, з якім багажом выйдзе пераможца з выбараў - Лукашэнка

11 кастрычнік, 2015 - 15:29
"Мы дэмакратычная дзяржава і праводзім выбары. Самае галоўнае - правядзенне выбараў, - заявіў Прэзідэнт. - Таму сёння народ вызначае сваю ўладу. Вы ведаеце паўнамоцтвы Прэзідэнта ў Беларусі і выбары - гэта вельмі важны працэс і гэта права народа".

Лукашэнка: я не абмяркоўваў пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай авіябазы з Пуціным

11 кастрычнік, 2015 - 15:24
"Я сапраўды з Пуціным не абмяркоўваў гэту праблему. Я вам клянуся! Гэта проста выцягнулі сродкі масавай інфармацыі, напэўна, з пасяджэння расійскага ўрада, і ўкінулі гэту інфармацыю, не зразумела навошта", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: на Захадзе пераканаліся ў шкодзе санкцый супраць Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 15:02
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што беларускі бок, у прыватнасці, не закрыў для Захаду транзіт у Казахстан. "Яны зразумелі, што мы нармальная дзяржава, тут жыве нармальны народ", - сказаў Прэзідэнт.

ВЫБАРЫ-2015. Парушэнняў пры правядзенні экзітполаў на выбарах не выяўлена

11 кастрычнік, 2015 - 14:59
Экзітполы праходзяць у поўнай адпаведнасці з правіламі правядзення такой працэдуры. "Людзі, якія збіраюць інфармацыю на выхадзе з участкаў, робяць гэта па тых прадпісаннях, якія яны атрымалі", - падкрэсліў Давід Ротман.

Лукашэнка спакойна ставіцца да жадання Украіны "пакаштаваць еўрасаюзаўскага хлеба"

11 кастрычнік, 2015 - 14:34
"Калі ласка! Але пакаштаваўшы гэтага хлеба, вы павінны мець на ўвазе, што за наступствы вам давядзецца несці адказнасць. Я намякаю на тое, ці зможаце вы канкурыраваць у Еўрапейскім саюзе. Як паказваюць вось гэтыя моманты, Еўрасаюз вам адкрыў зону свабоднага гандлю. Ну, і што вы прадалі ў Еўрапейскім саюзе? Не так проста", - канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Уверх