НАВІНЫ

Syndicate content Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Стужка навiн (БЕЛТА)
Абноўлена: 1 год 49 тыдні таму

ВЫБАРЫ-2015. Мясніковіч адзначае жывую цікавасць да прэзідэнцкіх выбараў з боку насельніцтва

11 кастрычнік, 2015 - 08:20
"Усе мерапрыемствы, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі, вельмі шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі, выбарная тэматыка даволі актыўна прысутнічае ў друкаваных і электронных СМІ. Ёсць і пэўная разнастайнасць меркаванняў, але гэта зразумела", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

ВЫБАРЫ-2015. Галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі стартавала на выбарчых участках

11 кастрычнік, 2015 - 07:52
Свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна аддаць з 8.00 да 20.00, аднак на ўчастках у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама ў воінскіх часцях участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне завершаным і раней як 20.00 (калі прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс).

ВЫБАРЫ-2015. Кароткатэрміновая місія наглядальнікаў МПА СНД 10 кастрычніка пачала работу ў Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 07:24
На сустрэчы з Уладзімірам Андрэйчанкам кіраўнік місіі наглядальнікаў заявіў, што кароткатэрміновая місія будзе працаваць па ўсёй краіне і пастараецца задзейнічаць найбольшую колькасць участкаў. Наглядальнікі будуць сачыць за тым, ці ёсць магчымасць доступу грамадзян да працэсу галасавання, ці выконваецца забарона на агітацыю ў дзень выбараў.

ВЫБАРЫ-2015. Удзел у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі прынялі амаль 36 працэнтаў грамадзян

11 кастрычнік, 2015 - 07:08
Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці (39,49 працэнта), а менш за ўсё - у горадзе Мінску (29,49 працэнта). За межамі Беларусі прагаласавалі 30,25 працэнта выбаршчыкаў.

Выбары Прэзідэнта праходзяць у Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 07:03
Кандыдатамі ў прэзідэнты ў гэтай выбарчай кампаніі зарэгістраваны чацвёра: Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Іх прозвішчы ў алфавітным парадку пазначаны ў бюлетэні для галасавання, які атрымліваюць грамадзяне, прыйшоўшы на ўчастак.

Прэзідэнцкія выбары праходзяць у Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 07:03
Кандыдатамі ў прэзідэнты ў гэтай выбарчай кампаніі зарэгістраваны чацвёра: Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Іх прозвішчы ў алфавітным парадку пазначаны ў бюлетэні для галасавання, які атрымліваюць грамадзяне, прыйшоўшы на ўчастак.

Прэзідэнцкія выбары праходзяць сёння ў Беларусі

11 кастрычнік, 2015 - 07:03
Кандыдатамі ў прэзідэнты ў гэтай выбарчай кампаніі зарэгістраваны чацвёра: Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Іх прозвішчы ў алфавітным парадку пазначаны ў бюлетэні для галасавання, які атрымліваюць грамадзяне, прыйшоўшы на ўчастак.

У Беларусі з'явіцца гідралагічны заказнік "Споры"

9 кастрычнік, 2015 - 18:56
Заказнік агульнай плошчай 1 170,59 га размешчаны ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Прадстаўнікі Бангладэш зацікаўлены ў беларускім вопыце забеспячэння ядзернай бяспекі

9 кастрычнік, 2015 - 18:55
Спецыялісты Дзяржатамнагляду падзяліліся інфармацыяй аб беларускім вопыце развіцця рэгулюючай інфраструктуры ядзернай бяспекі.

ВЫБАРЫ-2015. У склад місіі СНД ужо ўвайшлі 383 наглядальнікі

9 кастрычнік, 2015 - 18:24
"У склад місіі ўвайшлі прадстаўнікі Парламенцкага сходу саюза Расіі і Беларусі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Выканаўчага камітэта СНД. Значную частку місіі складаюць прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі СНД", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

ВЫБАРЫ-2015. Гайдукевіч прагназуе высокі ўзровень яўкі ў дзень выбараў

9 кастрычнік, 2015 - 17:29
Палітык пазітыўна ацаніў новыя фінансавыя магчымасці, звязаныя са стварэннем фондаў.

ВЫБАРЫ-2015. Місія СНД уліча заўвагі і пажаданні кандыдатаў у прэзідэнты пры складанні падагульняючай заявы - Лебедзеў

9 кастрычнік, 2015 - 16:55
"Члены штаба правялі ўжо сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты. Адбыўся абмен думкамі, мы выслухалі іх ацэнкі, заўвагі і пажаданні. Яны будуць улічаны пры складанні падагульняючай заявы місіі СНД", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

ВЫБАРЫ-2015. Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць без чорнага піяру - Лебедзеў

9 кастрычнік, 2015 - 16:52
Сяргей Лебедзеў таксама выказаў перакананасць, што выбары ў Беларусі пройдуць у спакойнай абстаноўцы.

Беларускаму народу ўласціва імкненне агульнымі сіламі развіваць сваю краіну - Ананіч

9 кастрычнік, 2015 - 16:42
"У Беларусі ёсць вельмі важны складнік - гэта з'яднанасць нашага народа, жаданне разам развіваць сваю краіну. Яднанне народа сведчыць аб тым, што ў нашай краіны вялікая і светлая будучыня", - сказала Лілія Ананіч.

Электракатлы магутнасцю 80 МВт будуць здадзены на Гомельскай ЦЭЦ-2 у I квартале 2016 года

9 кастрычнік, 2015 - 16:15
Акрамя таго, у Беларусі распрацоўваецца праграма павышэння электраспажывання ў начны час у іншых галінах народнай гаспадаркі. У Беларусі таксама будзе ўдасканальвацца тарыфная палітыка, каб стымуляваць начное электраспажыванне.

Мінгарвыканкам выдзеліў 450 сацыяльных кватэр

9 кастрычнік, 2015 - 15:54
Такім жыллём забяспечаны ўсе сем'і з дзецьмі-інвалідамі, амаль палова сірот, якія прэтэндавалі на яго атрыманне

Лукашэнка: я рады за Святлану Алексіевіч - грамадзянка Беларусі стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі

9 кастрычнік, 2015 - 15:37
"Я рады за яе, таму што гэта грамадзянка Беларусі, гэта сведчыць аб тым, што, якую б ты пазіцыю ні займаў, усё ж такі ў Беларусі магчыма працаваць і тварыць, пісаць, выказваць свой пункт гледжання, пазіцыю і гэтак далей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" насычана эмоцыямі

9 кастрычнік, 2015 - 15:31
Экспазіцыя будзе працаваць у Віцебску да 13 кастрычніка, аналагічная выстаўка адкрыта на бягучым тыдні ў Магілёве. Творчы праект БЕЛТА ўжо быў прадстаўлены ў Мінску, Гродне, Брэсце і Гомелі.

Беларусы будуць удзельнічаць у будаўніцтве АЭС "Расатама" па ўсім свеце

9 кастрычнік, 2015 - 15:18
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы з генеральным дырэктарам "Расатама" Сяргеем Кірыенкам.

Лукашэнка: уласная АЭС - гэта зусім іншае аблічча беларускай нацыі

9 кастрычнік, 2015 - 14:50
Сёння, на думку Аляксандра Лукашэнкі, няма сумненняў, што ў Беларусі зрабілі правільна, пачаўшы будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі. "У нас павінна быць станцыя, гэта танная электраэнергія, новыя тэхналогіі, гэта зусім іншае аблічча беларускай нацыі", - сказаў Прэзідэнт.

Уверх