Хвілінкі паэзіі

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня вызвалення Круглянскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на сцэне РДК бібліятэкарамі аддзела інфармацыі і абслугоўвання раённай бібліятэкі была праведзена літаратурная сустрэча “Кругляншчына -- край паэтычны”. Таксама да мерапрыемства была аформлена выстава “Кругляншчына -- Прыдруцкі край”.
Вядучыя мерапрыемства Галіна Гарцуева і Кацярына Спірыдонава пазнаёмілі прысутных на сустрэчы з літаратурнай спадчынай Кругляншчыны. Расказалі яны аб жыцці і творчасці нашых землякоў паэтаў і пісьменнікаў, якія сваімі творамі праслаўлялі родны край. Сярод іх Алена Кобец-Філімонава, Васіль Бурносаў, Віктар Лужкоўскі, Міхась Кушняроў, Уладзімір Кунцэвіч, Анатоль Крывіцкі, Віктар Бяляцкі, Уладзімір Цішуроў, Зінаіда Мілешчанка, Святлана Круцікава, Анатоль Тамашэўскі і іншыя. На сустрэчу прыйшлі Святлана Вадап’ян, Міхась Шыхман, Святлана Варапаева.
Яны з уздымам і натхненнем прачыталі свае творы, прысвечаныя роднаму краю, сваім бацькам, прыгожым мясцінам Кругляншчыны. Нягледзячы на тое, што нарадзіліся самабытныя паэты не ў нашым раёне, але тут прайшла большая частка іх жыцця, яны лічаць Кругляншчыну сваёй другой радзімай, і прысвячаюць гэтаму куточку свае вершы. І мы рады таму, што для жыхароў Кругляншчыны адкрыта новае імя на паэтычнай ніве. Гэта Алег Клімовіч. Ён таксама прачытаў свае вершы, расказаў аб жыцці і творчасці. Бо ў кожнага паэта гэта свой асабісты шлях.
Сустрэча з паэтамі прайшла насычана і цікава. Хвілінкі паэзіі прынеслі радасць яе аматарам.
Святлана Верам’ёва.

Архіў

верасень 2018
панаўтсерчцвпятсубняд
272829303112
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Уверх