Прыроды роднай хараство

рубрыка :

Пад такой назвай аформлена выстава на абанеменце раённай дзіцячай бібліятэкі.
-- Мы пастараліся падрыхтаваць яе так, -- расказала бібліятэкар Ларыса Касачова, -- каб дзеці вучыліся любіць родную прыроду, ведаць яе жывёл і птушак. Знаць, што многім з іх цяжка перазімаваць, асабліва патрэбна паклапаціца пра птушак: змайстраваць кармушкі і не забываць напаўняць іх ежай. Цяпер на вуліцы снежань, і для жывёл наступіў галодны і халодны час. Выстава адпавядае порам года, таму і тэматыка зараз зімовая.
Вучыць выстава і прыкмячаць прыгажосць роднай прыроды, непаўторныя моманты гэтага хараства. Наша прырода цудоўная ў любую пару года, і зімой, асабліва, калі дрэвы ў белых снегавых вэлюмах, і бель тая аж слепіць вочы. Адлюстраванне гэтай прыгажосці дзеці могуць усачыць, праглядзеўшы каляровыя ілю- страцыі ў часопісах "Родная прырода," "Муравейник," "Лесавічок." 3 гэтых жа часопісаў яны могуць даведацца шмат цікавага аб прыродзе роднага краю, аб яе дзікіх насельніках, прачытаць замалёўкі і вершы вядомых паэтаў. Па кропельках з маленства чалавек павінен напаўняць душу прыгожым і добрым, шкадаваць усё жывое. I калі дзеці спыняюцца і падоўгу затрымліваюцца ля выставы, захапляюцца фотаздымкамі і чытаюць вершы, я ціха радуюся за іх. Веру, яны вырастуць добрымі і чулымі, -- дадала Ларыса Браніславаўна.
Святлана ВАРАПАЕВА.

Архіў

верасень 2017
панаўтсерчцвпятсубняд
28293031123
45678910
11121314151617
18192021222324
2526272829301

Уверх