Мы славім цябе, Перамога!
ГЛЯНЬЦЕ Ў СЭРЦА МАЁ
апублікавана 17/12/2013 - 15:15Снежаньскі дзень ціха падымаўся над вёскай Філатава. Спачатку густыя воблакі сыпнулі снежнай крупкай напалову з дажджом, а потым і сонца вы-бліснула. Ля дома, дзе жыве Васіль Дзмітрыевіч Еўдакіменка, па першым снезе ля ганкаў былі відаць сляды – выходзіў ужо ветэран удыхнуць свежага ранішняга паветра. далей >>
ПАЛАНЯНКІ З КРУГЛАГА
апублікавана 10/12/2013 - 10:39З трубы над домам, дзе жыве Галіна Раманаўна Ракушава, падымаўся лёгкі дымок і раствараўся, змешваючыся з нізкімі воблакамі. Пачатак снежня прынес першыя халады, хаця зямля яшчэ і не пакрылася снегам. Пранізлівы вецер прыспешваў хутчэй зайсці ў памяшканне. далей >>
УКЛАД НАДЗЕІ ШЫНКАРОВАЙ У ПЕРАМОГУ
апублікавана 26/11/2013 - 13:31Надзея Герасімаўна Шынкарова жыве на паселку Усходні. Тут, у маленькім доміку, праходзяць яе будні і святы. Святы бываюць і тады, калі наведваюцца ў госці дзеці і ўнукі. Дачка Таццяна жыве ў Кручы, Тамара -- у Леніно Горацкага раёна, сыны – Пётр у Дрыбіне, а Аляксандр у Круглым. Заўсёды побач унучка Жана. Яна даглядае бабулю на старасці гадоў.
Надзея Герасімаўна аб адным моліць Бога, прачынаючыся раніцай і ўпускаючы праз акенца мірны спакой ў хату: няхай на долю нашчадкаў не выпа-дзе тое, што давялося перажыць ёй, пакаленню дзяцей вайны. далей >>
ВЫПАЎ ЛЁС ІМ ПРАЙСЦІ ПРАЗ НЯВОЛЮ
апублікавана 22/10/2013 - 15:20Хутка ўжо семдзесят гадоў міне з таго часу, як наша беларуская зямля поўнасцю была вызвалена ад нямецкай акупацыі. Пазарасталі, зраўняліся з зямлёй партызанскія зямлянкі і франтавыя акопы, выплакалі слёзы маці і ўдовы, адыйшлі і самі ў іншы свет. З маладых дрэўцаў выраслі магутныя дрэвы, а сыны ветэранаў вайны сталі сівымі.
Мінуюць гады, і ўсё баліць мінулае ў нашых душах па стратах, не заціхае боль па нявінна загубленых, па горкіх лёсах тых, хто трапіў у палон, на нямецкія катаргі. Жыве яшчэ на нашай зямлі асаблівая катэгорыя насельніцтва -- вязні вайны, тыя, каго ў час ліхалецця прымусова выганялі на работы ў Нямеччыну. далей >>
С ГОСТИПАЛЕМ - ДО ВОСТОЧНОЙ ПРУССИИ
апублікавана 15/10/2013 - 13:38Бог посылает человеку ровно столько, сколько тот может вытерпеть. И тяготы, и радости нам отмерены на небесах. Кто-то называет это судьбой, кто-то –- злым роком. Одни сетуют на свои беды и горести. Другие принимают их без возражений, зная, что за черной полосой обязательно придет белая. Нужно только верить в лучшее. Нужно ждать и надеяться. Марии Михайловне Максименко в марте этого года исполнилось 90 лет. За эти годы она многое пережила. Но неизменно сохранила оптимизм в сердце и тихий свет добра в глазах... далей >>
ПАМЯТЬ О БЛОКАДНОМ ЛЕНИНГРАДЕ ВЕЧНО ЖИВА
апублікавана 08/10/2013 - 10:45Тихая сельская улочка, где живет Валентина Ивановна Тишурова, с весны и до поздней осени наполнена птичьим щебетом и шелестом листвы. Напротив, через дорогу от ее дома, которую весну вьёт гнездо аист. Здесь, в Радче, прошла большая часть ее жизни – вереница дней, и светлых, радост-ных, и печальных, как разноцветные бусины, нанизанные на одну нить… далей >>
