“Люблю мой край, старонку гэту…”

Напачатку каляндарнай вясны аддзелам адукацыі, спорту і турызму Круглянскага райвыканкама сумесна з рэдакцыяй газеты “Сельскае жыццё” ініцыявана правядзенне раённага творчага конкурсу “Люблю мой край, старонку гэту…”, прысвечанага Году малой радзімы.
Да актыўнага ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кругляншчыны. Работы могуць быць прадстаўлены як у празаічнай, так і ў вершаванай форме (сачыненні-разважанні, эсэ, нарысы, аўтарскія вершы) з арыгінальным творчым падыходам і толькі на беларускай мове.
Галоўнае патрабаванне – адлюстраваць як мага больш патрыятычных матываў і памкненняў, паказаць хараство круглянскага краю, яго непаўторнасць і каларыт, расказаць пра сваіх таленавітых землякоў, якія, як падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, годна праявілі сябе і ўпісалі сваё імя ў гісторыю малой радзімы.
Пераможцаў конкурсу чакаюць дыпломы аддзела адукацыі і грашовыя прэміі рэдакцыі. Лепшыя матэрыялы будуць надрукаваны на старонках раённай газеты «Сельскае жыццё».
Ул. інф.

Архіў

красавік 2018
панаўтсерчцвпятсубняд
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829

Уверх