«Мой родны кут»

Год малой радзімы... Сёлета гэтая тэма актыўна бу-дзе гучаць на старонках газеты «СЖ». Для многіх родны кут -- наша Кругляншчына.
Усе мы калісьці вяртаемся туды, дзе пачыналася жыццё, і няма для чалавека нічога больш святога і блізкага, чым куточак, дзе нарадзіўся і вырас. Не кожнаму, вядома, выпадае вярнуцца да сваіх вытокаў, але любоў да яго ў сэрцы застаецца назаўсёды.

Наведвальнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі з цікавасцю знаёмяцца з тэматычнай выставай, падрыхтаванай у чытальнай зале і прымеркаванай да Года малой радзімы. Складаецца яна з раздзелаў “Мая радзіма -- Беларусь” і “Мой родны кут”. На паліцах стэлажа з густам падабрана літаратура, чытач можа прагартаць фотаальбом “Магілёўшчына -- жамчужына Беларусі”, з цікавасцю даведацца пра падзеі ў вобласці і раёне са старонак газет і часопісаў. Цікавасць вы-клікае кніга І. Куркова і І. Пушкіна “Легенды, события, люди”.
У раздзеле “Мой родны кут” -- геаграфія Круглянскага раёна -- “Вуліцы герояў”, “Славутыя людзі майго краю”,”Кругляншчына ў пытаннях і адказах”. Пад рубрыкай “Жамчужына вёскі беларускай” расказваецца пра ветэрана працы, заслужаную даярку Кляпініцкай малочна-таварнай фермы ААТ «Калгас «Комсенічы» Марыю Трафімаўну Арыставу. Можна даведацца і пра ўраджэнку Кругляншчыны, чампіёнку свету ў эстафетным бегу, Святлану Стыркіну. Кожны, хто пажадае, можа здзейсніць і віртуальнае падарожжа “Наш добры дом, любімы гарадок” (на паліцы знахо-дзіцца электронны дыск) і шмат даведацца пра прыроду, быт, жыццё працавітых лю-дзей Прыдруцкага краю.
Тыя, хто па-сапраўднаму любіць свой родны куточак, не мінаюць кніжных паліц. Сярод такіх і людзі сталага ўзросту, і тыя, хто стаіць на пачатку жыццёвага шляху і пачынае ўсведамляць, што такое малая радзіма.
А яна, як маці. Да яе вяртаемся з усіх далёкіх і блізкіх дарог.
Святлана Варапаева.

Архіў

ліпень 2018
панаўтсерчцвпятсубняд
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829

Уверх