“Круглянскі падворак” у Александрыі

736.jpg

Фото в нашей группе Вконтакте: https://vk.com/album-126244262_245546360
Традыцыйна ні адно маштабнае свята ў прыдняпроўскім краі не абыходзіцца без падворкаў, на якіх дэманструюць свае творчыя здольнасці і гасціннасць прадстаўнікі розных рэгіёнаў, у тым ліку і нашы землякі. У прыватнасці, на вышыні, як і заўсёды, былі круглянцы на прайшоўшым нядаўна рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).
Тэматычны “Круглянскі падворак” рыхтаваўся сіламі работнікаў структурных падраздзяленняў культурнай сістэмы раёна. Упрыгожаны ён быў у нацыянальным стылі – плеценыя агароджы, беларускія вышыванкі, ручнікі… Каларытна выглядалі і “гаспадары”, запрашаўшыя да сябе гасцей, прыбраныя ў беларускія строі. Згодна з традыцыямі гэтага народнага свята, па-дворак таксама быў упрыгожаны бярозавым веццем, кветкамі і іншым зяленівам. Вядома, не абыйшлося і без традыцыйных купальскіх вянкоў. Міжволі падумалася: толькі маючы сапраўдны мастацкі густ, можна зрабіць такое вось цудоўнае і прывабнае афармленне.

Згодна з народнымі святамі летняга каляндарнага цыкла, наша тэматычная праграма, прапанаваная гасцям, насіла назву “Пятроў дзень”. У яе ўваходзіла тэатралізаванае прадстаўленне, песні і танцы нашых продкаў. Весяліць публіку вельмі стараліся самадзейныя артысты РДК С.В. Баранава, О.І. Фаменка, Т.С. Гарусава, А.М. Ківель, С.У. Гарбачова, А.І. Драчоў, М.І. Куксянкоў, Т.Р. Радоў-ская і Г.Э. Мяцеліца. І гэта атрымоўвалася, бо людзі радаваліся, прытанцоўвалі ў такт знаёмай мелодыі.
Выстаўку сваіх работ прадставілі на агляд наведвальнікаў падворка майстрыхі круглянскага Дома рамёстваў Л.М. Лямцава, М.В. Сенькоўская і І.С. Саўкіна. Тут былі і розныя лялькі, і вышываныя сурвэткі з нацыянальным арнаментам, і іншыя вырабы. Трэба дадаць, што для жадаючых былі праведзены майстар-класы. Адбылася і выстава-прадажа той сувенірнай прадукцыі, якую прапанавалі гасцям работнікі Дома рамёстваў і раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Рэалізацыя сувенірнай прадукцыі ажыццяўлялася і праз бяспройгрышную латарэю.
“Заводзілі” натоўп на тэматычнай “вуліцы” “Скарбніца Падняпроўя” розныя творчыя калектывы, у тым ліку самадзейны народны ансамбль “Калінушка” з аграгарадка Комсенічы.
Гульнявыя атракцыёны, у прыватнасці, такі важны на Купалле, як “Знайдзі кветку шчасця”, прапаноўвалі жадаючым работнікі культуры В.І. Анкудзінаў, К.А. Цэнкер і Н.П. Кудрэвіч. Удзельнікі заахвочваліся прызамі.
Сваімі рукамі стваральнікі “Круглянскага падворка” прыгатавалі і традыцыйныя беларускія прысмакі, якімі шчодра частавалі гасцей.
Недарэмна задаволеныя людзі, якія спыняліся ля нашага падворка, ад душы гаварылі: “Дзякуй!”.
Людміла МОШУЛЬ.

Архіў

верасень 2017
панаўтсерчцвпятсубняд
28293031123
45678910
11121314151617
18192021222324
2526272829301

Уверх