Светлая ночка купальская…

346.jpg

У ноч на Івана Купалу с 6 на 7 ліпеня на Кругляншчыне традыцыйна адзначаюць любімае мясцовымі жыхарамі народнае свята – Купалле. Лепшы таму доказ – масавасць. Вось і сёлета шмат людзей прыйшлі ў цэнтральны парк культуры і адпачынку, дзе і адбылося тэатралізаванае дзейства з канцэртнай праграмай, падрыхтаванае, як звычайна, работнікамі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, самадзейнымі артыстамі раённага Дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў.

Дзея разварочвалася на ўпрыгожанай палявымі кветкамі і травамі імправізаванай сцэне. А галоўнымі дзеячымі асобамі былі Кікімара, Вадзянік, Лясун, дзве Бабы Ёжкі. Ну і, вядома, не абыйшлося ў гэты вечар без прыгажуні – Купалінкі і яе вернага сябра Івана Купалы.
Як і чакалася, час, а доўжылася свята да 1 гадзіны ночы, прайшоў непрыкметна – с песнямі, гульнямі, вясёлымі конкурсамі, карагодамі каля купальскага вогнішча.
Трэба дадаць, што пастараліся ў той вечар таксама работнікі гандлю і грамадскага харчавання, прыгатаваўшы да свята розныя прысмакі, напоі, памятныя сувеніры.

Людміла МОШУЛЬ.

Архіў

ліпень 2018
панаўтсерчцвпятсубняд
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829

Уверх