ТАЦЦЯНА РАШЫЛАВА: РАДАСЦЬ ЖЫЦЬ І ПРАЦАВАЦЬ

Ад галоўнага эканаміста ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына” Ніны Баландзінай стала вядома, што ў Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі была адзначана на раённай сцэне як адна з лепшых за добрасумленную працу, атрымала Грамату ад праўлення “Беларусбанка” і аператар па адкорму маладняку БРЖ комплексу «Цяцерына» Таццяна Рашылава.

Ад галоўнага эканаміста ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына” Ніны Баландзінай стала вядома, што ў Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі была адзначана на раённай сцэне як адна з лепшых за добрасумленную працу, атрымала Грамату ад праўлення “Беларусбанка” і аператар па адкорму маладняку БРЖ комплексу «Цяцерына» Таццяна Рашылава.
Апошні дзень лістапада выдаўся ціхім, крыху марозным і сонечным. Пад час нашага візіту на жывёлагадоўчы комплекс накормленых бычкоў выпускалі на прагулку ў загоны на вуліцы. Таццяна Рашылава падчышчала ў апусцеўшым памяшканні.
— У добрае надвор’е мы заўсёды выганяем маладняк на вуліцу, — патлумачыла даглядчыца, — свежае паветра таксама спрыяе добрым прывагам.
Яна ведае, што патрэбна для таго, каб цяляты хутка набіралі вагу: рацыянальнае кармленне, добры догляд.
— Кармоў у нас хапае, — працягвала гаварыць Таццяна. – Бычкі з апетытам ядуць муку, камбікорм, кукурузу, цэльны авёс, сена. Малых поім сухім малаком. Я цяпер зноў набрала сабе групу месячнага ўзросту – 149 бычкоў. Хачу яшчэ папрацаваць, хаця па ўзросту ўжо на пенсіі. Люблю жывёлу, прывыкла ўжо штодня за 15 гадоў працы на комплексе да сваіх гадаванцаў. Ды і калектыў у нас дружны. На адкорме БРЖ шчыруюць Таццяна Алехіна, Алена Багатка, Канстанцін Ганчароў, Анатоль Пліндоў, Ларыса Фядзюк. Усе яны добрасумленна выконваюць даручаную справу. Дзе яшчэ знойдзеш калектыў дружней нашага. Толькі вось калі час мінуў, і які ён хуткацечны, толькі здзіўляцца можна. Здаецца, толькі ўчора ў школу бегала, а ўжо столькі гадоў прамільгнула.
Вырасла Таццяна ў ціхай вёсачцы Шыпягі. Маці працавала даяркай на мясцовай ферме. Бацька памер, калі дзяўчынка пайшла ў першы клас. На руках у маці яшчэ трое меншых за Таццяну дзяцей засталося. І Таццяна ў той час таксама адчула адказнасць за малодшых. Яна падрастала, рабілася ўсё больш самастойнай. І на ферме паспявала маці дапамагчы, і ў хаце парадак навесці, і за малодшымі прыглядзець.
Закончыўшы школу, дзяўчына паехала ў Оршу, паступіла ў тэкстыльнае вучылішча. Па размеркаванню трапіла ў Баранавічы, працавала ткачыхай на фабрыцы.
— Але ўсё ж лёс мой чакаў мяне ў родных мясцінах, — усміхаецца Таццяна Васільеўна, — я ўвесь час думала пра маці, хацела быць бліжэй да роднага дому. Ды і каханы хлопец жыў у суседняй вёсцы Касцюковічы. Пажаніліся мы з Мікалаем у 1978 годзе і я вярнулася на радзіму. Нейкі час пажылі ў Шыпягах, а потым купілі хату ў Цяцерына.
Працавала на свінаферме, а пазней перайшла на комплекс па адкорму БРЖ. Муж робіць фуражырам, муку для бычкоў меле.
Выгадавалі мы з Мікалаем траіх дзяцей. На жаль, сына Аляксандра ужо няма ў жывых. Другі сын, Аляксей, працуе ў ПМК-266, дачка Наташа — выхавацелем у садзіку №1 райцэнтра.
Таццяна крыху памаўчала, думаючы пра нешта свае. Яна пагладзіла цікаўнага бычка на тым месцы, дзе павінны прабівацца рожкі. Бычок крутануў галавой, падбрыкнуў у прасторным загоне. Усе бычкі былі чысценькія, і на вуліцы ім падсцелена салома. «Трэба працаваць добрасумленна, тады і жыць будзем добра, — прамовіла Таццяна. — У нас і дома свая вялікая гаспадарка, усё паспяваем з мужам. Любім унукаў смачненькім парадаваць».
Працоўны дзень на комплексе пачынаецца ў восем гадзін раніцы. Але Таццяна прыходзіць звычайна крыху раней. Па яе словах, каб, не спяшаючыся, усё паспець зрабіць. Да комплексу ад дому далекавата. Дабіраецца пешшу або на веласіпедзе.
Жанчына любіць сваю дарогу на працу, за час хады можна многае ўспомніць, нешта абдумаць. А наогул у яе ёсць радасць. І таму ўсё ладзіцца і ў асабістым жыцці, і ў працы.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Официально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Культура

В Минкультуры рассказали, кто выступит на гала-концерте мастеров искусств “Время выбрало нас”

24 апреля 2024
Официально

Лукашенко рассказал, каким достижением национальной демократии гордится больше всего

24 апреля 2024
Официально

Лукашенко о делегатах ВНС: национальная совесть, глас народа

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
Калейдоскоп

Гороскоп на 24 апреля

24 апреля 2024
Калейдоскоп

Кулинарный блогер поделилась рецептом вкусного домашнего лимонада

24 апреля 2024
Здоровье

Европейская неделя иммунизации проходит в Могилевской области

24 апреля 2024
В мире

Во Франции выявлено рекордное число случаев завоза лихорадки денге перед Олимпиадой

24 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

На молочно-товарной ферме «Михейково» КСУП «Круглянский-Агро» работают  с  уверенным  плюсом

24 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024