ПРЫГАДЗІЎСЯ Ў РОДНЫМ КУТОЧКУ

lepeshkin.jpg

Што такое шчасце? І наогул, калі чалавек можа сказаць: “Я па-сапраўднаму шчаслівы”. У кожнага наконт шчасця паняцце сваё. Па-свойму разумее яго і механізатар ЧУП “АСБ Цяцерына” Сяргей Ляпёшкін. Жыве ён з сям’ёй у вёсцы Цяцерына, дзе нарадзіўся і вырас. Аднойчы і назаўсёды вырашыў звязаць жыццё, лёс з зямлёй, з хлебаробскай справай.
— Яшчэ ў школьныя гады, — пачаў размову Сяргей Аляксандравіч, – я цікавіўся тэхнікай. Мой айчым, які замяніў мне бацьку, многа чаму навучыў у жыцці, ад яго перайшла, напэўна, і любоў да зямлі, да тэхнікі, якая працуе ў полі. На механізатара я вучыўся ў суседняй вёсцы Прыгані, быў тады ў ёй філіял прафтэхвучылішча ад Бялыніч.
Пяць гадоў працаваў у тагачасным калгасе імя Калініна. Пасля некалькі гадоў адпрацаваў лес-ніком у Круглянскім лясніцтве. Але рукі сумавалі без тэхнікі. А тут яшчэ і лёс свой, каханне сваё сустрэў. Ірына з бацькамі жыла ў вёсцы Дразды. У гэтую вёску іх сям’я пераехала з Комі АССР, калі дзяўчынка вучылася ў сёмым класе.
Спадабалася мне яна, неўзабаве згулялі вяселле. Спачатку жылі ў бацькоў Ірыны ў Драздах. Ірына працавала даяркай на мясцовай МТФ. А потым мы абое перайшлі працаваць у саўгас “Цяцерына”. Я сеў на трактар, жонка пайшла даіць кароў на ферму. Нарадзілася дачушка Паліна. Цяпер яна ўжо вучыцца ў другім классе. Ад гаспадаркі нам вы-дзелілі жыллё. З 2003 года жывём у Цяцерыне. Адчуваеш ад кіраўніцтва клопат аб сабе, дык і працаваць хочацца з належнымі вынікамі.
А вынікі яго працы самыя найлепшыя. Праца механізатара, хлебароба прынесла Сяргею Ляпёшкіну сапраўдную пашану і славу. Заўсёды ён у ліку лепшых працаўнікоў. І па выніках раённага спаборніцтва сярод механізатараў на асенне-палявых работах 2011 года па ўнясенню мінеральных тукаў. Унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 2778 гектараў. На раённым свяце сельскай гаспадаркі атрымаў заслужаную падзяку і грашовую прэмію.
Святы бываюць не часта. А будні сельскага працаўніка да краёчкаў напоўнены клопатамі. У зімовы час вывозіцца арганіка на палеткі, рамантуецца тэхніка.
— Даводжу да ладу і я свой МТЗ-1221, — працягвае гаварыць механізатар. -- Пройдзе зіма, сыйдзе з палёў снег -- тады зноў прычаплю да трактара агрэгат SILKY, буду займацца ўнясеннем у глебу мінеральных угнаенняў, падкормкай раслін. Летнім часам звычайна прымаю ўдзел у нарыхтоўцы кармоў. Тады шчырую ў полі на сваім МТЗ-1221 у агрэгаце з граблямі. А восенню зноў пераходжу на унясенне мінеральных угнаенняў. Гэта мая асноўная справа.
На вуліцы зіма. Ляцяць з неба лёгкія сняжынкі, усцілаюць наваколле. І толькі на хвіліну здаецца, што жыццё ў зімовы час у вёсцы замірае. На самой справе яно ідзе наперад сваім зладжаным тэмпам, не збаўляючы рытм. І ў механізатараў таксама спраў не менее.
— Таму я зараз і спяшаюся ў майстэрню, — патлумачыў Сяргей.
У яго словах адчуваліся ноткі, якія выдавалі сапраўднага руп-лівага гаспадара, адказнага і добрасумленнага.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: перадавы механізатар ЧУП «АСБ Цяцерына» Сяргей Аляксандравіч Ляпёшкін
Фота В. Кубека.

Архіў

ліпень 2018
панаўтсерчцвпятсубняд
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829

Уверх