НА КРУГЛЯНШЧЫНЕ ЯГО КАРАНІ

Нядаўняя сустрэча з Сяргеем Іванавічам Пашкоўскім, чалавекам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, былым работнікам праваахоўных органаў, дала тэму для данай публікацыі.
— Быў днямі ў Бялынічах на незвычайнай падзеі, прысвечанай брату…

Нядаўняя сустрэча з Сяргеем Іванавічам Пашкоўскім, чалавекам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, былым работнікам праваахоўных органаў, дала тэму для данай публікацыі.
— Быў днямі ў Бялынічах на незвычайнай падзеі, прысвечанай брату…
Далей доўга тлумачыць не давялося. Хто ж не ведаў Мікалая Іванавіча Пашкоўскага? Педагог з вялікай літары, якому ўдзячны многія яго колішнія вучні з Кругляншчыны і Бялыніччыны.
Нарадзіўся Мікалай у 1949 го-дзе ў вёсцы Цяцерына. Тут рос і вучыўся. Скончыў Магілёўскі педінстытут па спецыяльнасці фізіка і матэматыка. Год працаваў настаўнікам у Высакаборскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна, служыў у радах Савецкай Арміі. З 1973 года жыве і працуе на Кругляншчыне. Выкладаў фізіку і матэматыку, рабіў арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы адзінай на той час гарадской школы.
А ўжо з 1979 года працоўныя шляхі-дарогі прывялі Мікалая Іванавіча ў суседні Бялыніцкі раён. Менавіта там па-сапраўднаму і раскрыўся яго талент педагога-арганізатара.
На жаль, у ліпені 2011 года Мікалая Іванавіча Пашкоўскага не стала. Але аб ім памятаюць. Аб незвычайным мерапрыемстве ў яго гонар расказвае і матэрыял нашых калегаў-журналістаў з Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю».

СЛЕД ГЛЫБОКІ І ТРЫВАЛЫ

Бялыніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб перайменаванні ДУА “Гімназія № 1” райцэнтра ў сярэднюю школу №1 імя М. І. Пашкоў-скага. Днямі з гэтай нагоды адбыўся ўрачысты мітынг.
Такога кшталту падзея адметная не толькі для галіны адукацыі Пры-друцкага краю, але і для ўсёй Магілёўшчыны — упершыню школе прысвойваецца імя начальніка аддзела адукацыі. А таму на мерапрыемства завітала вялікая колькасць гасцей.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Глаз, начальнік аддзела адукацыі аблвыканкама Леанід Сматрыцкі, кіраўнікі аддзелаў адукацыі Магілёўшчыны, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Бялыніччыны, былыя калегі і вучні і, канешне ж, члены сям’і Мікалая Пашкоўскага сабраліся ў гэты дзень, каб яшчэ раз узгадаць, якім ён быў чалавекам і педагогам.
Настаўнік з вялікай літары, актыўны грамадскі дзеяч, выдатны кіраўнік, Мікалай Іванавіч на працягу 12 гадоў узначальваў калектыў СШ №1 і 16 – аддзел адукацыі. Быў узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку”, нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”, граматамі рай- і аблвыканкама, Міністэрства адукацыі Беларусі, а ў 2008 годзе стаў лаўрэатам прэміі райвыканкама “Чалавек года”.
– Мікалай Пашкоўскі – фігура ў сферы адукацыі даволі важкая, — адзначыў Леанід Сматрыцкі. – Пад яго кіраўніцтвам аддзел адукацыі адзіннаццаць гадоў запар займаў першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе. Ён быў цудоўным кіраўніком, прыемным размоўцам, знаходзіў падыход да кожнага настаўніка і вучня.
Падзяліліся сваімі ўспамінамі аб тым, як Мікалай Іванавіч выкладаў, кіраваў, дапамагаў вырашаць складаныя прафесійныя і жыццёвыя праблемы, заслужаны настаўнік БССР Ева Лабачова, адзін з яго вучняў, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама — Андрэй Кунцэвіч.
– З вялікім задавальненнем яго ўрокаў чакалі і фізікі, і лірыкі, — расказвае Андрэй Кунцэвіч. – І ўсё таму, што Мікалай Іванавіч цікава падаваў матэрыял, умеў уважліва выслухаць.
Удзельнікам ўрачыстага мітынгу прадэманставалі відэапрэзентацыю аб працоўнай дзейнасці Мікалая Пашкоўскага і школьны кабінет, у якім ён працаваў з 1983 па 1995 гады.
М. ДУДАЛЬ.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024