Александрыя збірала і сельскіх перадавікоў

na_sayt.jpg

Фото: https://vk.com/krugloe_by?z=album-126244262_254893307
У другі дзень – 8 ліпеня – Александрыя працягвала святкаванне самага чароўнага, таямнічага, вясёлага і загадкавага свята – Купалля. Здаўна лічыцца: чым ярчэй мы адзначым яго, тым гучней адгукнецца зямля на нашыя песні, просьбы і варожбы.
З другога боку мы ведаем, што каб ажыццяўляліся мары, аднаго жадання мала. Трэба яшчэ і вялікая праца. У нядзелю якраз і ўшаноўвалі тых людзей, што рупліва шчыравалі на роднай магілёўскай зямлі ў 2017 годзе.
Сцэнарый маштабнага мера-прыемства быў напісаны менавіта пад купальскія матывы.
Лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу Прыдня-проўскага краю прыехалі павіншаваць старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, старшыня Рэспубліканскага камі-тэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і іншыя пасадавыя асобы.
Прадстаўнічую дэлегацыю Кругляншчыны ўзначальваў непасрэдна старшыня райвыканкама Іван Барташэвіч.
На святочнай сцэне з першых хвілін знаходзіўся аркестр народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Іванова Ма-гілёўскай абласной філармоніі. Ён на працягу ўсяго мерапрыемства забяспечваў яркае музычнае су-праваджэнне (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Алданаў). У цырымоніі ўзнагароджання асістэнтамі былі дзяўчаты ў беларускіх строях, што надавала святу асаблівы нацыянальны каларыт.
Першым для прывітання і ўзнагароджання сельскіх перадавікоў за-прашаецца старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.
Ён, у прыватнасці, адзначыў: “Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць цырымонію ўзнагароджання лепшых аграрыяў у рамках знакавага фестывалю “Александрыя збірае сяброў”. Гэта сведчыць аб тым, што ваша адказная і нялёгкая праца заўсёды карыстаецца асаблівай пашанай і павагай. Галіна, у якой вы працуеце, за-стаецца адной з важнейшых як для эканомікі рэгіёна, так і для дабрабыту ўсіх жыхароў Прыдня-проўскага краю і краіны”.
Мінулы год выдаўся вельмі насычаным і напружаным, – адзначыў губернатар. – У 2017-м вобласць атрымала няхай і не рэкордны, але з улікам умоў надвор’я годны намалот зерневых і зернебабовых культур. Аграрыі вырасцілі добры ўраджай рапсу, цукровых буракоў, ільну-даўгунцу, бульбы, кукурузы, гародніны, грамадскую жывёлагадоўлю забяспечылі травянымі кармамі. У аграпрамысловым комплексе вобласці створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе істотна павысіць эфектыўнасць вытворчасці сельгаспрадукцыі.
“Аграрыі рэгіёна не спыняюцца на дасягнутым, імкнуцца рэалізаваць свой патэнцыял, пастаянна шукаюць новыя падыходы і формы гаспадарання на сяле, эфектыўна выкарыстоўваюць сельскагаспадарчыя землі, – звярнуў увагу Уладзімір Віктаравіч. – Як вынік, у вобласці павялічылася колькасць раёнаў і гаспадарак, якія дасягнулі ўраджайнасці ў 50-70 цэнтнераў з гектара і вышэй. Сёлета, нягледзячы на познюю вясну, дажджлівае лета, сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці на 1 ліпеня нарыхтавана 359 тон кармавых адзінак травяных кармоў – гэта больш 9 цэнтнераў кармавых адзінак у разліку на ўмоўную галаву жывёлы”.
Рэальных вынікаў дабіваецца толькі той, хто любіць сваю справу ўсёй душой і гатовы кожны дзень працаваць ад святла да святла. Менавіта такім людзям уручаюцца ордэны і медалі. Толькі нядаўна іх было 17. Менавіта лепшыя з лепшых прысутнічаюць і на сённяшняй цырымоніі ўзнагароджання.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2017 годзе і выкананне ўмоў абласнога спаборніцтва дыпломамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджваюцца пераможцы ў розных намінацыях. На жаль, нашы галоўныя калектывы – ні раён, ні сельскагаспадарчыя прадпрыемствы – на гэты раз у лідарах не аказаліся. Але славы, тым не менш, у той дзень хапіла. Так, Дыпломам I ступені ўзнагароджваецца корманарыхтоўчы атрад КСУП “Круглянскі-Агра”. Узнагароду прымае дырэктар сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Жуйкоў. Варта заўважыць, што такога гонару ён быў удастоены і летась.
Малайцы кругляне. Прыемна было пачуць і пабачыць, што следам за старанным кіраўніком на святочную сцэну былі запрошаны і два пераможцы індывідуальнага спаборніцтва з данай гаспадаркі – трактарыст-машыніст Дзмітрый Дудкін і вадзіцель Максім Шпілеўскі. Яны выйшлі ў лік правафланговых у намінацыі “Лепшыя работнікі, занятыя ў сель-скагаспадарчай вытворчасці”.
Усяго ўзнагароджаны дзесяткі чалавек з розных рэгіёнаў Пры-дняпроўскага краю.
Вышэйшай узнагародай вобласці адзначана добрасумленная праца трактарыста-машыніста ААТ “Круглянскі Рассвет” Аляксандра Рыбакова. Уладзімір Даманеўскі ўручыў яму Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама.
Як сімвал багацця і працвітання нашай зямлі, хлебны каравай ад працаўнікоў АПК Магілёўшчыны ўручаецца і самому губернатару Уладзіміру Даманеўскаму. Каравай уручалі Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў – ветэран, былы механізатар саўгаса “Дрыбінскі”, а таксама аператар машыннага даення Ірына Глебка з Горацкага і меха-нізатар Мікалай Дарэчкін з Бялыніцкага раёнаў.
Для прывітальнага слова і ўзнагароджання перадавікоў АПК Магілёўскай вобласці на сцэну за-прашаецца намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун.
– Дзякуючы ўсім аграрыям краіны выканана Харчовая праграма, – сказаў ён. – Стол беларусаў стаў за 2017 год значна багацейшым. Прадукцыя паступае не толькі на агульнарэспубліканскія патрэбы, а і далёка за яе межы – у 70 краін свету. За год мы змаглі зарабіць на рэалізацыі звыш 5 мільёнаў долараў.
Ён таксама падзякаваў запрошаных у святочную залу, а ў іх асобе і ўсіх аграрыяў вобласці, за штодзённую добрасумленную працу. Пры гэтым адзначыў ініцыятыву абласнога кіраўніцтва – падобнага мерапрыемства няма ні ў адным з іншых рэгіёнаў рэспублікі.
Ганаровымі граматамі Мінсельгасхарчу ўзнагароджваюцца пераможцы ў Рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2017 го-дзе. Сярод іх і наша Таццяна Маслянкова – аператар машыннага даення КСУП “Круглянскі-Агра”.
Ганаровыя граматы перадавым кіраўнікам, спецыялістам, рабочым масавых прафесій уручылі ў той дзень таксама старшыні Рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюзаў работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і Віктар Гейдэль.
Прысутным у Александрыйскай зале, шаноўным перадавікам аграпрамысловага комплексу са сцэны выказваюцца яшчэ раз віншаванні з высокімі ўзнагародамі і падзяка ад усіх жыхароў нашай вобласці.
Практыка правядзення падобнага роду мерапрыемстваў менавіта на свяце “Александрыя збірае сяброў” у другі яго дзень, калі вызваляецца часова галоўная сцэна пасля асноўнай купальскай дзеі, скарыстоўваецца кіраўніцтвам вобласці не ў першы раз. Сёлета для гэтага наогул была задзейнічана другая – малая – сцэна. Аграрыі вельмі ўдзячны за такую індывідуальную павышаную ўвагу да іх.
Тым больш, што ў той дзень перадавікам сельскагаспадарчай вытворчасці падарылі яшчэ і некалькі канцэртных блокаў прафесійныя артысты з брацкай краіны. Гэта – заслужаны артыст Ра-сійскай Федэрацыі Сяргей Тра-фімаў і Дзяржаўны тэатр танца “Казакі Расіі”.
Афіцыйная дэлегацыя Круглянскага раёна, дзе было нямала і іншых працаўнікоў сяла, 8 ліпеня прыняла таксама ўдзел і ў цікава-захапляльнай вячэрняй праграме. Магілёўшчына ўмее не толькі добра працаваць, але і годна святкаваць.

Архіў

ліпень 2018
панаўтсерчцвпятсубняд
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829

Уверх