Хадзіў канём галоўны аграном

Izobrazhenie_008.jpg

Старэйшына хлебаробскай гвардыі раёна, галоўны аграном КСУП “Круглянскі-Агра” Міхаіл Сербун – сапраўды прафесіянал сваёй справы. Па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых, кармавых культур сельгаспрадпрыемства штогод займае перадавыя пазіцыі ў раёне. Па выніках працоўнага спаборніцтва за мінулы год Міхаіл Арцёмавіч рашэннем райвыканкама прызнаны лепшым па прафесіі, яго фотапартрэт занесены на раённую Дошку гонару.
Між тым, Сербун вядомы ў раёне не толькі як выдатны спецыяліст агранамічнай справы, але і як чалавек спартыўнай натуры. У шахматы навучыўся гуляць з маленства. Але калі стаў працаваць аграномам, а затым і кіраўніком гаспадаркі, часу пасядзець за шахматнай дошкай не ставала. І ўсёж сёлета пасля працяглага “тайм-аута” Міхаілу Арцёмавічу давялося ўспомніць шахматную навуку і зноў “хадзіць канём”. У складзе каманды аграрыяў Кругляншчыны ён удзельнічаў у 12-й абласной спартакіядзе па летніх відах спорту і быў адзначаны арганізацыйным камітэтам як самы старэйшы ўдзельнік спаборніцтваў каштоўным падарункам.На здымку: старшыня Круглянскага райвыканкама Іван Барташэвіч уручае Міхаілу Сербуну падарунак і віншуе з працоўным і спартыўным даўгалеццем.
На здымку: старшыня Круглянскага райвыканкама Іван Барташэвіч уручае Міхаілу Сербуну падарунак і віншуе з працоўным і спартыўным даўгалеццем.

Архіў

ліпень 2018
панаўтсерчцвпятсубняд
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829

Уверх