Гадзіну памяці «Юныя героі» правялі ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае»

Дзеці вайны… Вядомыя і невядомыя… Колькі выпрабаванняў лягло на іх маленькія плечы! У час Вялікай Айчыннай вайны 1418 дзён і начэй яны самааддана змагаліся супраць ворага. Іх зброяй была любоў да Радзімы і вера ў перамогу.
8 лютага – асаблівая дата, калі мы ўспамінаем юных герояў-антыфашыстаў, якія разам з дарослымі ў цяжкія моманты ўсталі на абарону сваёй краіны. У гэты дзень мы схіляем галовы перад подзвігам дзяцей, чыя мужнасць стала яркім прыкладам для будучых пакаленняў.
Класным кіраўніком і кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні М.В. Гронскім да Дня юнага героя-антыфашыста з вучнямі 11 «Б» класа праведзена гадзіна памяці «Юныя героі». Адзінаццацікласнікі расказвалі пра гераічныя і разам з тым трагічныя лёсы юных патрыётаў: Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава, Зіны Партновай і інш. Сярод гэтых імён нельга было не ўспомніць імя Героя Савецкага Саюза Лукашэвіча Аляксея Сцяпанавіча, у гонар якога названа адна з вуліц нашага горада. Яму было 17 год, калі юнак стаў партызанам-разведчыкам. На жаль, хлопцу не ўдалося дачакацца перамогі. 13 лістапада 1943 года Аляксей падарваў сябе і немцаў гранатай, забіўшы траіх з іх. Пахаваны ў вёсцы Глыбокае, дзе прыняў апошні бой.
Скончылася наша мерапрыемства хвілінай маўчання. Памяць пра юных герояў дапамагае нам усведамляць кошт міру і неабходнасць змагацца за яго. Юныя героі заслужылі словы падзякі ад сучаснікаў, бо паказалі, якім вялізным можа быць дзіцячае сэрца, калі ў ім разгараецца любоў да Радзімы і нянавісць да ворага.
Падчас правядзення такіх мерапрыемстваў адбываецца паступовае станаўленне грамадзянскай пазіцыі кожнага ўдзельніка, фарміраванне ў падлеткаў пачуцця гонару за свой народ, за сваю краіну.
Таму ці стануць нашы дзеці сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, духоўна-маральнымі людзьмі, якія ведаюць і любяць сваю Бацькаўшчыну, захоўваюць яе традыцыі … гэта залежыць ад нас.
Таццяна Хмялеўская, класны кіраўнік 11 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае».

