Аматараў пісьменства запрашае Слонім

Аматараў  пісьменства запрашае Слонім

1 верасня сваіх шматлікіх гасцей збярэ ў Слоніме чарговы, XXVI, Дзень беларускага пісьменства.
Упершыню святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся ў 1994 годзе ў адным з самых старажытных гарадоў Беларусі – Полацку. Форум прымалі: Полацк (тройчы) Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.

У 2020 годзе сталіцай свята стануць суседнія Бялынічы.

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах сёлетняга Дня беларускага пісьменства, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня. Урачыстае адкрыццё распачнецца на галоўнай пляцоўцы свята а 12-й гадзіне. Там жа крыху пазней пройдзе і канцэрт Саюза пісьменнікаў Беларусі “Край бацькоўскі, мой край родны”.
«Дзень пісьменства для нас — безумоўна, вялікае свята, на якім мы сустракаемся са старымі і новымі сябрамі, — зазначае першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. — Але разам з тым гэта і справаздача, што зроблена на літаратурнай ніве за мінулы год і за больш доўгі тэрмін. Таму Саюз пісьменнікаў прадставіць у Слоніме самыя значныя свае праекты, у тым ліку міжнародныя».
Ужо 31 жніўня ў Слонімскім Доме культуры адкрыецца фотавыстаўка Вячаслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой» — работы з гэтага іміджавага праекта, прымеркаванага да Года малой ра-дзімы, ужо больш за дваццаць пяць разоў экспанаваліся на розных пляцоўках у нашай краіне, а аднайменны паэтычна-мастацкі зборнік летась выйшаў у Выдавецкім доме «Звязда» на трох мовах — беларускай, рускай і анг-лійскай.
У Слоніме на тэматычнай пляцоўцы «Слова пісьменніка», якая адкрыецца аб 11-й гадзіне ў суботу, 31 жніўня, каля абноўленай кнігарні пройдуць першыя творчыя сустрэчы, кніжныя прэзентацыі і аўтограф-сесіі, старт якім дадуць прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Як расказаў намеснік старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Дзмітрый Радзівончык, галоўнымі «разынкамі» абяцаюць стаць міжнародныя праекты — перакладная польска-беларуская анталогія «Масты», анталогія паэзіі Беларусі, Польшчы і краін Балтыі, сумесны праект з выдаўцамі і літаратарамі Разані — радзімы Сяргея Ясеніна і г. д.
Таксама ў гэты дзень беларускія літаратары далучацца да работы Міжнароднага круглага стала пісьменнікаў і прадставяць у межах культурна-асветніцкай акцыі ў Жыровічах паэтычную імпрэзу «Я слова ў душы нашу».
Раніцай 1 верасня ў Слоніме запланавана адкрыццё помніка Льву Сапегу. У 14.30 пачнецца вышэй названы літаратурна-музычны канцэрт «Край бацькоўскі, мой край родны» — своеасаблівая прэзентацыя зборніка сучаснай паэзіі і прозы «Мая радзіма», падрыхтаванага спецыяльна да Дня пісьменства. Таксама адной з цэнтральных падзей свята стане ўрачыстая цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
На працягу ўсяго дня сустрэцца са сталымі і маладымі беларускімі аўтарамі, пагартаць іх кнігі, паслухаць творы, а мо і паспрачацца аб ролі пісьменніка ў сучасным грамадстве можна будзе на стэндах вядучых айчынных выдавецтваў.
Адмысловыя сюрпрызы падрыхтаваў для гасцей і ўдзельнікаў Дня пісьменства і знакаміты калекцыянер і гісторык Уладзімір Ліхадзедаў. Натуральна, ён прывязе ў Слонім добра вядомы і вельмі запатрабаваны на ўсіх святах «Друкарскі двор ХVІ стагоддзя», дзе кожны ахвотны зможа пабыць крыху першадрукаром і «выдаць» па старажытнай тэхналогіі старонку з Бібліі Францыска Скарыны. Асобна будуць прадстаўлены 25 кніг і альбомаў з серыі «У пошуках страчанага», у тым ліку альбом, прысвечаны Слоніму, у якім змешчана 640 (!) унікальных рэпрадукцый старых паштовак, што дазваляюць выразна ўявіць, як раней выглядалі гэтыя гарады. А ўявіўшы, магчыма, зацікавіцца гісторыяй родных мясцін і пачаць вывучаць яе глыбей. Уладзімір Ліхадзедаў толькі вітае падобнае захапленне і ў яго падтрымку рэалізуе чарговы праект: наборы старадаўніх паштовак з гарадскімі краявідамі. На Дні пісьменства будуць прадстаўлены наборы з выявамі Мінска, Гродна і Слоніма.

Последние новости

Актуально

Третий день II Регионального форума «Местное самоуправление в Могилёвской области: Инициатива. Единство. Действие. Результат» прошёл на Круглянщине

10 апреля 2025
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

МАЗ совместно с российской компанией создал уникальный электробус

10 апреля 2025
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В январе-феврале внешнеторговый оборот товаров и услуг Беларуси достиг $14,7 млрд

10 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

Шарики ртути обнаружил мужчина в гараже, когда копал смотровую яму

10 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Колосов сыграл в победном матче “Филадельфии”, Шарангович забросил 14-ю шайбу в сезоне НХЛ

10 апреля 2025
Читать новость
Культура

Народный календарь и традиции. 14 — 20 апреля

10 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем