Гадзіну памяці «Юныя героі» правялі ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае»

Гадзіну памяці «Юныя героі» правялі ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае»

Дзеці вайны… Вядомыя і невядомыя… Колькі выпрабаванняў лягло на іх маленькія плечы! У час Вялікай Айчыннай вайны 1418 дзён і начэй яны самааддана змагаліся супраць ворага. Іх зброяй была любоў да Радзімы і вера ў перамогу.

8 лютага – асаблівая дата, калі мы ўспамінаем юных герояў-антыфашыстаў, якія разам з дарослымі ў цяжкія моманты ўсталі на абарону сваёй краіны. У гэты дзень мы схіляем галовы перад         подзвігам дзяцей, чыя мужнасць стала яркім прыкладам для будучых пакаленняў.

Класным кіраўніком і кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні М.В. Гронскім да Дня юнага героя-антыфашыста з вучнямі 11 «Б» класа праведзена  гадзіна памяці «Юныя героі». Адзінаццацікласнікі расказвалі пра гераічныя і разам з тым трагічныя лёсы юных патрыётаў: Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава, Зіны Партновай і інш. Сярод гэтых імён нельга было не ўспомніць імя Героя Савецкага Саюза Лукашэвіча Аляксея Сцяпанавіча, у гонар якога названа адна з вуліц нашага горада. Яму было 17 год, калі юнак стаў партызанам-разведчыкам. На жаль, хлопцу не ўдалося дачакацца перамогі. 13 лістапада 1943 года Аляксей падарваў сябе і немцаў гранатай, забіўшы траіх з іх. Пахаваны ў вёсцы Глыбокае, дзе прыняў апошні бой.

Скончылася наша мерапрыемства хвілінай маўчання. Памяць пра юных герояў дапамагае нам усведамляць кошт міру і неабходнасць змагацца за яго. Юныя героі заслужылі словы падзякі ад сучаснікаў, бо паказалі, якім вялізным можа быць  дзіцячае сэрца, калі ў ім разгараецца любоў да Радзімы і нянавісць да ворага.

Падчас правядзення такіх мерапрыемстваў адбываецца паступовае станаўленне грамадзянскай пазіцыі кожнага ўдзельніка, фарміраванне ў падлеткаў пачуцця гонару за свой народ, за сваю краіну.

Таму ці стануць нашы дзеці сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, духоўна-маральнымі людзьмі, якія ведаюць і любяць сваю Бацькаўшчыну, захоўваюць яе традыцыі … гэта залежыць ад нас.

Таццяна Хмялеўская, класны кіраўнік 11 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае».

Последние новости

Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: остановка зерносушильного комплекса равна остановке всего цикла уборки

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Подарки для деловых партнёров и клиентов: как укреплять отношения через внимательное дарение

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Стоит ли держать зонтик под рукой? Белорусские синоптики поделились прогнозом на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Первая в истории инаугурация Президента Беларуси состоялась 32 года назад

20 июля 2026
Читать новость