Я ВАЙНУ Ў ДУШЫ НАШУ

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому,
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

Рыгор БАРАДУЛІН.
Яна таксама чакала свайго бацьку з вайны. Шасцігадовая Саша выбягала за вёску і глядзела на калоны вызваліцеляў, што ішлі і ішлі па пыльнаму шляху. Дзяўчынцы і не думалася, што яна не пазнае бацьку. Бо шмат разоў трымала ў руках фотаздымак, які прыслаў ён дадому з той, незразумелай ёй, фінскай вайны. А пасля пачалася Вялікая Айчынная і ад бацькі не было больш ніякіх звестак.

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому,
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

Рыгор БАРАДУЛІН.
Яна таксама чакала свайго бацьку з вайны. Шасцігадовая Саша выбягала за вёску і глядзела на калоны вызваліцеляў, што ішлі і ішлі па пыльнаму шляху. Дзяўчынцы і не думалася, што яна не пазнае бацьку. Бо шмат разоў трымала ў руках фотаздымак, які прыслаў ён дадому з той, незразумелай ёй, фінскай вайны. А пасля пачалася Вялікая Айчынная і ад бацькі не было больш ніякіх звестак. «Толькі праз некалькі гадоў пасля вайны атрымалі мы пахаванку, — успамінае Аляксандра Іванаўна. – У ёй скупа паведамлялася, што Іван Міхайлавіч Мачульскі, праявіўшы мужнасць і гераізм, загінуў у баях з белафінамі ў 1940 годзе. Пахаванка адняла апошнія надзеі, але ўсё роўна і маці, і мы з братам Анатолем працягвалі чакаць блізкага, дарагога нам чалавека. Не хацелася верыць, што ён ніколі не пераступіць парог роднай хаты, не пагушкае на моцных руках падросшых дзетак. Маці замуж больш так і не выйшла, засталася вернай яму на ўсё жыццё».
А Сашы тады вельмі хацелася прытуліцца да моцнага бацькавага пляча і выказаць яму ўсе свае дзіцячыя крыўды.
Расказаць, колькі гора прынеслі немцы ў родны куток. І як чакалі яны з маці перамогу і верылі: за святочным сталом збярэцца ўся дружная сям’я.
Цяпер, калі прайшло ўжо шмат гадоў і няма ў жывых маці і брата Анатоля, Аляксандра Іванаўна расказала мне тое, што так і не змагла расказаць свайму бацьку. Калі па-дзелішся з некім успамінамі, скідваецца цяжар набалелага, робіцца лягчэй на душы.
— Цераз край хлябнулі мы гора, цяжка гаварыць без слёз, — пачала яна свае ўспаміны. – Нарадзілася я ў вёсцы Міхейкава, дзе і пражыла ўсё жыццё. Па расказах маці, бо я не магу добра памятаць 1941 год, тры гады мне ўсяго было, наша хата была вялікая і прасторная. У вайну, па волі лёсу, яна аказалася і самай блізкай ад нямецкага гарнізона. Фашысты засяліліся ў нашу хату, пракапалі цераз падполле ход да рва, па якім быў праход у гарнізон, замацавалі дзоты. Тады мы, малыя, спаўна адчулі, што такое жах. Паліцаі прывозілі ў хату нарабаванае па вёсках дабро, часта ўтваралі п’янкі: пілі самагон, рагаталі, штурхаючы нас, стралялі ў столь над нашымі галовамі і не выпускалі з хаты. Маці загадвала нам з братам у такія хвіліны лажыцца тварам уніз на ложак і маўчаць. Аднойчы, уволю наздзекваўшыся, выкінулі нас на вуліцу. Маці пастукалася ў хату да суседзяў. Тыя па-шкадавалі нас і пусцілі пажыць. Але на гэтым здзекі над нашай сям’ёй не закончыліся. Невядома, дзеля якой мэты, прыходзілі яны забіраць нас, малых, і што было б з намі, каб не хітрасць і розум маці. Яна клала нас на ложак, закідвала коўдрамі, а немцам казала, што дзеці захварэлі на тыф. І такім чынам ратавала нам жыццё. Фашысты ведалі, што наш бацька, а таксама і яго брат Віктар ваююць на фронце. Паліцаі пранюхалі, і што брат маці Іван Клімаў – партызан. Маці не атрымала пропуска і не мела дазволу выязджаць з вёскі. Яна не магла нават дабрацца ў мястэчка, каб купіць солі. А якая яна нясмачная, ежа без солі. Няхай сабе і самая простая страва, але пасоленая, набывае зусім іншы смак.
Я шмат часу праводзіла ў бабулі Марыі, у невялікай вёсцы Панаўка, што тулілася да лесу непадалёку ад Паўлавіч. У час акупацыі таксама жыла там: маці вырашыла, што так будзе спакойней. Бабуля была партызанскай сувязной, у атрадзе змагаўся з ворагам і яе сын Іван. Яна дастаўляла ў атрад важныя звесткі, пякла хлеб, перадавала партызанам малако. Аднойчы на ўскраіне вёсачкі завязалася пера-стрэлка немцаў з народнымі мсціўцамі. Потым, пераязджаючы мосцік праз безымянны ручай, падарваліся на партызанскіх мінах, узляцелі ў паветра нямецкія машыны.
Карнікі прыехалі раніцай і выгналі ўсё мірнае насельніцтва з хат на вуліцу, загадалі стаць строем. І ўжо калі фашысту заставалася толькі даць чаргу з аўтамата, пад’ехаў нямецкі афіцэр і загадаў не страляць, а спаліць тры хаты. Людзей пакінулі жывымі, але з дому ўзяць нічога не дазволілі. Усё згарэла. Мы з бабуляй перайшлі жыць у пустуючы суседні дом. Бабуля малілася і дзякавала Богу, што пакінуў нас жывымі.
Дачакаліся мы вызвалення, перажыўшы гэтулькі гора. Усё верыла я ў той час, што бацька вернецца, бегала на шлях. Адзін салдат заўважыў мяне, дзяўчынку з кветкамі ў руках, і паклікаў да сябе. Цераз плячо ў яго віселі дзіцячыя чырвоныя чаравічкі, перавязаныя шнурочкамі.
— Вось дачушцы сваёй нясу, — патлумачыў ён мне, — а яна прыкладна такая ж, як і ты. Прымер на сваю ножку.
Мяне ахапіла неймаверная крыўда. Я пабегла ўцякаць ад яго праз поле да вёскі. Потым плакала наўзрыд, адчуваючы дзіцячым сэрцам: ніколі не прынясе мне мой бацька такія чырвоныя чаравічкі. Не дачакацца мне яго ў чэрвеньскім рознатраўі ля ўсё больш і больш пусцеючай шашы. Пасля таго выпадку я стала меней хадзіць на шлях. Пазней, з таго фотаздымка, што застаўся апошняй памяццю, зрабілі партрэт. Ён да гэтай пары вісіць у мяне ў хаце на сцяне.
Нашы гады, як знічкі. Мільгаюць і гаснуць. Адыходзяць у мінулае. Шмат гадоў ужо прайшло з той пары, калі маленькая дзяўчынка Саша бегала на шлях чакаць свайго бацьку. Яна з выдатнымі адзнакамі закончыла дзесяць класаў Круглянскай школы, паступіла вучыцца ў сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля вучобы вярнулася ў родную вёску, але ўладкавалася не па спецыяльнасці, а стала працаваць у мясцовай бібліятэцы. Потым, закончыла курсы тэхнікаў-асемянатараў , шаснаццаць гадоў працавала па гэтай спецыяльнасці ў саўгасе “Круглянскі”.
Механізатарам у гэтай гаспадарцы працаваў і яе муж Валерый Аляксандравіч. Цяпер яго няма ў жывых, дзесяць гадоў ужо мінула, як пайшоў з жыцця.
Плісікавы выгадавалі дваіх дзяцей. Дачакалася Аляксандра Іванаўна ўнукаў. Пра вайну яе часта просіць расказаць чатырнаццацігадовая ўнучка Жэня. І тады пачынае ўспамінаць тое, што давялося перажыць, вытрымаць у цяжкі час. Успамінае і пра тыя чырвоныя чаравічкі – самую вялікую сваю дзіцячую крыўду. І не на таго салдата крыўда, што сам таго не жадаючы, па-крыўдзіў малую, а на яе, бязлітасную вайну, якая адабрала дзяцінства, бацьку. Яшчэ вельмі хоча Аляксандра Іванаўна даведацца, пры якіх абставінах загінуў брат яе маці, Іван Міхайлавіч Клімаў, які змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе. У кнізе «Памяць. Круглянскі раён» значыцца, што загінуў ён 6 лютага 1944 года і пахаваны ў вёсцы Заазер’е Бялыніцкага раёна. Хоча пляменніца даведацца, дзе іменна знаходзіцца тая магіла, і калі хопіць сілы, пабываць на месцы пахавання. А можа хто яшчэ і з яго родных адгукнецца, бо з многімі страчана сувязь.
Мы выйшлі з Аляксандрай Іванаўнай на вуліцу. Над вёскай прашамацеў ускудлачаны вецер, а потым стала ціха-ціха. І ў гэтай цішыні ўвесь свет паўтараў, як малітву, яе словы:
— Няхай ніколі не паўторыцца вайна!
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024