З РОДУ МЕХАНІЗАТАРАЎ

— Снежная, халодная зіма выдалася ў гэым годзе, — пачынае са мной размову машыніст аўтагрэйдзера ДРБУ-214 Мікалай Талкачоў, — падкінула яна клопатаў дарожнікам, толькі і спраўляйся ачышчаць дарогі ад снегу.

— Снежная, халодная зіма выдалася ў гэым годзе, — пачынае са мной размову машыніст аўтагрэйдзера ДРБУ-214 Мікалай Талкачоў, — падкінула яна клопатаў дарожнікам, толькі і спраўляйся ачышчаць дарогі ад снегу. Але нічога, — усміхаецца ён, — вясна возьме сваё. А разам з яе прыходам пачынаюцца іншыя клопаты, павялічацца аб’ёмы работ. А аўтагрэйдзер – такая тэхніка, без якой дарожнікам ніяк нельга абыйсціся ў любую пару года. Зімой я на аўтагрэйдзеры ачышчаю ад снегу дарогі, а ў летні час раблю прапіліроўку абочын, бываю заняты на будаўніцтве, рамонце ўчасткаў трас, дзе разроўніваю пясок, асфальтабетон. Усё гэта аблягчае працу дарожных рабочых, – тлумачыць Мікалай Іванавіч.
У кожным слове гэтага чалавека адчуваецца хваляванне за сваю справу. Нездарма ж ён ужо двойчы атрымаў званне “Лепшы па прафесіі”. У першы раз па выніках працоўнага спаборніцтва за 2007 год, у другі раз – за 2009 год.
— Нялёгкая праца ў дарожнікаў, — працягвае гаварыць далей Мікалай Іванавіч, — але любая работа сама сябе апраўдвае, калі адносішся да яе з душой. І яшчэ лягчэй працаваць, калі бачыш, што кіраўніцтва аб людзях клапоціцца, што кіраўнікі, у якіх ты ў падначаленні, – вопытныя спецыялісты. Хацелася б сказаць некалькі добрых слоў пра майстра па будаўніцтву дарог Міхаіла Гарленку. Гэта чалавек, які адпрацаваў у дарожнай сферы шмат гадоў, выдатна ведае сваю справу. Ён заўсёды талкова тлумачыць, як павінен праходзіць той ці іншы працэс працы. Працаваць у побач з ім лёгка і прыемна.
А тое, што тэхніка – гэта маё прызванне, я зразумеў даўно, яшчэ ў школьныя гады, калі пераймаў навыкі ад бацькі, перадавога механізатара калгаса “Прагрэс” Бабруйскага раёна. Там, у вёсцы Туркі, я нарадзіўся, закончыў восем класаў.
У час летніх канікулаў заўсёды прападаў Мікалай у полі, што вялікай аблогай расцілалася адразу за вёскай, за крайнімі хатамі. Тое шапаценне збажыны, водар пераспелых траў і звон жаўрука, бусліны палёт над паплавамі,– назаўсёды ў яго сэрцы.
У памяці родныя мясціны і сцяжынка з поля, па якой бег вечарамі на ферму да маці. Яна даглядала цялят, лічылася перадавой цялятніцай у гаспадарцы.
Адным словам, працавітасць Мікалай — самы старэйшы сын у сям’і, пераняў ад бацькоў. Пасля школы закончыў юнак курсы механізатараў у Бабруйску, вярнуўся ў родную гаспадарку і стаў працаваць у полі нароўні з бацькам. Тады ён яшчэ больш зразумеў, якая нялёгкая, але патрэбная людзям, паважаная праца хлебаробаў. Мікалай уцягнуўся ў работу, яго хвалілі на сходах і, бачачы, што і бацька ганарыцца ім, стараўся працаваць яшчэ лепш.
— Я з роду механізатараў, — не стрымаўся, з гонарам сказаў аднойчы за вячэрай малодшаму брату, — вось і ты вучыся з тэхнікай абыходзіцца.
З гаспадаркі Мікалая праводзілі на службу ў армію. Служыць выпала ў Венгрыі, у інжынерна-мінёрных войсках. І там ён паказаў сябе дастойным сынам сваёй Радзімы. Адслужыў чэсна. Вярнуўся ў родныя Туркі і зноў сеў на трактар.
А яшчэ праз год ажаніўся, сустрэўшы на сваім шляху дзяўчыну з Быхаўскага раёна. Абмеркаваўшы ўсё ўдваіх, паехалі спачатку на радзіму Галіны. Там Мікалай таксама ўладкаваўся механізатарам у гаспадарку, хутка заслужыў павагу калектыву.
Але ў 1984 годзе зноў зняліся з прывычнага месца жыхарства, пераехалі жыць у Круглае.
Мікалай уладкаваўся на працу механізатарам ў ПМК-92 і зноў стаў перадавіком. Не ўмеў ён працаваць абы з рук, ва ўсе справы ўкладваў усяго сябе без астатку. Дванаццаць гадоў адпрацаваў на ме-ліярацыі зямель. Але ішоў няпросты час, дзевяностыя годы ва ўсё ўнеслі сваю карэктыву. Прадпрыемства ПМК-92 перажывала тады крызісны час, яму стала блізка да поўнага спынення дзейнасці.
Перайшоў Мікалай у ДРБУ-214. З той пары мінула ўжо 14 гадоў. Тры гады назад, як лепшы механізатар, ён атрымаў новую тэхніку. А колькі грамат за добрасумленную працу захоўваецца ў сямейным архіве, — не пералічыць.
Жонка Мікалая, Галіна Паўлаўна, працуе санітаркай у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. У сям’і Талкачовых — дзве дарослыя дачкі, ёсць унук-першакласнік Нікіта.
Жыццё працягваецца.
С. ВАСІЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Мікалай Талкачоў.
Фота В. Сазановіч.

Последние новости

Калейдоскоп

Биолог рассказал, можно ли выращивать рассаду без пикировки

28 марта 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Товарные биржи Беларуси и России углубляют сотрудничество

28 марта 2024
Калейдоскоп

Готовим салат “Цезарь”: классический рецепт — с курицей

28 марта 2024
Культура

Приметы и поверья на 28 марта: что нельзя делать в Александров день

28 марта 2024
Здоровье

Катаракта: группы риска и лечение болезни

28 марта 2024
В мире

СМИ: водители автобусов в Южной Корее объявили забастовку

28 марта 2024
В мире

ВОЗ заявила об угрозе голода в секторе Газа на фоне израильских бомбардировок

28 марта 2024
Культура

Международный фестиваль-конкурс искусств “Золотая мечта” стартует в Могилеве

28 марта 2024
Спорт

Брест принимает “Финал четырех” женского Кубка Беларуси по гандболу

28 марта 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Нацбанк предложил обсудить изменения в указ о развитии безналичных расчетов

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Праздник первой борозды прошел на Круглянщине

25 марта 2024
Актуально

«Мы – граждане Беларуси». В День Конституции юным круглянцам торжественно вручили паспорта

15 марта 2024
Актуально

Сегодня в районном Доме культуры прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

22 марта 2024
Общество

Рядом с «Центральным» – теперь и «Домашний»

22 марта 2024
Актуально

Митинг-реквием состоялся сегодня возле памятника сожженным жителям деревни Гоенка

22 марта 2024
Актуально

Районная поликлиника работает в две смены

25 марта 2024
Культура

Приметы 21 марта: что нельзя делать в День весеннего солнцеворота, чтобы в семье не случилось горе

21 марта 2024
Актуально

Кандидат в делегаты Всебелорусского народного собрания выдвинут в ходе сессии Запрудского сельского Совета депутатов

28 марта 2024