ПАСЛЯ ПАДЗЕІ
Ён выйшаў на сцэну РДК са словамі: «Сёння, як і абяцаў, не будзе ніякіх дакладаў і аналізу спраў. Сёння ў нас — свята камунальніка. І мы сабраліся тут, каб адпачыць…».
Ён выйшаў на сцэну РДК са словамі: «Сёння, як і абяцаў, не будзе ніякіх дакладаў і аналізу спраў. Сёння ў нас — свята камунальніка. І мы сабраліся тут, каб адпачыць…». Ён — дырэктар жылкамгаса Уладзімір Мелех, які вось ужо 13 год нясе гэтую нялёгкую ношу. Абяцанае свята, забягаючы наперад, сапраўды ўдалося. І толькі выступленні высокіх гасцей надалі данаму мерапрыемству крыху афіцыйнасці. Першым пасля Уладзіміра Сцяпанавіча на сцэну ўзняўся намеснік старшыні ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Андрэй Кіўлоў. Ён павіншаваў прысутных з прафесійным святам і ўручыў лепшым прадстаўнікам калектыву высокія ўзнагароды. Так, знакам «Ганаровы работнік ЖКГ» узнагароджана галоўны бухгалтар Таццяна Вакар (на здымку), а аператар кацельні Сяргей Раманоўскі адзначаны Ганаровай граматай упраўлення.
Цёплым было і выступленне намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Гронскага. За словамі падзякі неяк асобна выдзеліліся яго словы: «Па тым, як працуеце вы, камунгаснікі, простыя людзі мяркуюць і як працуе ўся ўладная «вертыкаль». Спадзяёмся на далейшае разуменне».
Што да самой святочнай дзеі, то канцэрт атрымаўся проста шыкоўным. Тут, зразумела, добра дапамаглі непасрэдна самадзейныя артысты РДК. Але і ўласны рэпертуар талентаў камунальнікаў пацягнуў на вельмі высокую адзнаку. Вельмі прыемна і тое, што праграма вялася выключна на беларускай мове. У гэтым вялікая заслуга інспектара УКП «Жылкамгас» Таццяны Маркавай.