Яны вядуць за сабой

Апошнія акорды жніва гучаць ужо ў СВК “Друць”. Без усялякага перабольшвання, нягледзячы на даволі складаныя кліматычныя ўмовы, мясцовыя хлебаробы вырасцілі нядрэнны ўраджай збожжавых культур.

Апошнія акорды жніва гучаць ужо ў СВК “Друць”. Без усялякага перабольшвання, нягледзячы на даволі складаныя кліматычныя ўмовы, мясцовыя хлебаробы вырасцілі нядрэнны ўраджай збожжавых культур.
Да канчатковых падлікаў яшчэ ёсць час. Але ўжо сёння зразумела, што паказчык леташняга самага ўраджайнага года тут будзе дасягнуты.
Сёння важна клапаціцца не столькі аб тэмпах, колькі аб якасці ўборкі, каб не згубіць ніводнага вырашчанага каласка. Лёс ўра-джаю зараз у руках камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў.
Сёлета, як і ў папярэднія гады, лідараў спаборніцтва актыўна віншуюць са знакавымі працоўнымі дасягненнямі кіраўнікі раённага выканаўчага камітэта, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама прафсаюзнай і маладзёжнай арганізацый. Прычым, планка рэзультатыўнасці для тых жа камбайнавых экіпажаў паднята з 1000 да 1200 тон. Гэта акалічнасць павінна стымуляваць камбайнераў дабівацца найвышэйшай выпрацоўкі.
У “Друці” яшчэ ў сярэдзіне бягучага тыдня такі паказчык пера-крочылі адразу чатыры камбайнавых экіпажы. У сераду, непасрэдна на палетак, дзе працавала камбайнавае звяно з усіх наяўных збожжаўборачных агрэгатаў, прыехалі старшыня райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, яго першы намеснік Дзмітрый Зелянкевіч, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Мікалай Даміканаў, першы сакратар ГА “БРСМ” Святлана Мацюшэўская, а таксама старшыня СВК “Друць” Сяргей Сазонаў.
Тут яшчэ раз давялося пераканацца, якім надзейным памочнікам з’яўляецца для нас мабільная сувязь. Некалькі кароткіх тэлефонных званкоў – і на ўскрайку поля спыняюцца ў загонках чатыры «стэпавыя караблі». Дарэчы, яшчэ год назад на гэтым дабротным кавалку зямлі размяшчаўся стары непрадуктыўны сад. Праўленне сельгаспрадпрыемства праявіла гаспадарскую ініцыятыву, выкарчаваўшы дрэвы і скарыстаўшы іх як дровы, а зараз тут шуміць збожжавая ніва.
Усе чатыры старшыя камбайнеры – людзі добра вядомыя, заслужаныя. Пра іх прозвішчы пытацца не даводзіцца. Не раз меў магчымасць сустрэцца і з памочнікамі камбайнераў. Ды і як інакш – сёння ўсе яны на перадавой.
Усе восем “Падзяк” падпісаны асабіста старшынёй райвыканкама Анатолем Шчуплянковым. Ён жа іх і ўручыў разам з грашовымі прэміямі.
Сярод узнагароджаных – экіпажы Дзмітрыя Мацюшэўскага і Аляксандра Валентава, Аляксандра Караткевіча і Вадзіма Астроў-скага, Юрыя і Максіма Лугаковых, Генадзя Пячэннікава і Максіма Сазонава.
Іх цёпла віншуюць і іншыя госці з райцэнтра. Да слова, Аляксандр Караткевіч і Вадзім Астроўскі атрымліваюць у дадатак падарункі і ад райкама БРСМ. Яны – мала-дзёжны экіпаж.
Кожнаму з узнагароджаных пашанцавала і яшчэ ў адным – яны будуць у ліку тых удзельнікаў жніва, хто трапіць у дакументальную стужку, што здымаюць спецыялісты з “Магілёў TV”.
А. ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Советы от МЧС при похолодании

23 апреля 2024
В мире

Парламент Британии одобрил скандальный закон о высылке нелегальных мигрантов в Руанду

23 апреля 2024
Калейдоскоп

Кулинарный блогер поделилась рецептом вкусного домашнего лимонада

23 апреля 2024
Жизнь и безопасность

В Круглянском РЦСОН функционирует «кризисная комната»

23 апреля 2024
В мире

В Харькове из-за неполадок с энергосистемой была приостановлена работа метро

23 апреля 2024
Здоровье

О неожиданном свойстве краснокочанной капусты рассказала доктор Павлова

23 апреля 2024
Калейдоскоп

Как выбрать саженцы косточковых культур – советы специалиста

23 апреля 2024
Жизнь и безопасность

В связи с проведением седьмого Всебелорусского народного собрания милицией приняты дополнительные меры по охране общественного порядка

23 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеяно 39 процентов всех яровых культур

23 апреля 2024
Спорт

Две белоруски выступят в четвертьфиналах чемпионата Европы по боксу

23 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024
Официально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

23 апреля 2024