Вылучэнне ўпаўнаважаных
У Круглянскім раёне, як і паўсюдна ў краіне, створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да V Усебеларускага народнага сходу. Раённы аргкамітэт узначаліў старшыня райвыканкама А.Л. Шчуплянкоў.
У Круглянскім раёне, як і паўсюдна ў краіне, створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да V Усебеларускага народнага сходу. Раённы аргкамітэт узначаліў старшыня райвыканкама А.Л. Шчуплянкоў.
Прайшло яго арганізацыйнае пасяджэнне, намечаны мерапрыемствы. У цяперашні час у працоўных калектывах, у грамадскіх арганізацыях, на сходах грамадзян па месцу жыхарства праходзяць выбары упаўнаважаных на раённы сход. Сярод вылучаных – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, перадавікі вытворчасці, актывісты грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі кіраўнічага корпуса. Менавіта сход упаўнаважаных, які пройдзе ў пачатку мая, і выбярэ дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Ад Круглян-скага раёна іх будзе пяць.