Круглянскія “Чараўніцы”

Такую назву носіць самадзейны творчы калектыў цымбалістаў дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе настаўнік В.М. Мініна.

Такую назву носіць самадзейны творчы калектыў цымбалістаў дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе настаўнік В.М. Мініна. Юныя музыкі нярэдка з галоўнай раённай сцэны радуюць прыхільнікаў гэтага “звонкагалосага” народнага інструмента дастойным выкананнем як айчынных класічных твораў, так і п’ес, у тым ліку эстрадных сучасных беларускіх аўтараў. Але не толькі мясцовых аматараў музычнага мастацтва кранаюць чароўныя струны таленавітых навучэнцаў ДШМ. Калектыў, нягледзячы на зусім “юны” узрост, ужо, як кажуць, заявіў аб сабе на ўвесь голас у прэстыжных музычных конкурсах рознага ўзроўню.
Але аб усім па парадку. Вядома, мэта з’яднаць сваіх навучэнцаў у творчы калектыў належала іх настаўніцы. “Выдатны спецыяліст, добры педагог, сапраўдны прафесіянал, які душой хварэе за сваю справу”, — так характарызуе Вольгу Міхайлаўну Мініну дырэктар Круглянскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Мікалаеўна Мігаль. Да месца будзе сказаць, што В.М. Мініна – родам з нашых мясцін. Калісьці сама вучылася ў гэтай жа навучальнай установе. А першая яе выкладчыца Н.У. Казлова змагла дабіцца таго, што ігра на цымбалах стала для Вольгі не толькі захапленнем, але і прафесіяй. А яе навучэнцы – дапытлівыя і захопленыя хлопчыкі і дзяўчынкі, адоранасць якіх развівае настаўнік паступова, крок за крокам, таксама палюбілі музыку, адчулі яе жыватворную сілу і прыгажосць. З ахвотай яны прыходзяць у школу, дзе заўсёды можна пакарыстацца любімым інструментам, у кожнага графік заняткаў – вельмі шчыльны. Ды і сустрэчы з настаўніцай, ад якой сапраўды зараджаешся незвычайнай цягай да выканаўчага майстэрства і якая на дзіва гарманічна спалучае ў сабе далікатнасць, тактоўнасць у адносінах да рабят з уменнем зацікавіць, а дзе трэба – і настроіць, падабраць належны рэпертуар, сэнс і змест якога блізкі людзям любога ўзросту, а таму ўспрымаецца адпаведным чынам. Любоў да сваіх выхаванцаў і адданасць рабоце – бадай, галоўныя складнікі канчатковага поспеху.
Так, у чэрвені бягучага года “Чараўніцам” пашчасціла паўдзель-нічаць у Міжнародным конкурсе-фестывалі нацыянальных культур “Радуга дружбы”, які праходзіў у расійскім горадзе Новасібірску, дзе нашы юныя землякі сталі лаўрэатамі першай прэміі. А ездзіла ўсяго шэсць адораных навучэнцаў 3-4 класаў, гэта – Маргарыта Беляковіч, Кацярына Мініна, Паліна Самалазава, Дар’я Шурбянкова, Валерыя Будакова і Яраслаў Папіч. Трэба дадаць, што Маргарыта Беляковіч паспрабавала свае сілы і ў конкурсе “Моя мечта” (Эстрадная Школа Талентаў, г. Мінск), адкуль прывезла залаты медаль і Дыплом I ступені.
— Працавітасць і настойлівасць заўсёды даюць свой плён, — упэўнена В.М. Мініна. Асабіста яна вельмі мэтанакіравана займалася музыкай. Спачатку была дзіцячая школа мастацтваў, затым – Магілёўскі музычны каледж імя Рым-скага-Корсакава. Пасля яго заканчэння ў 2004 годзе вярнулася вучыць дзяцей музыцы ў роднае Круглае. Завочна павышала адукацыю ў педагагічным універсітэце імя Танка.
А нядаўна мы сустрэліся з Вольгай Міхайлаўнай, каб павіншаваць і яе, і навучэнцаў з новай перамогай. На гэты раз юныя артысты выступалі на 3-м адкрытым рэспуб-ліканскім конкурсе маладых выканаўцаў “Беларускія таленты”, які праходзіў у Мінску. Прычым, “Чараўніцы” выйшлі на сцэну вялікай канцэртнай залы Мінскага каледжа мастацтваў не ў поўным саставе па ўважлівых прычынах. Але мэты і задачы галоўнага арганізатара конкурсу, якім выступіў музычна-адукацыйны цэнтр ТАА “Эстрадная Школа Талентаў”, яны здолелі апраўдаць, паказаўшы і выканаўчы талент, і творчыя здабыткі. У выніку нашы “Чараўніцы” сталі ўладальнікамі Дыплома III ступені ва ўзроставай катэгорыі ад 9 да 10 гадоў. У дадатак да яго атрымалі і залаты медаль лаўрэатаў. Такі ж медаль заслужана ўручылі і іх таленавітаму мастацкаму кіраўніку – В.М. Мінінай. Трэба сказаць, што падобная ўзнагарода далася нялёгка, мяркуючы па крытэрыях ацэнкі кожнага творчага нумара, сярод якіх і музычнасць, віртуозныя магчымасці, культура гуку, разуменне стылю, мастацкая трактоўка музычнага твора, ансамблевы лад, падбор рэпертуару, артыстычнасць, сцэнічны выгляд і агульнае ўражанне. Тым больш, што ў складзе журы былі сапраўдныя “мэтры” музычнага Алімпа Беларусі.
Але п’еса беларускага кампазітара В. Кузняцова “Вясельны марш” у выкананні круглянскіх музыкаў усім спадабалася. Больш таго, іх запрасілі на 13-ы Міжнародны фестываль “Караван искусств”, які пройдзе ў Польшчы ў канцы лютага 2017 года. У дадатак усе нашы юныя выканаўцы атрымалі сувеніры і салодкія падарункі да Новага года і Нараджэння Хрыстова. Як кажуць, свята для іх прыпаднесла яшчэ адзін прыемны сюрпрыз.
У заканчэнне размовы Вольга Міхайлаўна прасіла праз газету павіншаваць са святам сказаць вялікі дзякуй за разуменне і падтрымку бацькам навучэнцаў, а таксама дырэктару ДШМ Н.М. Мігаль, якая заўсёды гатова аказаць падтрымку юным талентам.
Людміла МОШУЛЬ.
На здымку: юныя «Чараўніцы» ДШМ — лаўрэаты 3-га адкрытага рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускія таленты».

Последние новости

Жизнь и безопасность

Правила безопасного отдыха на природе напомнили в Круглянском РОЧС

29 марта 2024
Официально

Вас выслушают

29 марта 2024
Калейдоскоп

Биолог рассказал, можно ли выращивать рассаду без пикировки

28 марта 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Товарные биржи Беларуси и России углубляют сотрудничество

28 марта 2024
Калейдоскоп

Готовим салат “Цезарь”: классический рецепт — с курицей

28 марта 2024
Культура

Приметы и поверья на 28 марта: что нельзя делать в Александров день

28 марта 2024
Здоровье

Катаракта: группы риска и лечение болезни

28 марта 2024
В мире

СМИ: водители автобусов в Южной Корее объявили забастовку

28 марта 2024
В мире

ВОЗ заявила об угрозе голода в секторе Газа на фоне израильских бомбардировок

28 марта 2024
Культура

Международный фестиваль-конкурс искусств “Золотая мечта” стартует в Могилеве

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Праздник первой борозды прошел на Круглянщине

25 марта 2024
Актуально

Сегодня в районном Доме культуры прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

22 марта 2024
Актуально

Митинг-реквием состоялся сегодня возле памятника сожженным жителям деревни Гоенка

22 марта 2024
Общество

Рядом с «Центральным» – теперь и «Домашний»

22 марта 2024
Актуально

Районная поликлиника работает в две смены

25 марта 2024
Культура

Приметы 21 марта: что нельзя делать в День весеннего солнцеворота, чтобы в семье не случилось горе

21 марта 2024
Актуально

Кандидат в делегаты Всебелорусского народного собрания выдвинут в ходе сессии Запрудского сельского Совета депутатов

28 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Подведены итоги районного этапа конкурса детского рисунка БОО ветеранов «Нам мир завещано беречь»

25 марта 2024