«Мой родны кут»

Год малой радзімы… Сёлета гэтая тэма актыўна бу-дзе гучаць на старонках газеты «СЖ». Для многіх родны кут — наша Кругляншчына.

Год малой радзімы… Сёлета гэтая тэма актыўна бу-дзе гучаць на старонках газеты «СЖ». Для многіх родны кут — наша Кругляншчына.
Усе мы калісьці вяртаемся туды, дзе пачыналася жыццё, і няма для чалавека нічога больш святога і блізкага, чым куточак, дзе нарадзіўся і вырас. Не кожнаму, вядома, выпадае вярнуцца да сваіх вытокаў, але любоў да яго ў сэрцы застаецца назаўсёды.

Наведвальнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі з цікавасцю знаёмяцца з тэматычнай выставай, падрыхтаванай у чытальнай зале і прымеркаванай да Года малой радзімы. Складаецца яна з раздзелаў “Мая радзіма — Беларусь” і “Мой родны кут”. На паліцах стэлажа з густам падабрана літаратура, чытач можа прагартаць фотаальбом “Магілёўшчына — жамчужына Беларусі”, з цікавасцю даведацца пра падзеі ў вобласці і раёне са старонак газет і часопісаў. Цікавасць вы-клікае кніга І. Куркова і І. Пушкіна “Легенды, события, люди”.
У раздзеле “Мой родны кут” — геаграфія Круглянскага раёна — “Вуліцы герояў”, “Славутыя людзі майго краю”,”Кругляншчына ў пытаннях і адказах”. Пад рубрыкай “Жамчужына вёскі беларускай” расказваецца пра ветэрана працы, заслужаную даярку Кляпініцкай малочна-таварнай фермы ААТ «Калгас «Комсенічы» Марыю Трафімаўну Арыставу. Можна даведацца і пра ўраджэнку Кругляншчыны, чампіёнку свету ў эстафетным бегу, Святлану Стыркіну. Кожны, хто пажадае, можа здзейсніць і віртуальнае падарожжа “Наш добры дом, любімы гарадок” (на паліцы знахо-дзіцца электронны дыск) і шмат даведацца пра прыроду, быт, жыццё працавітых лю-дзей Прыдруцкага краю.
Тыя, хто па-сапраўднаму любіць свой родны куточак, не мінаюць кніжных паліц. Сярод такіх і людзі сталага ўзросту, і тыя, хто стаіць на пачатку жыццёвага шляху і пачынае ўсведамляць, што такое малая радзіма.
А яна, як маці. Да яе вяртаемся з усіх далёкіх і блізкіх дарог.
Святлана Варапаева.

Последние новости

Общество

Единый день информирования прошел в Круглянском РОВД

18 апреля 2024
В мире

Индонезия закрыла аэропорт и предупредила о цунами после извержения вулкана Руанг

18 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
Официально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль подорожал, доллар и юань подешевели на торгах 18 апреля

18 апреля 2024
Человек и закон

Уголовное дело – за 5-15 рублей

18 апреля 2024
Спорт

С новыми достижениями

18 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Лён в Беларуси посеян на 55,6% площадей

18 апреля 2024
Спорт

Хоккеисты “Металлурга” и “Локомотива” начинают финал Кубка Гагарина

18 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 18 апреля: что нельзя делать в день Федула Ветреника

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Общество

На Круглянщине прошло мероприятие, посвященное торжественным проводам наших земляков в ряды Вооруженных Сил РБ

10 апреля 2024
Актуально

В «Маре» качественный обед – залог коллектива на успех!

10 апреля 2024
Жизнь и безопасность

На территории Круглянского района возбуждено 11 уголовных дел за совершение преступлений в отношении члена семьи

10 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Искренние слова огромной признательности за мир и спокойствие в нашей стране принимали сегодня бывшие узницы фашистской неволи, жительницы Круглого Раиса Максимовна Ореховская и Евгения Ивановна Гурина

11 апреля 2024
Официально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024