У дадатак – 20 кватэр

Напярэдадні Новага года пачалося будаўніцтва другой чаргі пяціпавярховага 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Савецкай горада Круглае. А гэта – яшчэ дваццаць кватэр у дадатак да дваццаці пабудаваных і дзе зараз ідзе ўнутраная аддзелка.
Усе работы выконваюць спецыялісты Круглянскай ПМК-266 пад кіраўніцтвам маладога, але вопытнага прараба Уладзіміра Сазонава. Увядзенне ў эксплуатацыю запланавана на 2019 год.
Святаслаў Маханёк.