Чалавек справы
“Пражыць уласнае жыццё самому” – пад такой назвай быў апублікаваны артыкул у беларускай газеце “Звязда” пра нашага земляка Андрэя Мікалаевіча Сычова – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Круглянскае аграпрамтэхзабеспячэнне”. Як вядома, у лютым гэтага года яму было прысвоена ганаровае званне “Чалавек года” у намінацыі “Вытворчая сфера”.
У ходзе інтэрв’ю Андрэй Мікалаевіч паведаў праблемы вытворчай галіны, у якой працуе, выказаўся наконт прычын гэтых праблем, падзяліўся ўласным бачаннем выхаду са складаных сітуацый і планамі на перспектыву.
Падрабязнае інтэрв’ю з А.М.Сычовым чытайце ў суботнім нумары за 30 сакавіка 2019г. роднай газеты на роднай мове “Звязда”.