Успомнілі дзедавы звычаі, успомнілі даўніну

Успомнілі дзедавы звычаі,  успомнілі даўніну

Каб быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны, трэба змалку ведаць і шанаваць духоўную спадчыну свайго народа, роднай і мілай сэрцу старонкі. Прыгадаць старадаўнія традыцыі нашых продкаў і нават на пэўны час акунуцца ў атмасферу тых далёкіх і добрых часоў дапамог раённы этнаграфічна-фальклорны фестываль “Тутэйшыя”, які арганізавалі і правялі ў Круглянскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”.

У выніку атрымалася сапраўднае каларытнае народнае свята, прысвячанае Году малой радзімы. Вельмі прыемна было назіраць за ўдзельнікамі фестывалю (дарэчы, гэта – навучэнцы школ Круглянскага раёна) у прыгожых нацыянальных касцюмах, вяночках ды вышыванках, бачыць за іх шчырымі ўсмешкамі ледзьве прыкметныя ноты хвалявання.

 

Пачэснае першае месца заняў калектыў Кручанскага НПК, “серабро” фестывалю прысуджана вучням Рубежскага НПК, “бронза” – рабятам з Цяцерынскага НПК. Але без дыпломаў і падарункаў не засталася ні адна з творчых каманд: дыпломамі ў намінацыях “Народная песня” і “Народная кухня ” ўзнагароджаны калектывы СШ №2 і СШ №1, а ў намінацыі “Сцэнічная праграма” – рабяты з Комсеніцкага і Філатаўскага НПК.

Вялікі дзякуй выказалі пад час узнагароджання ўсім удзельнікам фальклорнага свята старшыня раённай арганізацыі ДГА “Белая Русь” Вііа Гапаева і дырэктар КРЦТДіМ “Вясёлка” Таццяна Трэбушэўская, падкрэсліўшы, што падобныя мерапрыемствы сапраўды дапамагаюць адчуць непарыўную сувязь са светлымі і каштоўнымі здабыткамі мінулага, памнажаюць пачуццё еднасці, цікавасць да культуры і гісторыі роднага краю, дапамагаюць захоўваць і аднаўляць традыцыі і звычаі нашых паважаных продкаў. Бо, як сказала Таццяна Леанідаўна, падводзячы вынікі раённага фестывалю “Тутэйшыя”, каб зрабіць верны крок наперад, трэба часцей азірацца назад на свае вытокі, на свае глыбокія карані.
Марына ПАДГАЕЦ.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024