Бяспека кожны дзень

У ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Круглае» для вучняў ратавальнікамі і педагогамі арганізавана пазнавальнае і цікавае мерапрыемства «Бяспека кожны дзень».

Пасля заканчэння ўрокаў дзеці, сабраўшыся ў актавай зале школы, прайшлі выпрабаванні на веды правіл АБЖ.

Вучні актыўна адказвалі на пытанні інспектара МНС па правілах бяспечных паводзін. Асноўноўнай тэмай віктарыны было абрана выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў вясновы пажаранебяспечны перыяд.

Дзе і як бяспечна распаліць вогнішча, чым пагражае выпальванне сухой расліннасці, і як дзейнічаць, калі здарыўся пажар у лесе, дзеці даведаліся з гутаркі з ратавальнікамі.

Такім чынам, школьнікі ўспомнілі важныя правілы і пераканаліся ў неабходнасці прытрымлівацца іх штодня.

Алеся КАРОЎКІНА, інспектар ГП і УГ Круглянскага РАНС.