Крыніца мудрасці
У сучасны час дзеці вельмі рана пачынаюць карыстацца рознага віду гаджэтамі: тэлефонамі, планшэтамі, камп’ютарамі. Таму любую інфармацыю яны знаходзяць хутка, парой не задумваюцца, што інфармацыя бывае памылковай, мае пэўныя недакладнасці.
Большасць даследчыкаў лічыць, што чытаць папяровыя кнігі намнога лепш, чым атрымліваць інфармацыю з экрана камп’ютара. Акрамя таго, кнігі дапамагаюць чалавеку лепш разумець іншых людзей. А.С. Макаранка гаварыў: “Кнігі – гэта пераплеценыя лёсы”.
Мяркую, што ў будучым адсутнасць цікавасці да кнігі, культуры чытання ў сучасных падлеткаў абернецца катастрофай. Таму заклікаю бацькоў разам з дзецьмі часцей звяртацца да друкаванага слова і кіравацца словамі Васіля Віткі: “Слова для дзіцяці – чарадзейны ключ, якім адмыкаюцца ўсе таямніцы”.
Галіна Матошка,
настаўнік ДУА “Філатаўскі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”.