Лёс 85-га стралковага палка

Лёс  85-га  стралковага  палка

8 ліпеня 1941 года пасля баёў каля Беразіно і вёскі Сомры Крупскага раёна, часці 100-й стралковай дывізіі выйшлі да вёсак Эсьмоны і Заазер’е Бялыніцкага раёна. У гэты дзень 355 стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка М.А.Шварова стрымліваў гітлераўцаў з боку Эсьмон, а асноўныя сілы дывізіі акапваліся каля вёскі Заазер’е, 23 медсанбат размяшчаўся каля пасёлка Зарэчча Круглянскага раёна.
Раніцай 9 ліпеня 355 стралковы полк з прыдадзеным яму гаўбічным палком і разведбатам выйшлі на ўсходні бераг ракі Вослік у раёне Шапялевічаў, дзе ўжо стаялі ў абароне 331 стралковы полк і 34 артылерыйскі полк.
У той час, калі галоўныя сілы 100-й стралковай дывізіі арганізавалі абарону па ўсходнім беразе ракі Вослік, 85 стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка М.В. Якімовіча вёў цяжкія абарончыя баі каля Заазер’я. 9 ліпеня полк падвяргаўся бясконцаму артылерыйскаму і мінамётнаму абстрэлу, ударам нямецкай авіяцыі. Атакі танкаў праціўніка з пяхотай ішлі адна за адной, у кожнай такой атацы ўдзельнічала да 20 танкаў гітлераўцаў.
Бомбы, снарады і міны разбуралі акопы і траншэі, у раёне штаба 85 палка не было ніводнага жывога месца. У гэты дзень, 9 ліпеня 1941 года, камандзір ад-дзялення палкавой роты супрацьпаветранай абароны сяржант А.І. Хіўрэнка з зенітнага кулямёта збіў 4 самалёты праціўніка.
Гітлераўцы ніяк не маглі ўклініцца ў распалажэнне 85 стралковага палка. Як толькі немцы пачыналі новую атаку, кідалі наперад танкі, полк сустракаў іх агнём артылерыі, звязкамі гранат, палілі танкі бутэлькамі з бензінам. Ні на крок не адыйшоў 2-гі батальён пад камандаваннем капітана Пятра Яўгенавіча Грыгор’ева. Ён не раз падымаў сваіх байцоў у контратакі. Вораг панёс цяжкія страты і быў адкінуты, але ў гэтых баях загінулі і сам камбат Грыгорьеў, і памочнік начальніка штаба палка па разведцы старшы лейтэнант Мацвей Піліпенка, многія байцы і камандзіры.
Мужна абараняў свой рубеж 3-ці батальён 85 стралковага палка пад камандаваннем капітана Фёдара Піліпавіча Каўрыжкі. Батальён адбіў усе атакі гітлераўцаў. Група байцоў пад камандаваннем сакратара камсамольскага бюро палка намесніка палітрука Аляксандра Шнейдармана скрытна падабралася на пазіцыі нямецкай артылерыйскай батарэі. Гітлераўцы былі перабіты, захоплены дзве супрацьтанкавыя гарматы са снарадамі. Байцы развярнулі гарматы і трапнымі стрэламі падбілі 3 нямецкія танкі…

Чытайце больш на старонках газеты “Сельскае жыццё” № 47 ад 15.06.2019г.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024