Ах, «Рэчанька» круглянская

Ах, «Рэчанька»  круглянская

Харэаграфічны калектыў ветэранаў працы “Рэчанька” быў створаны 8 год назад менавіта 29 чэрвеня пры хоры “Надзея”. І ўжо з першых канцэртных выступленняў ён упэўнена заявіў аб сабе як самабытнае творчае аб’яднанне, таму адразу знайшоў прыхільнікаў сярод мясцовай публікі.
Першая харэаграфічная кампазіцыя на матыў аднайменнай народнай песні і дала назву калектыву. Як успамінае адзін з ініцыятараў яго стварэння Л.М. Шалонік, напачатку ў іх не было пастаяннага мастацкага кіраўніка. Аднойчы вырашылі жанчыны звярнуцца за дапамогай да метадыста раённага Дома культуры Т.Р. Радоўскай, якая захаплялася менавіта мастацтвам танца. Таццяна Рыгораўна не адмовіла. Пад яе кіраўніцтвам заняткі і рэпетыцыі сталі праходзіць на больш прафесіянальным узроўні. Трэба сказаць, што пэўны час дапамагала калеге працаваць з калектывам вопытны харэограф І.Г. Конанава. Сумесна яны і папоўнілі рэпертуар ансамбля вельмі прыгожым, энергічным танцам “Кадрыль”.
І тут ужо нашых самадзейных артыстаў заўважылі на абласной сцэне ў рамках рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”, пры-свечанага 70-гадоваму юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Творчы калектыў “Рэчанька” быў удастоены тады Дыплома II ступені і каштоўнага падарунка. А ўжо праз два гады на даным форуме самадзейнай творчасці нашы ўдзельніцы ўдастоіліся Дыплома I ступені. Адзначаліся яны неаднаразова і як пераможцы ў сваёй намінацыі раённага фестывалю “Мая Кругляншчына”.
Сёння ў рэпертуары ансамбля – некалькі танцавальных кампазіцый на народныя матывы. Для іх выканання ўдзельніцы творчага калектыву, як кажуць, самі сваімі рукамі зрабілі чатыры камплекты канцэртных касцюмаў – з выкарыстаннем элементаў рускага і беларускага нацыянальнага адзення. Гэтыя ўборы (на здымку) з капарамі завяршылі зусім нядаўна: не за гарамі і чарговы фестываль творчасці ветэранаў. Адпаведна рыхтуецца і новая танцавальная кампазіцыя. Гэта мерапрыемства цяпер будзе прымеркавана да 75-гадовага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Раз у тыдзень спяшаюцца гэтыя захопленыя жанчыны на рэпетыцыі ў РДК. Гадзіну, а іншы раз і больш, з імі займаецца Таццяна Рыгораўна. Як аб вельмі чуйным, добрым і тактоўным чалавеку і сапраўдным прафесіянале аб ёй адзываюцца “падапечныя”. І яны стараюцца не падвесці свайго мастацкага кіраўніка. Трэба толькі бачыць, як жвава, з запалам выходзяць артысткі з “Рэчанькі” на сцэну і выконваюць часам не самыя лёгкія харэаграфічныя “па”. Твары свецяцца, на вуснах – усмешкі. І нават не верыцца, што сярэдні ўзрост удзельніц калектыву – 65 гадоў. У размове са мной Л.М. Шалонік прызнаецца, что ўсе гэтыя выхады на сцэну, зносіны ў час рэпетыцый – вельмі дарагія для кожнай з удзельніц ансамблю. Яны дапамагаюць адчуваць сябе карыснымі для грамадства, працягваць актыўную жыццёвую пазіцыю.
У заключэнне хочацца назваць усіх удзельніц “Рэчанькі” пайменна. А гэта – Л.М. Шалонік, Ф.Д. Зэндаль, Л.В. Несцерава, Л.Я. Радзевіч, М.І. Кушнір, Т.С. Шыхман, К.Д. Дрык, Л.В. Лягушава. Далейшых вам поспехаў на творчым і жыццёвым шляху, паважаныя!
Людміла МОШУЛЬ.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024