Успаміны ветэрана

Успаміны ветэрана

На 95-гадовы юбілей ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з’ехаліся яго дзеці, унукі і праўнукі. Міхаіл Лявонавіч, яшчэ дужы, нягледзячы на гады, тупаў па хаце і кіраваў дачкой, загадваў, як лепей рассадзіць гасцей за багатым святочным сталом. Адно месца побач з сабой пакінуў пустым, яго ніхто з блізкіх не меў права займаць. Калісьці заўсёды побач з мужам сядзела жонка, маці вялікай сям’і, Кацярына Якаўлеўна. Дачка Таццяна і для маці прыгатавала талерку, і відэлец паклала побач, быццам тая нябачна прысутнічала тут.
Міхаіл Лявонавіч напоўніў чаркі, прымаў шчырыя віншаванні. А потым раптам не вытрымаў, заплакаў шчыра, як малы.
– Вы ведаеце, як мне не хапае яе зараз. Усё жыццё разам, і вось… няма яе побач. А жыццё яна мне ўратавала, сваім рызыкуючы. І не я павінен быў атрымаць “Медаль за адвагу” за той страшны бой, а яна. Кацярына рукі абпаліла, калі з палаючага танка мяне выцягнула, як толькі сілы хапіла да сваіх дацягнуць, колькі сілы было ў худзенькай дзяўчынкі. – Ён выцер вочы чыстай насоўкай, а здрадлівыя слёзы набягалі зноў.
Міхаіл пасля «вучэбкі» трапіў у 119-ю танкавую брыгаду, якая летам-восенню 1942 года вяла баі пад горадам Ржэвам. На двары стаяў гарачы жнівень, усё аж плавілася ад гарачыні, і браня ў танку накалялася. Іх у экіпажы трыццацьчацвёркі было чацвёра. Двое – беларусы: камандзір танка Васіль Лебядзевіч і ён, Міхаіл Тарбалоў, – механік-вадзіцель. Танкі ішлі праз жытнёвае поле наперарэз варожым тыграм, якія падтрымлівалі сваю пяхоту на напрамку галоўнага ўдару. Так шкада было таптаць гусеніцамі спелае, не пажатае збожжа. Яно ўжо ніколі не парадуе гаспадароў цёплым караваем, думалася Міхаілу.
…Гусеніцы рэзалі жыта, экіпаж трыццацьчацвёркі ішоў наперарэз ворагам. Ззаду, прыкрытая танкамі, наперад рухалася пяхота.
Паядынак адбыўся на ўскрайку поля. Экіпаж знішчыў два варожыя танкі, трэці адышоў за ўзгорак. Ён, гад, і патрапіў у цэль. У памяць Міхаіла ўрэзалася, як іхні танк скрыгатнуў гусеніцамі і спыніўся. Балюча паласнула па вачах, ён праваліўся ў цемру і не бачыў, што здарылася з іншымі членамі экіпажа. Не бачыў, як камандзір выскачыў з палаючай баявой машыны, цяжка паранены, ён адразу напавал палажыў некалькі фрыцаў і ўпаў на абгарэлую збажыну. Яму ўжо не патрэбна была дапамога…

Чытайце больш на старонках газеты “Сельскае жыццё” № 53 ад 6.07.2019г.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024