Выстава ў бібліятэцы

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі аформлена вельмі актуальная на цяперашні час тэматычная выстава “Няхай адвечны будзе хлеб”. Той, хто цікавіцца ходам уборкі збожжа, можа зазірнуць у бібліятэку і атрымаць патрэбную інфармацыю, даведацца аб намалоце ў рэспубліцы і ў раёне. На паліцах выставы адследжаны многія важныя моманты залатога жніва. Тут штодзённа мяняюцца і звесткі аб перадавіках. А перадавікі, вось яны, на фотаздымках на пярэднім плане – сямейныя экіпажы камбайнаў КСУП “Круглянскі-Агра” у складзе Уладзіміра і Уладзіміра Канстанцінавіча Галыга, Ігара Святаслававіча і Паўла Кір’янавых, якія першымі дасягнулі 1000-га намалоту. Вадзіцель-«двухтысячнік» Васіль Анатольевіч Клімкоў таксама з КСУП “Круглянскі-Агра”.
Гаспадарка можа па праву ганарыцца сваімі працаўнікамі. А жніво працягваецца. І па словах бібліятэкара Наталлі Падбярозкінай, штодня на паліцы з’ўляецца новая інфармацыя. Дабаўляюцца і новыя фотаздымкі.
Святлана ВАРАПАЕВА.