Для ўсіх – роўныя магчымасці

Для ўсіх – роўныя магчымасці

“Аб некаторых арганізацыйных пытаннях па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання” – такой была асноўная тэма абласнога семінара-нарады, што прайшоў у Магілёве 10 верасня. На яго запрашаліся старшыні і сакратары акруговых выбарчых камісій, прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і заканадаўчых органаў, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
У складзе прадстаўнічага прэзідыума на гэты раз былі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка, старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

Як зазначыла Лідзія Ярмошына, Цэнтральная выбарчая камісія традыцыйна пасля назначэння выбараў праводзіць падобныя тэматычныя семінары ў абласных цэнтрах краіны. Сёлетнія сустрэчы пачынаюцца менавіта з Магілёва.
Па словах Лідзіі Міхайлаўны, на даны момант сістэма правядзення выбараў адладжана поўнасцю. Заканадаўства не менялася ўжо на працягу некалькіх гадоў. Тым не менш, правапрымяняльная практыка пастаянна ўдасканальваецца. Цэнтрвыбаркамам улічваецца пазітыўны і негатыўны вопыт, які пастаянна выкарыстоўваецца яго супрацоўнікамі ў рознага роду тлумачэннях, што і дапамагае ў рабоце выбарчым камісіям. У Цэнтрвыбаркаме працуюць высокакваліфікаваныя юрысты, якія заўсёды дадуць правільныя тлумачэнні, абапіраючыся на Закон.
“У сёлетнюю выбарчую кампанію ЦВК удзеліць асаблівую ўвагу стварэнню належных умоў для галасавання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, так як Рэспубліка Беларусь прытрымліваецца Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў, – адзначыла Лідзія Ярмошына. – На пасяджэнні 24 верасня ў Цэнтрвыбаркаме будзе заслухана пытанне аб прадастаўленні, рэалізацыі выбарчага права грамадзянам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Раёны дадуць справаздачу аб тым, у якіх месцах размешчаны выбарчыя ўчасткі. Максімальная ўвага будзе ўдзелена стварэнню там безбар’ернага асяроддзя”.
Старшыня Цэнтрвыбаркама паведаміла, што для інвалідаў-калясачнікаў, якія прымуць рашэнне галасаваць непасрэдна на выбарчых участках, а не на даму, як раней, будуць абсталяваны спецыяльныя месцы для галасавання (або чалавек будзе мець магчымасць заехаць у кабіну для галасавання, або побач з камісіяй будзе абсталяваны спецыяльны стол з выгароджваннем). Як і ў папярэднія разы, важна будзе прадугледзіць наяўнасць трафарэтаў для самастойнага галасавання сляпых грамадзян і лупы – для тых, хто мае слабы зрок.
Ёсць дамоўленасць з тэлекампаніямі аб суправаджэнні на экране выступленняў кандыдатаў у дэпутаты сурдаперакладам або субтытраваннем, каб тэксты маглі прачытаць людзі з парушэннямі слыху.
Лідзія Ярмошына расказала яшчэ аб адной навінцы выбарчай кампаніі-2019 – валанцёрамі БРСМ распрацаваны спецыяльны дадатак да мабільных тэлефонаў, з дапамогай якога можна будзе атрымаць розныя звесткі. Праўда, пачне дзейнічаць ён толькі за 60 дзён да выбараў.
Асобы акцэнт у сваім выступленні старшыня Цэнтрвыбаркама зрабіла таксама яшчэ на некалькіх момантах – правядзенні рэгістрацыі ініцыятыўных груп, перадвыбарчай агітацыі, узаемадзеянню з назіральнікамі і сродкамі масавай інфармацыі.
Звернута таксама ўвага прадстаўнікоў мясцовых уладаў, што з 9 верасня пачаўся таксама перыяд вылучэння кандыдатаў у Савет Рэспублікі. Аднак вылучаюць кандыдатуры не грамадзяне, а выканаўчыя камітэты і Саветы базавага ўзроўню на сумесных пасяджэннях.
У канцы семінара-нарады Лідзія Міхайлаўна адказала на тыя пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў мерапрыемства. Дарэчы, на асобых з выбарчых участкаў апрача выбараў у парламент будуць арганізаваны і давыбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Але тут варта будзе загадзя патлумачыць грамадзянам аб гэтай дзеі. Для давыбараў складаюцца дадатковыя спісы выбаршчыкаў.
Аляксандр ПАЎЛАЎ.  

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Общество

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеяно 83 процента сахарной свеклы

25 апреля 2024
Общество

Всебелорусское народное собрание. Знакомим с мнениями о важнейшем событии в жизни страны

25 апреля 2024
Здоровье

Какие брекеты лучше – металлические или керамические? Узнали мнение стоматолога

25 апреля 2024
Здоровье

Невролог рассказала, кто чаще становится жертвой мигрени и как от нее спасаться

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления хрустящих куриных крылышек на сковороде всего за 30 минут

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Парикмахер рассказал, можно ли использовать шампунь для глубокой очистки в домашних условиях

25 апреля 2024
В мире

Почти весь остров в Японии остался без света по неустановленной причине

25 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024