Жыве паэзія ў яго душы

Жыве паэзія ў яго душы

Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі зноў падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму. У чарговы раз на пасяджэнні клуба “Сустрэчы” прайшла прэзентацыя зборніка нашага
таленавітага земляка, мясцовага паэта Дзмітрыя Магдалёва “Ищите Господа”, выдадзенага ў раённай бібліятэцы.

У чытальнай зале сабраліся паклоннікі творчасці паэта. Тут жа была аформлена і тэматычная выстава “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця”. На сустрэчу прыйшлі таксама прадстаўнікі Вішоўскай Царквы “ Благодать Христа”, якія віншавалі аўтара з выхадам новага зборніка. У іх выкананні гучалі песні і вершы.
Дзмітрый Магдалёў – паважаны, вядомы ў нашым раёне чалавек. Нямала часу адпрацаваў ён і на кіруючых раённых пасадах.
І заўсёды жыла паэзія ў яго душы, нараджаліся шчырыя вершы. Тэматыка разнастайная, у большасці вершы разважальнага філасофскага жанру з глыбокім роздумам над жыццём. Дзмітрый Пятровіч лічыць, што ўсё нам даецца ад Бога. І кожны чалавек павінен жыць з Божымі запаведзямі ў душы, жыць па законах дабрыні і спагады да іншых. Ды і як жа інакш. Жыццё даецца чалавеку адзін раз, а час хуткаплынней чым вада. Трэба памятаць, што ніякія справы нельга адкладваць на пасля, і калі ты сёння не знойдзеш суладдзя ў сваёй душы, не зразумееш, для чаго на зямлі тваё існаванне, то заўтра можа быць позна. У зборніку “Ищите Господа” вершы рэлігійнага зместу.
А калі прадоўжыць размову наконт тэматыкі, то многія вершы, якія друкаваліся раней, прысвечаны роднаму куточку,вёсцы, якую змёў з твару зямлі вецер Чарнобыля. Засталася ў сэрцы памяць. Бо ўсё лепшае чалавек атрымлівае ад сваіх вытокаў. І часам агорне сум па нечым дарагім і незваротным, успомняцца твары людзей, якія жылі ў яго роднай вёсачцы.
Вёска Жаролы, дзе нарадзіўся Дзмітрый Пятровіч, – адна са старэйшых вёсак у Слаўгарадскім раёне (Кульшыцкім сельсавеце). Паходжанне яе звязана з ямамі (жарола пасля выгарання торфу). Жылі ў ёй спакон веку добрасумленныя працавітыя людзі. У той час, калі Дзмітрый яшчэ школьнікам быў, у вёсцы налічвалася 80 двароў.
Яго бацькі, абодва, карэнныя жыхары Жарол.
Бацька, Пётр Кузьміч, у гады вайны быў яшчэ няпоўнагадовым. Ён разам з сястрой Дар’яй рабіў усё магчымае, каб зменшыць пакуты сваёй маці, суцешыць яе, калі забралі ў Нямеччыну сястру Ганну, расстралялі брата Аляксандра. Пасля адна за адной прыйшлі ў хату чатыры пахаванкі.
Дзмітрый – самы старэйшы з чацвярых дзяцей у дружнай і працавітай сям’і Магдалёвых. Хлапчук падрастаў, слухаў расказы старэйшых аб вайне, часта бываў у пушчы, дзе засталіся сляды лясных змагароў. З паўночнага ўсходу паміж Жароламі і Быхавам раскінуліся Быхаўскія лясы, пушча. Бацька расказваў сыну, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны там уладарылі партызаны. На гэтай тэрыторыі дзейнічаў і вядомы атрад №13 Грышына.
Юнак адчуваў моцную, нябачную сувязь з продкамі, якія наказвалі нашчадкам жыць добрасумленна і шчасліва, берагчы зямлю-карміцельку. Так і жылі шчасліва. Да Чарнобыльскай бяды.
Жаролам, як і многім вёскам Чарнобыля, дастаўся палыновы лёс. Цяпер там мёртвая пустыня. Яму было наканавана стаць паэтам, каб расказаць пра сваю зямлю, яе боль.
Усяго з друку выйшлі тры зборнікі паэта – “Зямля мая, журба мая, маё каханне”, “Осени первый привет”, “Я прочту, что на серце написано”. Таксама у раённай бібліятэцы выдадзены зборнікі “ Родному краю”, “Как в зеркало смотрите в Библию”, “Ищите Господа”.
Дзмітрый Пятровіч расказаў прысутным на прэзентацыі, што пасля школы ён паступіў вучыцца ў Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум. Правучыўся ў тэхнікуме год і пайшоў служыць у Армію. А калі вярнуўся працягваць вучобу, трапіў у адну групу з дзяўчынай Людмілай. Так і каханне сваё сустрэў. Разам яны атрымлівалі спецыяльнасць гідратэхніка, а пасля тэхнікума ўжо разам паехалі па накіраванню на працу ў Клічаўскі раён. А потым, як лепшыя спецыялісты, яны пераехалі ў Краснаполле, дзе Дзмітрый Пятровіч спачатку працаваў прарабам меліяратыўнага ўчастка, а потым заняў адказную пасаду начальніка ўчастка Краснапольскага МУААС. Без адрыву ад вытворчасці скончыў Беларускую сельгасакадэмію. З 1974-га да 90-га Магдалёвы жылі ў Краснаполлі, дзе нарадзіліся дзеці – дачка Надзея, сыны Віктар і Пётр.
У Круглае перасяліліся пасля Чарнобыльскай бяды. Да 1995 года працаваў на пасадзе начальніка планавага аддзела ПМК-92.
Вось так горад Круглае стаў родным для гэтай сям’і, круглянская зямля прыдбала яшчэ аднаго адказнага працаўніка і таленавітага паэта. Круглянскай зямлі Дзмітрый Пятровіч таксама пры-свяціў нямала вершаў.
Ён актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, выбіраўся дэпутатам. Даверылі Дзмітрыю Пятровічу і такую высокую пасаду, як старшыня раённага Савета дэпутатаў.
За працоўную дзейнасць захоў-вае шмат ганаровых грамат, сярод якіх і Грамата Вярхоўнага Савета БССР за шматгадовую актыўную работу, высокія паказчыкі ў выкананні заданняў і сацыялістычных абавязацельстваў па меліярацыі зямель.
Удзельнікі клуба “Сустрэчы”, госці з Вішова доўга гутарылі, вялі дыскусію наконт існавання чалавека, Бога, Царквы. Кожны прысутны выказваў сваю асабістую думку. І ўсе асабліва ўважліва слухалі Дзмітрыя Пятровіча, яго глыбокія разважанні, яго аповеды аб жыцці.
У восеньскую непагадзь за вакном прысутных тут абяднала паэтычнае важкае слова, саграваў цяплом духмяны чай у кубках на стале. І доўга нікому не хацелася разыходзіцца.
Але наперадзе новыя сустрэчы. Яны абавязкова будуць. Будуць гучаць і новыя вершы.
Святлана Варапаева.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024