Конкурс школьных работ
Прынята Палажэнне аб правядзенні ў кастрычніку-лістападзе г.г. раённага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году малой радзімы.
Яго тэма: “Тут родныя трымаюць карані”. Конкурс праводзіцца сярод вучняў VIII-XI класаў школ Круглянскага раёна.
Арганізатарамі традыцыйна выступаюць аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Установа “Рэдакцыя Круглянскай раённай газеты “Сельскае жыццё”.
Празаічныя і вершаваныя творы прымаюцца на беларускай мове памерам не больш 3-х друкаваных старонак.
Лепшыя работы будуць надрукаваны. Іх аўтары атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі. Жадаем перамогі!