Ад круглянскай партызанскай зямлянкі да Усходняй Прусіі

Ад круглянскай партызанскай  зямлянкі  да Усходняй Прусіі

«Артылерысты, Сталін даў загад…» Словы гэтай песні заўсёды выклікалі на вачах у бацькі слёзы, – успамінаюць цяпер нашчадкі ветэрана вайны і працы, партызана і франтавіка Васіля Фёдаравіча Ярковіча, – у яго вайсковым білеце значыўся запіс: наводчык 45-міліметровай пушкі 245-га стралковага палка. Артылерысты былі заўсёды на перадавой. Дайшоў бацька з баямі да Усходняй Прусіі».
Васіль Фёдаравіч пражыў на свеце больш за 90 гадоў і заўсёды маліў Бога, каб вайна не паўтарылася. Лепей бы нікому не ведаць, што яна сабой уяўляе, але яго гады юнацтва супалі з гадамі ліхалецця, яму давялося прайсці праз агонь і дым. Аўтар гэтых радкоў неаднаразова сустракалася з заслужаным ветэранам пры жыцці, і цяпер, калі яго ўжо няма сярод нас, захацелася працягнуць далей нітачку ўспамінаў.
Ён нарадзіўся ў вёсцы Вугляны і на сваёй роднай зямельцы пражыў усё жыццё. Вёска да вайны была немалая, моладзі шмат, звінелі дзіцячыя галасы, людзі працавалі ў калгасе. Можа, і нялёгкае, але шчаслівае жыццё.
А пасля назаўсёды ўварваўся ў яго памяць марозны зімовы дзень 1942 года, калі разам з сябрам-аднавяскоўцам Васілём Тузікавым уцякаў ад ворагаў. У вёсцы карнікі ўчынілі аблаву на моладзь, чуліся плач дзяўчат і галашэнне жанчын. Хлопцы гародамі адпаўзалі да бліжэйшага лесу.
– Ну і куды пададзімся цяпер? – задаў Васіль пытанне сябру. – У такі мароз у лесе не схаваешся.
– Партызан трэба шукаць.
– Дзе іх шукаць, вось яны табе тут і стаяць за кожным дрэвам.
– Партызан, кажаце, шукаеце? – хлопцаў напалохаў нечаканы мужчынскі голас, які празвінеў у марознай настыўшай цішыні і растрывожыў лес. Пад ялінай стаялі двое ў кажушках, валёнках, з аўтаматамі цераз плячо.
– Вы з вёскі, хлопцы? Шкада, на заданні мы, не маем права, а то задалі б фрыцам чосу, ведалі б гады, як моладзь зганяць у рабства.
– Там немцаў і паліцаяў многа, – тлумачылі два Васілі ў адзін голас, – нам няма куды ісці, вазьміце нас у атрад. У нас і зброя ёсць, ворага біць будзем.
Партызанскія разведчыкі зразумелі, што юнакам можна верыць, а дзецца тым сапраўды няма куды. Яны казалі хлопцам пачакаць іх некалькі гадзін, а калі вярталіся пасля выканання задання, прывялі іх з сабой у атрад. Так Васіль Ярковіч трапіў у 36-ы атрад брыгады Жуніна.
Васіль Фёдаравіч успамінаў, як хадзілі ў разведку, сустракаліся з сувязнымі, даведваліся пра колькасць немцаў і размяшчэнне варожых пастоў. Дзякуючы дакладным звесткам разведчыкаў партызаны разграмілі варожы гарнізон з мінімальнымі стратамі са свайго боку. Давялося Васілю ўдзельнічаць у многіх баявых аперацыях: прарыве нямецкіх засад, пуску пад адхон варожых саставаў на чыгунцы.
У пачатку 1944-га, калі немцы ўжо адчувалі свой непазбежны крах, яны кінулі на барацьбу з партызанамі моцныя сілы. Тады па распараджэнню Цэнтральнага штаба партызанскага руху частка брыгады Жуніна адыходзіла лясамі на захад, у Брэсцкую вобласць. Вызваленне Беларусі Васіль сустрэў у пушчы пад Івацэвічамі.
А далей пачаліся для яго франтавыя шляхі-дарогі. Ужо незадоўга да пераможных залпаў, у маі 1945-га быў цяжка паранены, лячыўся ў медсанбаце. На зямлі Усходняй Прусіі сустрэў Перамогу.
Вярнуўся салдат у родныя Вугляны з за-служанымі баявымі ўзнагародамі і зноў пачаў думаць пра хлеб. Працаваў, уздымаў з разрухі гаспадарку.
Уладкаваўся Васіль на працу ў МТС, сам адрамантаваў гусенічны трактар “Наці”, нават удасканаліў яго, каб было зручней працаваць, і пераворваў палеткі, якія за чатыры гады вайны ўтравелі, зараслі бярэзнікам. Працаваў да сёмага поту на зямлі, якую бараніў ад ворага.
А лёсам ягоным стала суседская дзяўчына Ганна. Пяцьдзесят шэсць гадоў пражылі яны разам, выгадавалі дзяцей, дачакаліся ўнукаў і праўнукаў.
Жывуць на зямлі нашчадкі, якія свята захоўваюць памяць і помняць завешчаныя словы: “Беражыце мір на вякі”.
Святлана Варапаева.

Последние новости

Общество

Единый день информирования прошел в Круглянском РОВД

18 апреля 2024
В мире

Индонезия закрыла аэропорт и предупредила о цунами после извержения вулкана Руанг

18 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
Официально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль подорожал, доллар и юань подешевели на торгах 18 апреля

18 апреля 2024
Человек и закон

Уголовное дело – за 5-15 рублей

18 апреля 2024
Спорт

С новыми достижениями

18 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Лён в Беларуси посеян на 55,6% площадей

18 апреля 2024
Спорт

Хоккеисты “Металлурга” и “Локомотива” начинают финал Кубка Гагарина

18 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 18 апреля: что нельзя делать в день Федула Ветреника

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Задача депутатского корпуса – поддержать  людей

5 апреля 2024
Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Общество

На Круглянщине прошло мероприятие, посвященное торжественным проводам наших земляков в ряды Вооруженных Сил РБ

10 апреля 2024
Актуально

В «Маре» качественный обед – залог коллектива на успех!

10 апреля 2024
Жизнь и безопасность

На территории Круглянского района возбуждено 11 уголовных дел за совершение преступлений в отношении члена семьи

10 апреля 2024
Общество

Там, где живут воспоминания

5 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Искренние слова огромной признательности за мир и спокойствие в нашей стране принимали сегодня бывшие узницы фашистской неволи, жительницы Круглого Раиса Максимовна Ореховская и Евгения Ивановна Гурина

11 апреля 2024