Пасылка ад выратавальнікаў
Дзень выратавальніка прайшоў у прышкольным аздараўленчым лагеры ДУА «Рубежскі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа».
У гэты дзень дзецi разам з педагогамі ўспаміналі і вывучалі правілы бяспечных паводзін на канікулах. А дапамагла ім пасылка ад выратавальнікаў. У ёй дзецi знайшлі расклад заняткаў, азбуку бяспекі, буклеты з правіламі бяспечных паводзінаў, а яшчэ зборнік відэаматэрыялаў.
Олеся Кароўкіна, інспектар Круглянскага РАНС.