Фильтр по дате
У жніўні мы зноў адправіліся ў падарожжа па Беларусі. На гэты раз кропкай маршрута абралі г. Крупкі і возера Сялява, якое размешчана ў Крупскім раёне. Ніколі не перастаю здзіўляцца, колькі прыгожых мясцін у нашай Беларусі. Ніхто не аспрэчыць, што наша зямля — самая прыгожая. І не трэба далёка ехаць, а тут, зусім побач і маляўнічая прырода, і гістарычныя мясціны. Што ні куточак, то легенда, паданне. У кожным населеным пункце свая гісторыя і свае знакамітыя людзі. Калі ў вас ёсць час і ахвота, тады ў добры шлях! У салон машыны праз адчыненае вакно ўрываецца прыемны халадок. Пад колы аўтамабіля сцелецца шэрая шаша, паабапал якой — пажатыя жоўтыя пожні. ...