Вёску сваю шануюць
У нумары 58 ад 29 ліпеня 2020 года у газеце “СЖ” быў надрукаваны матэрыял “Творца” пра нашага таленавітага земляка Аляксандра Андрабайлу з вёскі Папоўка. Ён – сын вядомага ў раёне гаспадарніка, былога старшыні Комсеніцкага сельскага Савета С.М. Андрабайлы. Да 1986 года пасля заканчэння БСГА герой нашага аповеду ў зусім маладым узросце паспеў папрацаваць старшым інжынерам тагачаснага калгаса імя Калініна. На гэты раз Аляксандр Сяргеевіч на Кругляншчыну, каб дагледзець старую маці, прыехаў з Піншчыны, дзе пражыў некалькі гадоў.
Як чалавек рознаадораны, займаецца не толькі паэтычнай дзейнасцю (раней мы друкавалі нізку яго вершаў), але і добраўпарадкаваннем населенага пункта.
Зразумела, у Аляксандра Сяргеевіча ёсць і добраахвотныя памочнікі з ліку землякоў, якім ён асабіста вельмі ўдзячны за падтрыманую ідэю. Пра добрыя справы вяскоўцаў мы ўжо расказвалі ў памянёным вышэй матэрыяле. Асабіста Аляксандрам Андрабайла зроблены ў дамашніх умовах два прыгожыя драўляныя крыжы, якія ўсталяваны ўжо на дарожных пад’ездах да вёскі з двух бакоў.
На бярозавай плашцы, якая засталася яшчэ ад бацькавых запасаў, Аляксандр з дапамогай звычайнай стамескі выразаў рэльефны кампазіцыйны эцюд з белымі бусламі, прысвечаны малой радзіме.
Чытайце больш на старонках нашай газеты.