Ты ў нас – самая лепшая

Ты ў нас – самая лепшая

Так гавораць пра яе дзеці і ўнукі, а яна ганарыцца імі ўсімі.

Вера Вырвіч з вёскі Ахімкавічы – чалавек незвычайнай прафесіі. Яна – былы кінамеханік. Гэтыя навыкі атрымала некалі выключна на практыцы. Як і што рабіць, паказаў і расказаў муж, Міхаіл – таксама кінамеханік, які прысвяціў любімай справе не адзін дзясятак гадоў. Яшчэ яго помняць у “Круглянскай Іскры” як добрага механізатара. У яго распараджэнні былі гусенічны трактар і збожжаўборачны камбайн “Ніва”. На тэхніцы той працаваў звычайна ў свабодны ад сваіх асноўных абавязкаў час па просьбе праўлення гаспадаркі. Міхаіла Іванавіча, на жаль, ужо няма сярод нас, а Вера Вікенцьеўна пасля перанесенай аперацыі рухаецца з цяжкасцю. Хаця аптымізму ветэран працы яшчэ не губляе. Чалавек яна ва ўсіх сэнсах адкрыты і пазітыўны, з якім прыемна было паразмаўляць.

Разам з мужам Вера Вікенцьеўна выхавала траіх дзяцей. Усе яны — людзі дастойныя і паважаныя сярод мясцовых сельскіх працаўнікоў. У тым ліку і таму, што жывуць сярод землякоў аднымі і тымі ж клопатамі.

Сын Аляксандр, да прыкладу, адзін з лепшых механізатараў ААТ “Круглянская Іскра”. Ён таксама і прызнаны ас камбайнавай уборкі. Сёлета камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Вырвіча і Мікалая Драздова запісалі на свой рахунак першыя 1500 тон зерня і рапса. Гэта вышэйшы паказчык у сельгаспрадпрыемстве і чацверты вынік – у цэлым па раёне. З данай перамогай правафланговых спаборніцтва шчыра павіншавалі прафсаюзныя лідары раёна Н. Ціманава, У. Сашко і сельгаспрадпрыемства Л. Куранкова.

Радавалася за сына і маці, калі пра гэту падзею расказала газета “Сельскае жыццё”. Сам Аляксандр Міхайлавіч, колькі яго памятаю, заўсёды праяўляе павышанаю сціпласць.

Сёння, улічваючы, што ўборка ўраджаю выходзіць на фінішную прамую, а па перадавіках рэдакцыя вядзе персанальны расказ, ёсць магчымасць удзяліць Аляксандру дадатковую ўвагу на старонках нашай газеты. Першыя механізатарскія навыкі ён атрымаў яшчэ тады, калі працаваў у бацькі памочнікам камбайнера. Правы механізатара набыў пасля ўсваення праграмы і здачы экзаменаў праз школьны вучэбна-вытворчы камбінат.

Дзве гэтыя акалічнасці – вопыт і прафесійныя “коркі” – дазволілі Аляксандру, калі служыў тэрміновую ў арміі, нават трапіць у механізаванае спецпадраздзяленне, якое з “Байканура” адпраўлялі ў дапамогу хлебаробам цаліны. Працаваў там паўтара месяца старшым камбайнерам. Характэрны факт: толькі за   адзін праход у адзін бок камбайн выдаваў аж 24 бункеры.  Можна было ехаць і далей, але далей развярнулі вайскоўцаў мясцовыя гаспадарчыя кіраўнікі. Патлумачылі: поле, што без канца і края, убіраецца па іншых тэхналогіях – па загонках.

У калгас “Іскра” прыйшоў у самым пачатку 1990 года. Пачынаў са старэнькага “Беларуса”. Затым з’ездзіў яшчэ адзін – зусім новы. Сённяшні МТЗ-82 надзейна служыць у адных руках рупліваму гаспадару ўжо цэлых 13 гадоў.

Амаль тры дзесяцігоддзі робіць Аляксандр Міхайлавіч і ў якасці камбайнера. Пачынаў, зноў жа, на “Ніве”, потым быў “Дон-1500”. Самым жа высокапрадукцыйным аказаўся для яго КЗС-1218 айчыннай вытворчасці – “тысячнікам” на ім станавіўся з дзесятак разоў.

У роднай гаспадарцы працуе сёння і дачка Веры Вікенцьеўны – Галіна Міхайлаўна. Яна – бухгалтар і навогул чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі. Будучы вучаніцай старэйшых класаў (у савецкія часы гэта яшчэ дазвалялася і часта практыкавалася), самастойна зарабіла свае першыя грошы ў якасці памочніка камбайнера ў бацькі.

На розных работах праявіў сябе другі сын, Анатоль Міхайлавіч – таксама “бацькаў вучань”. Самастойна ў калгасе “Іскра” некалі працаваў механізатарам і вадзіцелям. Сёлета, напрыклад, ён рабіў аператарам зернесушыльнага комплексу ў сельгаспрадпрыемстве “Палыкавічы” суседняга Шклоўскага раёна. Падставіў ён сваё на- дзейнае плячо і матулі, калі тая доўга хварэла і патрабаваўся дадатковы догляд.

Размова з Верай Вікенцьеўнай доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але даведацца атрымалася пра многае.

Гонар бабулі і яе пяцера ўнукаў. Старэйшыя, Уладзіслаў Чубікаў і Аляксандр Вырвіч, – супрацоўнікі Круглянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Саша робіць радавым пажарным, а Уладзіслаў ужо начальнік каравула. Нядаўна яму прысвоена званне старшага лейтэнанта унутранай службы. Радасць з ім раздзяліла і маці, Галіна Міхайлаўна.

Апрача сына Аляксандра ёсць яшчэ за каго парадавацца і Аляксандру Міхайлавічу – яго дачка, Крысціна, сёлетняй вясной закончыла 9 класаў з адзнакай. І сёння яна патэнцыяльны прэтэндэнт на тое, каб цераз два гады замацаваць свой поспех.

А вось Вікторыю Вырвіч родныя віншавалі сёлета двойчы. Спачатку як выпускніцу Комсеніцкай сярэдняй школы, якую яна скончыла з залатым медалем. Пазней Віка стала студэнткай БДЭУ ў Мінску.  Поспехі з ёй раздзяліў і бацька, Анатоль Міхайлавіч.

Самы малодшы ўнук Веры Вікенцьеўны, Жэня, яшчэ толькі пайшоў у другі клас. Усе поспехі і добрыя адзнакі ў яго яшчэ наперадзе. Бабуля ж, кожны раз чакаючы ў госці, рыхтуе для яго самыя лепшыя прысмакі. Маленькія дзеці патрабуюць асаблівых клопатаў. Хлапчук адносіцца да яе таксама з асаблівай павагай. Кажа: “Бабуля мая — самая лепшая!”

 

НА ЗДЫМКАХ: ветэран працы Вера Вырвіч каля свайго дома ў в. Ахімкавічы; перадавы камбайнер ААТ “Круглянская Іскра” Аляксандр Вырвіч; школьная медалістка, а цяпер студэнтка сталічнай ВНУ Вікторыя Вырвіч.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024