Кандыдат у майстры

Кандыдат у майстры

“Круглянская лыжня-2021” прынесла вялікі поспех калектыву ААТ “Круглянскі Рассвет” – ён заняў другое месца, саступіўшы толькі амаль прафесійнай камандзе з ДЮСШ. На лыжы сталі ў той дзень і сам дырэктар, і галоўны аграном, і іншыя спецыялісты. Але сапраўднай сенсацыі дасягнула аператар па штучнаму асемяненню жывёлы Вольга Кабанцова. У яе – першае асабістае месца. Літаральна праз тыдзень ужо на абласным свяце “Магілёўская лыжня-2021” Вольга зноў уздымаецца на п’едэстал. На гэты раз у яе “срэбра” – уступіла ў сваёй узроставай групе толькі майстру спорта міжнароднага класа. Тая яшчэ працягвае выкладчыцкую дзейнасць і, зразумела, пастаянна падтрымлівае сябе ў належнай спартыўнай форме.

Але што ж да нашай Вольгі, простай вясковай жанчыны, якая змагла так дастойна скласці канкурэнцыю масцітай спартсменцы? З гэтым і захацелася разабрацца. Аказалася, што і Вольга Мікалаеўна – таксама на лыжні не навічок. Кандыдат у майстры спорту.

ЯЕ ЖЫЦЦЁВЫЯ ЎНІВЕРСІТЭТЫ

Бацькі Вольгі – Мікалай Іосіфавіч і Алена Ільінічна – калгасныя жывёлаводы са шматгадовым стажам у мінулым, а цяпер пенсіянеры. У сям’і дзяцей выхоўвалася чацвёра. Старэйшая Вольга стала першай памочніцай маці не толькі ў доме, але і на малочна-таварнай ферме, дзе тая адпрацавала даяркай звыш 30 гадоў.

Забягаючы наперад, трэба адразу заўважыць, што матчыны ўніверсітэты Вользе вельмі спатрэбіліся ў жыцці – хаця і не адразу, але яна выбрала для сябе прафесію жывёлавода.

Афіцыйна ў якасці аператара машыннага даення ўладкавалася на Елькаўшчынскую МТФ яшчэ ў 2009 годзе. Пазней перавялася на новы МТК. Работа ладзілася. І калі на комплексе намячалася вакансія аператара па штучнаму асемяненню кароў, дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Варанцоў прапанаваў Вользе Мікалаеўне ўзяць на сябе гэтыя вельмі адказныя абавязкі. Згадзілася не адразу, бо трэцяму дзіцяці ішоў яшчэ толькі другі гадок. На сямейным савете рашылі, што афіцыйна ў водпуск па догляду за маленькай Ясеніяй пойдзе муж Генадзь. А жонка паехала на двухмесячныя курсы ў Горацкую акадэмію.

Атрымаўшы пасведчанне, з 1 красавіка 2020 года прыступіла да выканання новых для сябе службовых абавязкаў. Вынік працы ўжо відавочны – са студзеня яе каровы пачалі прыносіць цялят. Вольга, калі можна так сказаць, кандыдат у новыя майстры – цяпер ужо ў галіне жавёлагадоўлі.

Яе прафесію можна смела назваць прафесіяй ранніх сцяжынак. У сёлетнім вялікім снезе яна топча першы след яшчэ ў 4.30 раніцы. Працуе ў першай палове дня гадзін да 12. Затым – пэўны перапынак. Другая змена доўжыцца звычайна з 16.00 да 21.00, а то і пазней. Зразумела, ніякіх выхадных і святаў жывёла не прызнае.

Вольга Мікалаеўна абслугоўвае малочна-таварны комплекс і Елькаўшчынскую МТФ, памяшканні якіх месцяцца практычна на адной пляцоўцы. Усяго ж тут утрымліваецца каля 900 галоў кароў і 200 галоў цёлак.

Старанне аператара па штучнаму асемяненню кароў Вольгі Кабанцовай ужо заўважана, хаця, зразумела, вопыт і высокі прафесіяналізм выпрацоўваюцца толькі з часам. А кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства робіць Вользе Мікалаеўне ўжо новую прапанову – без адрыву ад вытворчасці паступіць на вучобу ў БГСХА і атрымаць яшчэ і спецыяльнасць заатэхніка.

Тая пакуль толькі аджартавалася: “Не ўсё адразу. Дайце спачатку скончыць вадзіцельскія курсы (хутка апошнія экзамены), а там падумаю…”

Відаць, і сапраўды думае. Вучыцца яна заўсёды любіла.

Ды і як інакш: высокая працавітасць і воля да перамогі загартаваны спортам і фізкультурай, якім аддадзены не адзін год. І такім людзям многае пад сілу.

СПОРТ БЫЎ ЯЕ ЯРКАЙ СТАРОНКАЙ

Вольга Дубоўская (такое яе дзявочае прозвішча) ў Елькаўшчынскай школе была стараннай вучаніцай. Асабліва падабаліся ёй замежная мова і фізкультура.

Вольга Мікалаеўна зноў жартаўліва ўсміхаецца. “Шпрэхаць” мне дазвалялася заўсёды колькі хочаш (пазней нават займалася на спецыяльных курсах), а вось у спартыўную секцыю выкладчык фізкультуры мяне запісацца нават не запрасіў. Відаць, палічыў, што спорт не для мяне – была ў пятым класе самай маленькай і худзенькай. Адным словам, у секцыю я прыйшла сама… Там ужо былі ўсе мае аднакласнікі (нас сямёра).

Сяргей Генадзевіч Касачоў аказаўся добрым трэнерам. Актыўна займалася лёгкай атлетыкай, летам бегалі кросы, зімой асабліва даспадобы прыйшліся мне лыжы…

Далей Вольга Мікалаеўна распавядае, як доўга стаяла перад выбарам, калі пасля 9 класаў яе рэкамендавалі на вучобу ў Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерва.

Паехала і адвучылася. Атрымала дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Яна – настаўнік фізкультуры і дапрызыўной падрыхтоўкі. У вучылішчы яе актыўна рыхтавалі як перспектыўную лыжніцу-спартсменку. Зборы праходзілі нават у паўночных Мурманску, Кіраўску. Была ўдзельніцай розных прэстыжных спаборніцтваў. Самай запамінальнай стала пераадоленая дыстанцыя ў 50 кіламетраў. За высокія поспехі В. Дубоўскай прысвоілі званне “Кандыдат у майстры спорту па лыжных гонках”.

Працавала некалькі год па спецыяльнасці трэнера ў Круглянскай і Магілёўскай ДЮСШ, школьным настаўнікам фізкультуры на Гомельшчыне.

На малую радзіму вярнулася па сямейных абставінах.

ШМАТДЗЕТНАЯ МАЦІ

Вольга з мужам Генадзем Кабанцовым жывуць у індывідуальным доме, які выдзеліла некалі сельгаспрадпрыемства. Прыцягвае ўвагу, бо ўзведзены ён з дапамогай сучасных будматэрыялаў. У сям’і падрастаюць трое дзяцей. Малодшай Ясеніі толькі 2,5 гады. Два сыны, Максім і Мікітка, – ужо школьнікі. Старэйшы ходзіць у трэці клас, малодшы – першакласнік. У Максіма па ўсіх прадметах добрыя адзнакі. Любіць, як і маці, замежную мову. А яшчэ ён збіраецца асвоіць і лыжы. Балазе ёсць каму і ў тым, і ў другім выпадку гэтаму падвучыць.

Апрача дзяцей, клопатаў у доме хапае. Ёсць агарод, які заўсёды дагледжаны, вялікі кветнік. На падворку ўтрымліваецца дамашняя жывёла і птушка. Звычайны селькі быт, які ўсім прыносіць задавальненне.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Официально

Дисциплина, технологии, качество – основа всему

19 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Товарооборот Беларуси с Ленинградской областью может достичь $ 1 млрд в 2024 году

19 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль подорожал, доллар и юань подешевели на торгах 19 апреля

19 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 19 апреля: что нельзя делать в день Евтихия и Еремы

19 апреля 2024
Общество

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
Культура

“Война и мир” по-белорусски. Связь романа с Беларусью показали на выставке в Минске

19 апреля 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления ароматной фасоли с мясом и овощами

19 апреля 2024
Калейдоскоп

Парикмахер развеял миф о вреде частого использования сухого шампуня

19 апреля 2024
Калейдоскоп

Посадите кабачки в этом месте – и урожай будете собирать ведрами

19 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Общество

На Круглянщине прошло мероприятие, посвященное торжественным проводам наших земляков в ряды Вооруженных Сил РБ

10 апреля 2024
Актуально

В «Маре» качественный обед – залог коллектива на успех!

10 апреля 2024
Жизнь и безопасность

На территории Круглянского района возбуждено 11 уголовных дел за совершение преступлений в отношении члена семьи

10 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Официально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Искренние слова огромной признательности за мир и спокойствие в нашей стране принимали сегодня бывшие узницы фашистской неволи, жительницы Круглого Раиса Максимовна Ореховская и Евгения Ивановна Гурина

11 апреля 2024