Танцпляцоўка і сквер у падарунак

Танцпляцоўка і сквер у падарунак

Колішні сквер каля кафе “Верасок” сёння ўжо не пазнаць. Тут актыўна вядуцца работы па яго “амаладжэнню”. А першым афіцыйна здадзеным аб’ектам стала летняя танцавальная пляцоўка, што размешчана ў вельмі жывапісным месцы – паміж скверам і рэчкай Друць.

На мерапрыемства сабралася шмат гасцей – прадстаўнікоў тых арганізацый, хто дапамагаў і падтрымліваў ініцыятараў гэтага добрага пачынання, а таксама некалькі сотняў дзяцей.

 

Усіх прысутных цёпла павітаў непасрэдна старшыня райвыканкама Сцяпан Палоннікаў. Ён выказаў шчырую падзяку тым калектывам, грамадскім арганізацыям, мясцовай моладзі, хто прымае актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні прыцягальнага куточка нашай малой радзімы. Дарэчы, на добраўпарадкаванне сквера скарыстана і частка сродкаў, якія былі зароблены круглянамі на раённым суботніку. А саміх рабят Сцяпан Іванавіч павіншаваў з Міжнародным днём абароны дзяцей і пажадаў ім цудоўных летніх канікул і добрага адпачынку.

Шчыра павіншаваў са святам мясцовую дзятву і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў. Ён звярнуўся таксама да моладзі з просьбай захаваць на многія гады тое, што мы ствараем сёння разам.

Ад імя маладога пакалення круглян вялікую падзяку за знакавы падарунак выказала ў адрас кіраўнікоў раёна член дзіцячага парламента, вучаніца Валянціна Коваль.

…Танцавальная пляцоўка – важны аб’ект культуры для карыснага баўлення вольнага часу. Задумак па выкарыстанню абноўленай летняй пляцоўкі ў Круглым вельмі шмат. Гэта правядзенне розных мерапрыемстваў для моладзі і школьнікаў, арганізацыя вечароў-адпачынкаў для “тых каму за…”, музычныя вечары, гадзіны паэзіі, класічнай музыкі, а таксама многае іншае.

Прыйшло лета, а з ім і доўгачаканыя канікулы. У цэнтры асаблівай увагі дарослых павінна стаць бяспека нашых дзяцей. Аб гэтым пастаянна напамінаюць і работнікі МНС. Вось і ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” з 3 па 24 мая ў Круглянскім раёне прайшоў агляд-конкурс “Я ў выратавальнікі пайшоў бы”. Пераможцамі конкурсу ў намінацыі “Дзіцячы касцюм выратавальніка” сталі: выхаванцы дзіцячых ясляў-садоў №3 і №1 Уладзіслаў Марозаў і Дар’я Шумская, а таксама навучэнка сярэдняй школы №1 Варвара Какойчанка.

Адпаведныя дыпломы і каштоўныя падарункі ім уручылі начальнік Круглянскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Шчытнікаў, дырэктар прадстаўніцтва Рэспубліканскага УСП “Белдзяржстрах” па Круглянскаму раёну Людміла Драздоўская і першы сакратар раённага камітэта ГТ “БРСМ” Вікторыя Спічакова.

Завяршылася мерапрыемства вялікай святочнай дзеяй, падрыхтаванай для дзяцей работнікамі культуры.

 

 

* * *

Ні для каго не сакрэт, што менавіта скверы і паркі ў любым горадзе, у любым іншым населеным пункце з’яўляюцца вытворцамі чыстага паветра. Нарэшце, у іх зацені мы камфортна адчуваем сябе ў летнюю спёку, ды і ў зімовы час тут ёсць магчымасць рабіць няспешныя прагулкі па так званых сцяжынках здароўя. Адным словам, там, дзе жыве чалавек, заўсёды былі і будуць пасаджаны дрэвы – нашы спрадвечныя спадарожнікі. Кітайская мудрасць сцвярджае: “Лепшы час, каб пасадзіць дрэва, быў дваццаць гадоў назад. Наступны лепшы час – сёння”.

Нашы далёкія і блізкія нашчадкі падаравалі нам нямала знакавых насаджэнняў: тыя ж сосны паабапал цэнтральнай вуліцы ад мікрараёна бальніцы і далей у бок Талачына – жывыя сведкі яшчэ царскіх Кацярынінскіх часоў. Сённяшні цэнтральны парк культуры і адпачынку закладваўся ў гонар вельмі знамянальнай савецкай даты – 50-годдзя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Так ён некалі і называўся – “Парк 50 год БССР”. А яшчэ казалі, што з вышыні птушынага палёту можна было прачытаць словы “50 год”, высаджаныя з вечназялёных дрэваў.

Нельга дакладна ўстанавіць, калі і з якой нагоды закладваўся ў Круглым яшчэ адзін знакавы сквер – насупраць пачатку вуліцы Магілёўская. Хутчэй за ўсё гэта быў 1952 год – так сцвярджаюць мясцовыя старажылы. У такім выпадку гэту падзею можна прымеркаваць да 30-годдзя стварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Але пакінем у спакоі палітыку. На першае месца паставім выгоды і зручнасці.

Міні-парк, зразумела, рэгулярна паднаўляўся маладымі дрэвамі, пакуль не адбылася іх поўная замена.

Сквер пастаянна прыцягваў сюды шматлікіх наведвальнікаў. Гэту акалічнасць скарыстоўвалі ў свае часы розныя ведамасныя структуры: была пабудавана танцавальная пляцоўка – круг з дашчатым насцілам, потым там з’явіўся і гандлёвы ларок. Але аб тым ужо помняць толькі асобныя кругляне. Куды свяжэй ва ўспамінах падзея канца 90-х, калі тагачаснае кіраўніцтва райвыканкама ініцыіравала і арганізавала добраўпарадкаванне гэтага прыцягальнага месца. Тады з’явілася вялікая цэментаваная лесвіца-спуск да самай Друці. Унізе, да радасці мясцовай моладзі, была пабудавана новая летняя танцавальная пляцоўка.

У сілу пэўных абставін праз некалькі гадоў даны аб’ект аказаўся незапатрабаваным. Звярнуць зноў увагу на яго папрасілі члены маладзёжнага парламента непасрэдна ў кіраўнікоў раёна падчас работы адной з сесій раённага Савета дэпутатаў. І старшыня райвыканкама Сцяпан Палоннікаў, і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Храмцоў ініцыятыву рабят усхвалілі і падтрымалі.

Праўда, добрая ідэя знайшла больш шырокае ўвасабленне. Парк стане яшчэ адным прыцягальным месцам адпачынку, прычым, з гістарычным ухілам. Некалькі тыдняў назад тут пачаліся работы як па добраўпарадкаванню асноўнай тэрыторыі, рэканструкцыі і рамонце ўжо існуючых інфраструктурных аб’ектаў да ўстаноўкі новых знакавых кампазіцый. Шматлікія прахожыя ўжо звярнулі ўвагу на ўстаноўлены на ўваходзе ў парк вялізны камень-валун, які некалі стаяў на скрыжаванні дзвюх асноўных вуліц у цэнтры Круглага.

 

З цягам часу, калі Круглае ў канцы 60-х ў чарговы раз стала райцэнтрам, камень “не ўпісаўся” у новае аблічча гарадка, і яго проста спіхнулі з горкі. Там сярод кустоў і травы ён і прызямліўся на доўгія дзесяцігоддзі.

Мясцовая грамадскасць не раз выходзіла з прапановай знайсці гэтаму незвычайнаму валуну больш дастойнае месца. Тым больш, што супраць зносу каменя публічна выступаў пры жыцці і слынны магілёўскі паэт Аляксей Пысін:

“Таму камню тысячагоддзі. Вякамі ён нікому не перашкаджаў. Кожны, хто бываў у Круглым, бачыў гэты камень: і тыя, хто на вайну ішоў, і тыя, хто шлюб спраўляў, і тыя, хто на базар прыязджаў! Валун той – сведка ўсіх падзей мінулага. Ён – гісторыя, ён – помнік!” – горача, усхвалявана гаварыў Аляксей Васільевіч пры сустрэчы з круглянамі. Цяпер можна сказаць і словы ў адказ: мы пачулі вашы пажаданні.

Нельга не заўважыць у абнаўляемым скверы і новую кампазіцыю з сучасных матэрыялаў “Я люблю Круглае”.

Прывабліваюць наведвальникаў парка ўжо і ўсталяваныя зручныя лавачкі. Зроблена падсадка вечназялёных дрэўцаў уздоўж бетанаванай лесвіцы.

Не хочацца раскрываць усіх сакрэтаў, але ў бліжэйшых планах арганізатараў устанавіць уздоўж круглянскай лесвіцы-спуску да ракі Друць яшчэ і некалькі білбордаў, дзе цераз фота і кароткія тэкставыя матэрыялы будзе адлюстраваны экскурс у гісторыю роднага краю.

Кругляншчына – адзін з самых прыгожых куткоў беларускай зямлі. Шчодрая і ўрадлівая зямля, багатая лясамі і рэкамі, азёрамі і крыніцамі, працалюбівымі і ветлівымі людзьмі, што завецца Прыдруцкім краем, мае сваю адметную гісторыю, культуру і традыцыі. Народная мудрасць сцвярджае: “Па-сапраўднаму жыве той чалавек, хто помніць сваё мінулае”. Мы павінны захаваць і прымножыць славу прадзедаў, дзядоў і бацькоў, усведамляючы пры гэтым, што светлае будучае ствараецца тут і зараз.

Афіцыйнае адкрыццё ўсяго адноўленага парка адбудзецца 28 чэрвеня – у дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Здоровье

Какие брекеты лучше – металлические или керамические? Узнали мнение стоматолога

25 апреля 2024
Здоровье

Невролог рассказала, кто чаще становится жертвой мигрени и как от нее спасаться

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления хрустящих куриных крылышек на сковороде всего за 30 минут

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Парикмахер рассказал, можно ли использовать шампунь для глубокой очистки в домашних условиях

25 апреля 2024
В мире

Почти весь остров в Японии остался без света по неустановленной причине

25 апреля 2024
Актуально

Второй день работы ВНС: акцент на безопасность страны

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Редиска вырастет крупной и сочной: как правильно ухаживать за ней

25 апреля 2024
Спорт

Хоккеисты магнитогорского “Металлурга” стали обладателями Кубка Гагарина

25 апреля 2024
Спорт

Белорусские кикбоксеры завоевали 18 медалей на турнире в Ульяновске

25 апреля 2024
В мире

Недалеко от Токио произошло землетрясение магнитудой 5,0

25 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024