27 ГАДОЎ НА ПРАДПРЫЕМСТВЕ

Надвор’е пакуль яшчэ не вельмі радуе цяплом, дзьме паўночны вецер і не спяшаецца асвятляць наваколле сонечнае святло.

Надвор’е пакуль яшчэ не вельмі радуе цяплом, дзьме паўночны вецер і не спяшаецца асвятляць наваколле сонечнае святло.
Святлана Давыдовіч увайшла ў памяшканне прахадной прадпрыемства, расчырванелая з холаду. Прый-шла яна з цэха перапрацоўкі сыравіны і вельмі спяшалася. Затрымлівацца за размовай ёй асабліва некалі. Святлана Сяргееўна – аператар паточнай лініі ААТ “Круглянскі льнозавод”. На ёй, лічы, трымаецца працэс перапрацоўкі сыравіны за змену. Яна глядзіць, каб не спыняўся паток. З дробнымі непаладкамі спраўляецца сама, а калі здараецца нешта больш сур’ёзнае – заве слесара. Па выніках працоўнага спаборніцтва за 2010 год Святлане Сяргееўне Давыдовіч прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”. Яе фота змешчана на раённую Дошку гонару.
Па словах кантрольнага майстра Валянціны Кунцавай, Святлана Сяргееўна добра ведае тэхналогію абсталявання, яна патрабавальная, дысцыплінаваная сама і таго ж патрабуе ад іншых. Дзякуючы гэтаму ў змене і выконваецца план па перапрацоўцы сыравіны.
Святлана Давыдовіч на прадпрыемстве з 1984 года. Дваццаць сем гадоў ужо праляцела з таго часу, як ўпершыню пераступіла яго парог. Пачынала працоўную бія-графію аператарам сушыльнай машыны, была сартыроўшчыцай валакна.
— Адным словам, — усміхаецца Святлана Сяргееўна, — я асвоіла ўвесь працэс перапрацоўкі сыравіны. Аператарам паточнай лініі працую каля дваццаці гадоў.
А як жа ўсё пачыналася ў яе жыцці?
— Маёй роднай вёсачкі Горкі ў Клімавіцкім раёне больш не існуе на карце, — з сумам паведала Святлана. – Пасля чорнай даты Чарнобыльскай трагедыі яна трапіла ў зону адсялення. Я да таго дня ўжо пакінула родны куток, закончыла Аршанскае вучылішча харча-вікоў, працавала ў Віцебску. У 1984 годзе пераехала жыць у Круглае. Лепшая сяброўка паклікала мяне на сваю радзіму. Я здымала жыллё ў пасёлку, працавала на льнозаводзе. Тут і дайшла да мяне чорная вестка ў канцы красавіка 1986 год. Пасля Чарнобыльскай аварыі мае бацькі таксама пераехалі жыць у Круглае. Добра, што вочы мае не бачылі, як «памірае» пад зевам бульдозера родная хата. Адна з маіх сясцёр таксама жыве ў Круглым, астатнія з пяцярых дзяцей — хто дзе: у Маскве, Калінінградзе, Мінску. Вось так параскідаў па свеце нас лёс.
Святлана ніколькі не шкадуе, што пераехала ў Круглае. Тут яна знайшла сваё прызванне і лёс. Яе муж Уладзімір таксама працуе на прадпрыемстве механізатарам. Ён родам з вёскі Дарожкавічы.
— Не за гарамі ўжо і заслужаны адпачынак, — гаворыць Святлана Сяргееўна. – Дзеці ў нас ужо дарослыя. Дачка Алеся і сын Уладзімір працуюць у ПМК-266. Ёсць у нас унучка, дачка Алесі, пяцігадовая пястушка. Жыццё бяжыць непрыкметна, і добра, калі ўсё добра складваецца.
— А наогул, — прызнаецца Святлана Сяргееўна, — усё намнога залежыць ад нас саміх. Трэба імкнуцца да ўсяго добрага, працаваць — і ўдача цябе абавязкова знойдзе. Бо толькі добрасумленная праца робіць чалавека шчаслівым.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: Святлана Давыдовіч.
Фота В. Сазановіч.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024