Мастерицы из пяти городов создали текстильную версию Красной книги Беларуси

Маляўнічае палатно беларускай зямлі з ранняй вясны і да позняй восені пакрыта рознакаляровымі кветкамі. Яны растуць у лясах і на палях, на клумбах і ў садах. Немагчыма ўтрымацца ад прыгажосці і не прынесці хоць адну кветачку дадому. А хто з нас задумваўся аб тым, што кветкі ў букетах могуць быць вельмі рэдкімі відамі? Менавіта такія расліны сабраны ў Чырвонай кнізе Беларусі, якая сёлета адзначае 40-гадовы юбілей.

У гонар такой значнай даты майстрыхі народнага клуба аматараў абрэз­кавага шыцця «Рошва» Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Святлана Сверж і Ніна Ярмух вырашылі пашыць сваю Чырвоную кнігу.

Майстрыхі са студзеня карпатліва ствараюць кнігу. Перад імі стаіць няпростая задача: трэба адлюстра­ваць усю прыгажосць раслін і зрабіць іх максімальна падобнымі да сапраўдных. Венерын чаравічак, гарлачык белы, касач сібірскі, прастрэл лугавы — гэтыя і многія іншыя кветкі «растуць» у кнізе беларускіх майстрых. Жаданне далучыцца да праекта таксама выказалі аўтары з Пастаў, Магілёва, Мінска і Наваполацка. Работа над ім амаль завершана. Хутка старонкі з рэдкімі раслінамі збяруцца пад тэкстыльнай вокладкай, і 15 кастрычніка адбудзецца ўрачыстая перадача незвычайнай версіі Чырвонай кнігі ў калекцыю Полацкага прыродна-экалагічнага музея.

СБ