У госці да творцы

У госці да творцы

Зрабіць жыццё вакол сябе прыгожым – такой пазіцыі прытрымліваецца і ветэран працы Аляксандр Андрабайла з вёскі Папоўка. Не сядзіцца без справы пенсіянеру маладому. У пераліку асноўных добрых спраў: догляд за састарэлай матуляй (таму спецыяльна і прыехаў з Пінску, дзе жыве больш за тры дзясяткі гадоў), вядзенне прыдамавой гаспадаркі з пчоламі і агародам, устаноўка драўляных крыжоў, уласна вырабленых, і іншых хрысціянскіх сімвалаў на ўездзе і выездзе з вёскі, некалькі сшыткаў напісаных вершаў, прысвечаных Беларусі, Кругляншчыне і іх добразычлівым людзям.

Пра ўсё гэта добрае мы неаднойчы расказвалі на старонках раённай газеты. Неардынарнасць асобы была заўважана на розных узроўнях. А загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Наталля Салтанава напярэдадні Дня народнага адзінства змагла нават наладзіць сустрэчу паэта і краязнаўцы з групай мясцовых ветэранаў-актывістаў. Заглянуў на даную стрэчу і я, як журналіст. Без усялякага перабольшвання можна сказаць: кожны экскурсант па-сапраўднаму адчуў, што сустрэча з гэтым неардынарным, таленавітым чалавекам – гэта свайго роду падарунак, экскурс па творчаму шляху ад простай і звыклай паўсядзённасці да высокай паэзіі ў вершаваных радках і спяваючым пад разцамі майстра дрэве.

Што б там ні казалі, ніякія тэлевізары і інтэрнэт ніколі не заменяць асабістых зносін паміж людзьмі.

Сустракаў Аляксандр Сяргеевіч сваіх чаканых гасцей у самым пачатку вёскі. Рабіў тое, як пазней прызнаецца аўтару гэтых радкоў, з асабістым хваляваннем – у ролі рэспандэнта перад прадстаўнічай публікай выступаць прыйшлося ўпершыню ў жыцці.

Многае пройдзена, многае зроблена. У свой час атрымаў дыпломы двух вышэйшых навучальных устаноў. За плячыма – шлях ад інжынера калгаса імя Калініна Круглянскага раёна да намесніка генеральнага дырэктара аднаго з вядомых прадпрыемстваў Брэстчыны. Стаў там, дарэчы, і заўзятым краязнаўцам.

Пра гады і перажытае расказваюць лёгкія маршчынкі ды сівізна валос. Усё яшчэ маладыя мазолістыя рукі, не прывыкшыя да ленасці, і сёння пастаянна ў рабоце.

Бацькоўскі падворак, як бы ён яго ні любіў, – жытло для яго ўжо не пастаяннае. Нейкіх асаблівых прылад працы ў доме не захавалася. З дапамогай звычайнай сякеры вырабіў два драўляныя крыжы, усталяваныя на скрыжаваннях вясковых шляхоў. Іх адметнасць – строгая вытрымка ўсіх канонных памераў. На цэнтральным уездзе ў вёску, дзе мы і спыніліся для размовы, гарадскіх экскурсантаў прыцягнуў увагай крыж, перавязаны рушніком з беларускай прыгожай вышыўкай. Рушнік таксама з запасаў асабістай калекцыі незвычайных рэчаў. На самым бачным месцы, у цэнтры крыжа, прыладкаваная майстрам фотарэпрадукцыя іконы Божай Маці “Купяціцкая”. То падарунак Аляксандру за добрыя справы ад аднаго са знакамітых свяшчэннаслужыцеляў.

Як патлумачыў А. Андрабайла, у арыгінале гэта ікона-крыж, самая незвычайная па свайму мастацкаму ўвасабленню. Даная ікона — самы старажытны з усіх багародзічных вобразаў Беларусі. Яўленне цудатворнага вобраза адбылося яшчэ ў 1182 годзе каля сяла Купяцічы (адсюль і назва іконы), што на Піншчыне.

Адметная пляцоўка, задуманая Аляксандрам Сяргеевічам, паступова прырастала з дапамогай зацікаўленых землякоў рознага роду адмецінамі. Тут з’явілася прывабная дашчатая агароджа. Унутры яе – цэментаваная мелкаштучная плітка, зноў жа прыдбаная за ўласныя сродкі. Знайшлося месца і для дзвюх з густам апрацаваных умелай рукой майстра бярозавых плахаў, што засталіся яшчэ ад бацькавых запасаў. Варта напомніць, што старэйшына роду Сяргей Андрабайла быў вядомым на Кругляншчыне гаспадарнікам, старшынёй Комсеніцкага сельскага Савета. На першай плашцы з дапамогай звычайнай стамескі выразаў рэльефны кампазіцыйны эцюд з белымі бусламі, прысвечаны малой радзіме.

Дарэчы, з афіцыйных даведнікаў вядома, што вёска Папоўка да першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) належала вялікаму гетману Літоўскаму, знакамітаму М. Агінскаму. Пазней населены пункт прыдбаў князь С. Крапоткін. Гаспадар маёнтка меў 119,5 дзесяцін зямлі.

Савецкая ўлада тут усталявана ў лістападзе 1917 года. Праз год, у тым ліку і пасля выгнання акупацыйных войскаў кайзераўскай Германіі, Магілёўскім аддзелам народнай асветы тут адкрыта школа, якая размяшчалася напачатку ў наёмным памяшканні.

У верасні 1931 года ў в. Папоўка арганізаваны першы калгас – “Чырвоная ягада”.

Папоўка, хаця і не вызначалася за час свайго існавання асаблівай адметнасцю нейкіх сваіх сацыяльных аб’ектаў, але тут жылі людзі вельмі паважаных родаў. Аб тым напамінае і спецыяльна аздобленая рукамі творцы другая бярозавая плаха з нанесенымі на яе прозвішчамі: Андрабайлы, Бараноўскія, Белыя, Бітліеўскія, Бяляцкія, Васільковічы, Вязавы, Галубовічы, Ганчаровы, Глінкі, Дасевічы, Даўговы, Дубоўскія, Жыгалавы, Зэлікавы, Кароткія, Кароўкіны, Касачовы, Кліндухі, Лазоўскія, Ляснеўскія, Мардзелевы, Мяцеліцы, Падалінскія, Падалякі, Паўловічы, Пугаёвы, Ражковы, Салтанавы, Скубілы, Смалоўскія, Сокалавы, Худачэнкі, Шведавы, Шкарубы, Шпільковы, Шульгі, Шупшынскія, Шэўчыкі, Шчацінкі…

Яднае прозвішчы агульны надпіс: “Вёска Папоўка з ваколіцамі”.

Менавіта тут і жылі некалі гэтыя людзі – цэлыя пакаленні. На шчасце, ёсць у вёсцы і прадаўжальнікі слаўных родаў.

Непасрэдна ў родзе Андрабайлаў былі вельмі знакамітыя людзі, якіх ведала нават далёкае замежжа. Але большасць з іх, вядома, заўсёды аддавалі і аддаюць свае рознабаковыя таленты менавіта роднай Беларусі.

Даная сустрэча завяршылася на паэтычнай ноце, калі самабытны паэт Аляксандр Андрабайла пазнаёміў зацікаўленых слухачоў з нізкай сваіх вершаў. Сярод паэтычных радкоў былі і гэтыя:

…Усё наскрозь

маё тут пупавінай блаславёна:

Вада да студні, пыл і пот салёны,

Духмяны хлеб і яблыкі на дзіва,

Мая Папоўка – мая Радзіма.

Новых поспехаў табе, творца!

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Официально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Культура

В Минкультуры рассказали, кто выступит на гала-концерте мастеров искусств “Время выбрало нас”

24 апреля 2024
Официально

Лукашенко рассказал, каким достижением национальной демократии гордится больше всего

24 апреля 2024
Официально

Лукашенко о делегатах ВНС: национальная совесть, глас народа

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
Калейдоскоп

Гороскоп на 24 апреля

24 апреля 2024
Калейдоскоп

Кулинарный блогер поделилась рецептом вкусного домашнего лимонада

24 апреля 2024
Здоровье

Европейская неделя иммунизации проходит в Могилевской области

24 апреля 2024
В мире

Во Франции выявлено рекордное число случаев завоза лихорадки денге перед Олимпиадой

24 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

На молочно-товарной ферме «Михейково» КСУП «Круглянский-Агро» работают  с  уверенным  плюсом

24 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024