ТАМ, ДЗЕ ПАЧАЎСЯ ТВОЙ ЛЁС

ТАМ, ДЗЕ ПАЧАЎСЯ ТВОЙ ЛЁС

Чалавеку ўласцівая глыбокая прыхільнасць да роднай зямлі. Гэта светлае пачуццё, якое ляжыць у аснове нашага светапогляду. Гэта патрэба бачыць знаёмыя з дзяцінства палі і лясы, рэкі і азёры, патрэба ў зносінах з сябрамі, суседзямі і землякамі. Гэта і патрыятычны гонар за гісторыю свайго краю, сваёй вёскі ці горада, сваёй вуліцы і нават дома. Усюды, дзе жывуць і працуюць людзі, няхай гэта будзе горад ці сяло, ёсць яго гісторыя і яго героі.

Для нас, жыхароў горада Круглае, Кругляншчына – самае цудоўнае месца на зямлі. На нашай Радзіме перапляліся прыгожая прырода, старажытныя курганы, лекавыя расліны, запаведныя лясы, рэкі, бясконцыя палі і дзіўныя азёры. А таксама багата наша зямля таленавітымі людзьмі, якія сваёй пачэснай справай і працай унеслі вялікі ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне Круглянскага раёна і горада. Славіцца наша зямля і гераічным мінулым.

Таму вельмі актуальны абласны праект «#Мая_Зямля_Пры- дняпроўе» (стартаваў з лютага 2021 года), які абумоўлены неабходнасцю прасоўвання рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, малых і сярэдніх гарадоў як спосабу захавання ўнікальнай сацыякультурнай спадчыны Прыдняпроўскага краю і стварэнне станоўчага іміджу Магілёўшчыны на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Сацыяльна-культурную сферу сучаснага грамадства немагчыма ўявіць без такога найважнейшага элемента асветніцкай дзейнасці, як турысцка-экскурсійная праца. Дадзеная форма азнаямлення з гісторыяй рэгіёнаў, аб’ектамі культурна-гістарычнай спадчыны, музеямі, прадпрыемствамі, сучаснымі дасягненнямі з’яўляецца найбольш даступнай і займальнай для навучэнцаў устаноў адукацыі, а таксама спрыяе комплекснаму вырашэнню педагагічных задач: выхаваўчых, адукацыйных, аздараўленчых і спартыўных.

Мэтай праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» з’яўляецца фарміраванне асноў каштоўнасных адносін да сацыякультурнай спадчыны Магілёўскага краю, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне маральна сталай асобы, здольнай на адэкватнае стаўленне да тых падзей, што адбываюцца ў свеце і краіне, культурнай і навуковай спадчыны, гістарычных дасягненняў, дапамагае разуменню сябе, свайго месца ў грамадстве.

У рамках рэалізацыі дадзенага праекта педагогамі і вучнямі ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Круглае” зроблена вельмі шмат. Напрыклад, Google-карта “Мой родны кут…” на афіцыйным сайце ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Круглае”. На гэтай карце нанесены гістарычныя помнікі, якія знаходзяцца ў горадзе Круглае: Алея Герояў; помнікі Героям Савецкага Саюза; помнік героям патрыятычна-камсамольскага падполля “АБЗВР”; помнік загінуўшым ў Афганістане воінам-інтэрнацыяналістам, ураджэнцам Кругляншчыны; мемарыяльная дошка, прысвечаная Герою Савецкага Саюза М. Тапівалдыеву; мемарыяльная дошка, прысвечаная медыцынскім работнікам, удзельнікам “АБЗВР”; мемарыял воінам-вызваліцелям 222-й Смаленска-Брандэнбургскай Чырвонага Сцяга ордэна Суворава стралковай дывізіі; мемарыяльная дошка, прысвечаная А.А. Цярноўскаму; гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Круглае”; скульптура “Падкова шчасця”. Націснуўшы на значок аб’екта, можна пазнаёміцца з інфармацыяй пра гістарычную славутасць і ўбачыць яе фотаздымак.

Цікавы адукацыйны маршрут распрацавалі вучні пад назвай “Памятаем! Шануем! Ганарымся!” (“Нітка маршрутаў”), дзе сабраны найкаштоўнейшы гістарычны матэрыял пра Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Круглага, настаўнікаў школы – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, акупацыі Круглага і барацьбе падпольшчыкаў, вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і г.д. Дзякуючы вышэйназванаму маршруту, вучні паглыбілі і пашырылі веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Кругляншчыны, далучыліся да пошукава-даследчай працы. Акрамя гэтага, сабраны паўнавартасны матэрыял пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных і праведзеных настаўнікамі школы. Гэта і “Мой родны кут”, і “Родны кут у вершах і нарысах”, і “Знаёмства з горадам Круглае пачынаецца са “Спадчыны” і г. д. Тэмы самыя розныя: крыніцы Кругляншчыны, літаратурная спадчына рэгіёна, гісторыка-краязнаўчы школьны музей “Спадчына” і інш.

Вялікай дапамогай для рэалізацыі праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» для настаўнікаў і вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Круглае” з’яўляецца інавацыйны праект «Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў на аснове стварэння і рэалізацыі турысцка-краязнаўчых медыяпадарожжаў», у якім педагогі і вучні ўдзельнічаюць з 2019 года.

Дзякуючы ўдзелу ў гэтым праекце, навучэнцы далучаюцца да народнай творчасці і каштоўнасцяў нематэрыяльнай культуры, якая стваралася і ствараецца талентам вядомых і невядомых майстроў. Ідзе паглыбленне краязнаўчых ведаў, фарміруецца нацыянальная ідэнтычнасць вучняў, беражлівыя адносіны да гісторыі, культуры, прыроды. Турысцка-краязнаўчае медыяпадарожжа, якое ўключае ў сябе даследчую дзейнасць вучняў, самастойнае вывучэнне інфармацыі, працу з тэкстам, адбор інфармацыі, фарміруе навыкі арыентавання на мясцовасці, забяспечвае сацыяльную адаптацыю да ўмоў грамадства, пашырае агульны кругагляд і садзейнічае замацаванню пачуцця гонару за свой край. Вучні разам з настаўнікамі стварылі медыяпадарожжы на тэмы: “Скарбніца народных промыслаў Кругляншчыны. Ганна Лявонаўна Саланенка”, “Скарбніца народных промыслаў. Аляксандр Антонавіч Харкевіч”. Увазе гледачоў прапануюцца віртуальныя вандроўкі, якія знаёмяць з жыццём і творчым шляхам народных майстроў Кругляншчыны Г.Л. Саланенка, А.А. Харкевіча. Медыяпадарожжа “Гоенка – сястра Хатыні” знаёміць гледачоў з трагічнымі старонкамі гісторыі вёскі Гоенка, якую знішчылі фашысцкія захопнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Медыяпадарожжы “Гідралагічны заказнік “Шчыток” і “Па сцяжынках роднага краю” трансліруюць інфармацыю пра асаблівасці рэльефа і клімату, прыродныя аб’екты, раслінны і жывёльны свет Круглянскага раёна, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Медыяпадарожжа “Вандроўка па малой Радзіме… Кругляншчына” прапануе падарожжа па славутасцях Круглянскага раёна. Усе медыяпадарожжы ўключаюць у сабе аўдыяінфармацыю, фотаздымкі, відэафрагменты.

Такім чынам, удзел у абласным праекце «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» і інавацыйным праекце «Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў на аснове стварэння і рэалізацыі турысцка-краязнаўчых медыяпадарожжаў» развівае светапогляд вучняў і нацыянальную свядомасць, садзейнічае выхаванню ў нашчадкаў любові да роднай зямлі, народа, дапамагае абараніцца ад псеўдакультуры.

Дзякуючы такой мэтанакіраванай рабоце вучні атрымліваюць поўныя і змястоўныя веды пра родны край, яго людзей, мінулае і сучаснае. Таму і эфектыўна вырашаюцца прыярытэтныя задачы па выхаванні грамадзяніна-патрыёта, адухоўленага ідэаламі дабра і сацыяльнай справядлівасці, здольнага тварыць і ствараць у імя Айчыны.

Святлана МІЛЕЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Круглае”.

Последние новости

Культура

Приметы и поверья на 19 апреля: что нельзя делать в день Евтихия и Еремы

19 апреля 2024
Общество

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
Культура

“Война и мир” по-белорусски. Связь романа с Беларусью показали на выставке в Минске

19 апреля 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления ароматной фасоли с мясом и овощами

19 апреля 2024
Калейдоскоп

Парикмахер развеял миф о вреде частого использования сухого шампуня

19 апреля 2024
Калейдоскоп

Посадите кабачки в этом месте – и урожай будете собирать ведрами

19 апреля 2024
В мире

В Индии начался первый этап масштабных парламентских выборов

19 апреля 2024
Здоровье

Влияет ли соска на прикус ребенка – ответил ортодонт

19 апреля 2024
Спорт

В Сморгони и Борисове пройдут стартовые матчи 5-го тура футбольного чемпионата Беларуси

19 апреля 2024
В мире

Что известно об атаке Израиля по территории Ирана

19 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Общество

На Круглянщине прошло мероприятие, посвященное торжественным проводам наших земляков в ряды Вооруженных Сил РБ

10 апреля 2024
Актуально

В «Маре» качественный обед – залог коллектива на успех!

10 апреля 2024
Жизнь и безопасность

На территории Круглянского района возбуждено 11 уголовных дел за совершение преступлений в отношении члена семьи

10 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024
Официально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Искренние слова огромной признательности за мир и спокойствие в нашей стране принимали сегодня бывшие узницы фашистской неволи, жительницы Круглого Раиса Максимовна Ореховская и Евгения Ивановна Гурина

11 апреля 2024